Шукаючы працы


1 2 3 4 5 6 7 8

—   А ведаеш, ідзі, браток, запытай у каго-кольвечы,— парадзіў Ігнат.

—  Калі ісці, дык давай абодва пойдзем. Чаго ж сядзецьмем тут? Хлопцы падняліся і пайшлі ў прыстань. У дзвярах багажнага

аддзялення стаяў служачы прыстані, пільна разглядаўшы якуюсьці паперку.

—  Скажыце, калі ласка, калі ісціме параход на Кіеў? — запытаў служачага Цімох.

—   Не ведаю,— коратка і нялюдска адказаў служачы.

—   А хто ведае? — кінуў упічна Ігнат.

Служачы крыху памаўчаў, нервова павярцеўшы ў руках паперку, пас ля спакайнейшым тонам адказаў:

—  Чакаем ноччу... А здарыцца, што заутра вечарам. Цяпер няма пэўнага распісання. Можаце спакойна спаць...

Хлопцы маўкліва паціснулі плячыма, паківалі галовамі і пайшлі ў пасажырскае аддзяленне.

—     На вось, якая добрая хата,— жартаўліва праказаў Ігнат, уваходзячы ў маленькую, абстаўленую двума заслонамі і стадом каморку. Малюпаценькае акенца пускала ў яе шэры змрок.

У каморцы ўжо сядзела чаяаеек пяць пасажыраў. Кожны з іх быў заняты сваімі думкамі, і ніхто не звярнуў увагі на Цімоха і Ігната.

—   Можна асядаць! — пасмяяўся Ігнэт.— Вось, пэўна, і гэтыя людзі ў наш бок едуць...

—   А вы куды? — паглядзеўшы на Цімоха, запытаў малады здаровы пасажыр.

—   На Кіеў! — адказаў Цімох.

_— Туды ж і мы... Але, кажуць, не скора будзе ісці параход. Заутра к вечару. Вы пыталіся?

—   Пыталіся. Toe самае і нам сказалі... Будзем чакаць...

—   А скуль вы едзеце? — пацікавіўся здаровы хлопец далей.

—   Работы шукаем. Больш месяца ўжо ездзім і ходзім, і нічога няма. А вы адкуль едзеце? — запытаў Ігнат.

—   А мы якраз з работы. На барлінах працавалі, а цяпер едзем дадому. Вось толечкі з Лоева пехам прыйшлі.

Цімох з Ігнатам прыселі каля размоўніка.

—  Што ж, зарабілі трохі грошай? — пацікавіўся Ігнат.

—Што, зарабілі! He вялікая мацыя. Праца занадта цяжкая. Але рублёў па трыццаць вязем дамоў. Будзе крыху пададзецца.

Хлопец паглядзеў на свае порткі, у некалькіх месцах лалленыя, усміхнуўся сам сабе і сказаў да Ігната:

—   Вось як ходзім — у свята і ў будні. Трэба ж прыкрыць цела. Вось і прыходзіцца згаджацца на ўсякую работу, без разбору... Вы...— хлопец аптедзеў Цімоха і Ігната,— вы ўсёткі яшчэ маеце ў што адзецца. Каб на мяне, я б і не тужыў аб рабоце. Хадзіць ёсць у чым, а яды можна дастаць.

—   Адкуль? — запытаў Ігнат.

—   Адкуль? Ды хоць бы тых самых картопель напёк — і хопіць. Чаго там перабіраць многа... Жывуць жа людзі пры рабоце і на картоплях...

Усе ўтрох засмяяліся. Паглядзеўшы на іх, ухмыльнуліся і яшчэ грое пасажыраў, з якіх адзін пажылы, з абросшым тварам, выглядаючы мурынам, а двое маладых белакурых хлопцаў.

—   А добра кажаце,— падхапіў Цімох,— картоплі нядрэнная рэч. Аднак у нас няма чаго есці — вось трэба пабегчы пашукаць дзе-кольвечы картопель.


1 2 3 4 5 6 7 8