Гаспадар


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Слесар Якаў Гузік, праходзячы паўз браму завода, раптам спыкіўся і паківаў галавою:

Якаў.Гу «к нагнуўея iпадняў з-зямлі здаровы кавалак жалеза. Падняўшы, пачаў яго разглядаць, мераць на пядэю, вылічаць.

—   Гэта ж выйдзе на некалькі ручак у плузе... Во... Цаляй пяць таўшчынёю... Які недагляд, якая нядбайнасць! Паўзавода рассей — і хоць бы што. Людэям не карціць... Мэрам бы нікому ніякае справы,— паскардзіўся ён сам сабе і рашуча крануў з месца.

—   Гэта трэба сторажу пад нос паднесці... Глядзі вось... Са-мусь! — выгукнуў Якаў Гузіх, прачыняючы варотцы ў завод.

Ніхто не аказаўся — стоража не было пры варотцах. Тады Якаў Гузік крыкнуў мацней, але зноў застаўся без адказу.

— Гэта ліха ведае што! — вылаяўся ён і выйшаў на вуліцу, каб пайсці са скаргаю на стоража ў кантору.

На вуліцы яго пералыніў каваль таго ж завода Палікар Скрыика.

—   Якаў! — пазваў ён Якава Гузіка.— Стой! Ты куды? Якаў Г у нк спыніўся і паглядзеў на Палікара Скрынку.

—   Бачыш, у кантору.

—   Чаго?

—  Свінства, дый годзе... Паглядзі во, якім жалезам кідаюцца. За брамаю падняў. А гэты, сукін сын. Саму с ь і нібыта той. Валяецца — няхай валяецца... Пазаву, думаю, ды накажу во, каб на другі раз пільнаваў...

Палікар Скрыика выпучыў на Якава Гузіка вочы і насмешліва праказаў:

—  Эх ты, гаспадар, гаспадар! Няўжо табе прыстае гэта клапатлівасць? Што ты думаеш гэтым выйграць? Пахвальбу?..

Якаў Гузіх круга павярнуў ад Палікара Скрыню і накіраваў да канторы завода. За ім у след паляцеў выбух заліўнога, пакатнага рогату.

—  Гас-па-а-да-ар! Гас-ас-па-адар... Чча-кай крыху...

3-за дзвярэй канторы Якаў Гузік прымеціў, як Палікар Скрынка праводзіў яго мнагазначнымі кіўкамі рукі.

—  Няўжо яму гэта не надаела? — здзівіўся ён і пастукаў у дзверы да загадчыка.

Дзверы аказаліся запертымі — загадчык не вярнуўся з абеду.

—  Скутку не знайсці,— вылаяўся Якаў Гузік і выйшаў з канторы. Якраз загудзела заводская сірэна. Чакаць загадчыка было нельга.

Калі ён прыйдзе — ды яшчэ ці прыйдзе... А прыйдзе, то ласне яму будзе час займацца справаю аб кавалку жалеза?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18