Шукаючы працы


1 2 3 4 5 6 7 8

Некалькі чалавек акінулі яго з ног да галавы падазроным поглядам і з хітраю ўсмешкаю на тварах адказалі ў адзін голас:

—   А вам як бы хацелася? Нічога, можаце аддыхаць, к цёмнаму зойдзеце.

—   А параход на Кіеў, не ведаеце, скора ісціме? — падау другое запытанне Ігнат.

Падводчыкі, як згаварыўшыся, пакруцілі галовамі! крыху памаўчалі. Пасля адзін старэнькі з рэдкаю шэраю бародкаю адказаў за ўсіх:

—  Вось гэтага, браточкі, дык не можам сказаць... Уверх, на Лоеў, толечкі што адышоў... А ўніз, штосьці казалі, нібы ўночы пойдзе...

— А на прыстані, скажыце, ці можна чаго дастаць з есці? Падводчыкі весела зарагаталі.

— Наўрад, сынкі,— адказаў той жа стары.— Тут і прыстань уся з двух-трох хатак. Глуш... Самім прыходэіцца ў Лоеў ездзіць за прыпасамі.

— А вы ж куды, хлопцы, едзеце? — запытаў ад сябе падводчык.

— Ды едзем куды вочы глядзяць. Працы шукаем... Вось пяты тыдзень у дарозе: просім работы, а яе няма,— весела адказаў Цімох.

—  Я кое ж вы работы шукаеце? — зацікавіліся падводчыкі.

—  Якое! Якое хоць! Сам! мы — гарбары, а цяпер нам абы-што рабіць.                                                             

— Так, цяпер цяжка дастаць службу... Папрабуице трапшь у Кіеў,— парадзіў стары...

— Мужчы-ы-ны-ы! — пачуўся вокліч з поля, куды ад ехалі фурманкі.— Чаго-о вы та-ам!

Падводчыкі пакінулі Цімоха з Ігнатам і паспешна пайшлі на голас.                                                                                            

— Кепскія паперы, брат! Аддаляецца ад нас Кіеу. Парахода няма, а мо і ўначы не будзе, а есці — таксама канчаем... Прыйдэепца на куфэрачках плысці ў Кіеў...— жартаваў Ігнат.

Я, бо, табе казаў, што гэты план найгоршы... Залезлі ў кейкую глуш і бадзяемся, як свет без вума... А ў Кіеве — што ты там знойдзеш?.. Давай, калі есць што, перакусім.

—  А вось маеш акрайчык хлеба і крыху сала. Спячы, калі хочаш,— дастаючы з торбачкі, сказаў Ігнат.

—  Чакай, я перадумаў,— спыніў Цімох, ухапіўшыся за руку таварыша,— я думаю гэтак зрабіць: пойдзем раней на прыстань і выпытаем, як і што з параходам. Не пойдзе сёння — будем старацца спажывы... А то мы тут разложымся з агнём, а там параход — шусь, і кончана.

— Давай пойдзем! — згадзіўся Ігнат.

Яны падняліся, закінулі за плечы клумкі і выйшлі на дарогу.


1 2 3 4 5 6 7 8