Таварыш аб сваім жыцці


1 2

Мы разгаварыліся з Дзям'янам аб сваім жыцці, аб горкім, нярадасным жыцці мужыка-беларуса, і Дзям'ян мне паведаў вось што:

— Ярадзіўся ў сваіх байькоў друіім дзіцем. I яны мне радаваліся не менш, чымсь псршаму, майму брату Нічыпару. Я ведаю гэта з тага, што калі ўжо я пачаў што-кольвек разумець, калі мне падышло сем 'гадкоў, то маці мая заўсёды прыносіла мне з места гасцінца, цукеркаў ці пернікаў, і, узяўшы мяне на рукі, гайдала і цалавала шчыра-шчыра. А бацька, як прыходзіў з канаў, з работы, дык цэлы дзень цешыўся мною, забываючы пра жыццёвыя клопаты і пра сон.

Так было датуль, аж пакуль мне стукнула 12 год. У гэту пару я ўжо вырас і мог гадзіцца за пастуха, але бацькі зрашылі лепей пакідаць мяне пры хаце і пільнаваць саду, карміць свіней ды гуляць з дзецьмі, меншымі браткамі, якіх у бацькоў радзілася пасля мяне яшчэ двое.

I вось летам бацька ішоў у канавы з Нічыпарам, а маці наймалася ў агул, а прад Спасам ішла жаиь, а я быў поўным гаспадаром у хаце. Сабе запру вароты ў двары ад вуліцы, а сам пайду ў гарод, нарву зелля, накармлю свіней, а потым прыбяру ў хаце і гуляю сабе па двары з дзецьмі ды з большаю сястрою, што пада мною была. Дзень, бывала, пралятаў хвілінаю. Вечарам жа варочалася маці, аглядала, ці ўсё ў парадку, і, знаходзіўшы яго, хваліла мяне, што я рупкы і старанны сынок. «Нам цяпер, хваліш» Бога, многа лягчэй жыць! Падрос Нічыпар і зарабляе з бацькам, а скора Дзям'ян стане на ногі, Зося ж будзе гаспадыняю!» — заўсёды хвалілася маці кабетам. I праўда, нам тады, як я помню, зусім добра жылося: грошай хватала досі, карову трымалі зіму і лета, малака было, было і сала ў дастатку. Вядома, зараблялі добра і летам, і зімою: летам, я ж кажу, бацька з Нічыпарам кожны тыдзень прыносілі рублёў па дзесяць, маці ж таксама рублі па два зарабляла, і пры ўсім сваім гэта многа значыла.

Але так кядоўга было. Я падрос болей, і бацька мяне памалу пачаў прывучаць да работы. Цяжэй мне прыйшлося, хоць бацьком палягчэла, толькі памалу і я асвоіўся з работай і працаваў з радасцю, ведаючы, што грошы ідуць у сваю хату, для бацькоў і нас, іх дзяцей. Летам канавы, зімою за варштатам утраіх, астраханкі' ткаць. I нам яшчэ лягчэй пайшло ў жыцці. Усе мяшчане дзівіліся з нас, адкуль мы так добра жывём пры трох дзесяцінах зямлі, што ўсяго ў нас даволі ёсць: усе чыста ходзім, і ў хаце парадак ідзе. I праўда, успамінасцца з уміленнсм тая пара...

Толькі... «не быць мужыку панам», як той казаў. I гэта праўда-праўдзюсенька. Нядоўга нам жылося самавіта. Як гром з яснага неба пасыпаліся на нашу хату ліхія прыпадкі адзін за другім. У адзін год, калі я ўжо меў васемнаццаць лет, памерла мая матка і меншы брат адзін. Бацька ж, нядоўга думаючы, жаніўся на другой, і жыццё зусім зыначылася. Мачыха папалася ліхая і нас зусім не шкадавала. У бацькі знайшлося шмат больш клопату, а к гэтаму здароўе яго падарвалася яшчэ з жалю па першай. Грошы, які мелі запас іх, разышліся то на пахаванне, то на памінкі, то на вяселле... Нават пазбыліся кароў і свіней, і ў хаце стаў непарадак панаваць: заўсёды сваркі, крыкі, як што непрыменнае. Бацька не так стаў глядзець за намі, прыходзілася думаць і самім аб сабе. Ужо ідучы на работу, як я, так і Нічыпар, стараліся ўтаіць частку грошай для сябе, каб наша ўся праца не марнавалася мачыхаю ў сваю карысць. Прыйшлося пількей дзяржацца асобна ад бацькі з яго жонкаю, бараніць адзін другога...

I так прайшло два гады. Потым Нічыпара здалі ў салдаты, меншы брат пайшоў служыць на вёску, а я з бацькам адзін астаўся працаваць. I прыходзілася нават мне больш, чым яму. Па праўдзе сказаць, мяне пачала забіраць крыўда, але нічога не парадзіш, лёс гнуў, куды хацеў... Я яшчэ, бывала, вясёласць калі падыдзе, то ўсё сыходзіць цішком, неўшманкі. Ну, а калі забірала нудота, я сярдзіўся на работу, злаваў на бацьку, на сябе самога, а за што, каб хто папытаў, то я і сам не знаў... А ўжо калі зазлую, дык бацьку больш за ўсіх давядзецца: я ўпікаў яго ў жаніцьбе. у тым, чаму ён мяне не вучыў грамаце малога, а даў мне долю вечнага пакутніка... Бацька, вядома, не маўчаў на гэта і перш лаяў мяне, потым пробаваў добрасцю сцешваць мяне, пад канец пытаўся зачапіць струну святое абязаннасці памагаць бацьком. Апошняе, ведаеш, закалупала мае сэрца: я змірыўся і працаваў з большай ахвотай...

Але як пайшло на ліхое, дык бясконца! Захварэў скора І бацька ды злёг у пасцель. На дактароў сплыла ўся, якая была, гаспадарка, а церазгодняя смерць яго зруйнавала нашчэнт усё. I мачыха скора рассталася з намі... Трэба сказаць табе, братка мой, што мой бацька быў патом добры чалавек, хоць часта біў нас, але і моцна шкадаваў... Вось перад смерцю ён сабраў нас к сабе і, распісаўшы ўсё, што меў, кожнаму па частцы, сказаў нам гэтыя нрашчальныя словы: «Дарагія дзеткі мае! Я, ваш бацька, вялю вам жыць мірна, не сварыцца, з людзьмі не біцца, за праўду галавою стаяць. Тады і жыццё ваша будзе светлым». I ўсіх па парадку пацалаваў у голаў.


1 2