Таварыш аб сваім жыцці


1 2

Доўга, да смерці, буду помніць я гэтыя вогненныя словы яго: так яны глыбока заселі мне ў душу... I надта горна, што яны зусім не падышлі к нам у жыцці. А можа, гэта жыццё віноўна ў тым. А толькі астаўшыся круглымі сіротамі, як кажуць, мы адчужыліся адно другога. Нічыпар першым пасеяў між намі нелады, зазлаваўшы на тое, што яму бацька менш запісаў у наследства, чым нам. А гэта выйшла так затым, што Нічыпар з маскалёў не прыслаў бацьку ніводнага ліста, нібы занядбаўшы ім. Дык вось ён, Нічыпар, бач, падгаварыў сястру, каторай бацька пакінуў хату, выгнаць мяне з хаты... I колькі я папзцярлеў, пакуль угаварыў яе аставіць мяне ў спакоі!

Чымсь далей — цяжэй станавілася жыць. Памаленьку пачаўся распродаж дабра, якое бацька запісаў у наследства, а пад канец расчыталіся і з усім...

I вось цяпер, як птушкі з аднаго гнязда, разляцеліся мы па ўсіх канцах зямлі і жывём чужынцамі адзін другому. Сястра служыць у аднаго жыда ў месце, меншы брат гдзесь у вёсцы за парабка, а Нічыпар жаніўся і жыве памалу ў жончынай сястры... А я... эй, што гаварыць! Ты, таварыш, сам бачыш, што са мною ёсць!

Пры гэтым Дзям'ян змоўк, адвярнуўся ад мяне j, глыбока ўздыхнуўшы, засмуціўся. Вочы яго пачырванелі, і ў ямках іх бліснулі слёзы. Каб схаваць ад мяне сваю душэўную крыўду, Дзям'ян высмаркаўся і выцер разам з носам і слёзы ўваччу. Аднак гэтым сн не стаіў ад мяне свай го гора, і вострыя іголкі яго глыбока ўлезлі ў мае сэрца. Я сам добра знаў увесь працяг жыцця Дзям'яна, бо з ім жыў па суседству, доўга дружыў з ім і часта бываў у іх хаце. Але два гады разлукі з родным кутом і блізкімі мне людзьмі згладзілі яскравасць успамінаў, а выслухаўшы Дзям'яна, яны ізноў светла-балючым вобразам з'явіліся ў маёй памяці.

Я шкадаваў Дзям'яна, вельмі шкадаеаў і, здаецца, аддаў бы ўсё сваё, што б меў, толькі б злягчыць варункі яго жыцця, але я, на бяду, таксама нічога не меў і адмежаваўся толькі тым, што даў Дзям'яну паўрубель, голы паўрубель. Падзякаваўшы мне, Дзям'ян шчыра паціснуў мне руку і сказаў:

— Вер — дажывёмся калісь і да лепшага! — I мы разышліся...


1 2