Шукаючы працы


1 2 3 4 5 6 7 8

—   Паганы лад — агню просіць,— адказаў Цімох.— Каб гэта прымеў, дык, ведаеш, знішчыў бы дарэшты...

—   Пачакай, брат, некалі ўспомнім і зараз адплацім.

—   Успомніш ты. Ці ўтрымаешся на нагах да таго часу, калі...

—   А што? Зацягаемся, думает? Кінь! Усё ж — маеш рукі! — працягнуўшы ўперад руку з сашчэпленым кулаком, пагразіўся Ігнат.

—   Мала хто ўважае твой кулак... А сунь лепш ты яго ў кішэню ды падлічы грошы, ці хопіць на месцы хоць на палубе? — пасмяяўся Цімох.

—  Напавер паедзем. У Кіеве заплацім.

Ігнат засунуў руку ў кішэню, пакалупаўся ў ёй, дастаў адтуль некалькі манет.

—  Лічы! Авось выраслі ў дарозе.

Ігнат спыніўся, расшчапіў кулак і пералічыў грошы.

—  Сем рублёў, крапіся! — гукнуў ён удагон Цімоху.

— Сем? Го-о! Тут не толькі да Кіева. a і да Адэсы хопіць.

—  А калі вось прыдаць яшчэ маю жакетку, як ты думает, вёрст на трыста хопіць?

Абое рассмяяліся, ажио рэха аддалося ў лясной нетры.

—  А ўсё ж дачыльгікалі! Вунь канец лесу.

Яны ўскорылі хаду і хутка выйшлі з лесу. Хоць быў вечар, але стала шмат відней, чымся ў лесе. Хлопцы адначасна абвялі поглядам разлёгшае перад імі гала, якое мо на вярсту цягнулася раўнінай, а далей абрывалася да спуску. Управа, недалеч ад лесу, стаяў маёнтак. Некалькі вялікіх стадолаў, пакрытых новымі гонтамі, абкружалі белы двухпавярховы палац. 3 бакоў палаца, як вартаўнікі, стаялі разгацістыя, у жоўтым уборы клёны. У вокнах, глядзеўшых на дарогу, кудою ішлі Цімох з Ігнатам, блішчала святло. Чуліся мелодыі вясёлае музыкі, якую справодзілі рэзвыя, жыццярадасныя жаночыя галасы. Маніла спакоем, вясёласцю і бесклапотнасцю.

Хлопцам не хацелася адрываць вачэй ад маёнтка, але, крыху адышоўшыся ад лесу, дарога заламала ўлева і затуліла палоскаю арэхавага маладняку белы палац. А ўперадзе, ганоў за трое-чацвё-ра, раптам вынік шырокі, звілісты Дняпро. Хлопцы ўпіліся ў яго сваімі поглядамі. Туды, к захаду, дзе яшчэ смутна дагарала пабляднеўшае праменне зайшоўшага сонца, Дняпро блішчэў алавянаю фарбаю, а чым бліжэй, тым алавянасць цямнела, гусцілася і злівалася з афарбоўкаю берагоў. То бліжэй к Дняпровым хвалям, то адышоўшыся ад іх на сажні і гоны, стаялі пажаўцелыя дзярэўцы... У адным месцы яны згушчаліся ў шчыльную грамаду і напіралі на стромкі бераг рэчкі цёмнаю сцяною гайку. Па другі бок Дняпра слаўся нязмераны паглядам абшар лугу. Між рэдкага хмызняку высоўваліся стал парудзелага сена.

Дняпром ішлі плыты. Да хлопцаў дасягалі галосныя выкрыкі плытнікаў, якія несціхана бегалі то ўзад, то ўперад даўгіх паламаных плытоў. Блішчэлі агеньчыкі і на плытах і на беразе. Цімох з Ігнатам падходзілі да Дняпра з правага боку. Каля прыстані бераг паступова спускаўся к рацз. Невялічкая, збітая з дошчак і пафарбованая жоўгаю фарбаю прыстань плавала на вадзе, будучи прычэпленай да жалезных калоў, убітых наводдаль ад берага жалезнымі ланцугамі. Вузкая ўсходня звязвала бераг з прыстанню. 3 левага боку ад прыстані, прытуліўшыся да ўзгорка, стаялі тры старэнькія хацінкі. Некалькі падводаў паражняком чагосьці чакалі. Падводчыкі раз у раз паглядалі на прыгнаныя да берага барліны і лайбы. Хлопцы спусціліся з пакатасці, агледзеліся вакола І, не заходзячы ў будынак прыстані, прыселі на ляжаўшым каля прыстані бервяне.

—   Вось і прыйшлі,— сказаў Цімох,— цяпер можна супачыць. Штосьці ціха на прыстані, не спадзявайся на параход.


1 2 3 4 5 6 7 8