Шукаючы працы


1 2 3 4 5 6 7 8

—   Там, на горцы, здаецца, я бачыў,— прыпомніў Ігнат,— пэўна, панскія. Скокні накапай, калі маеш ахвоту. Мне-то, прызнацца, не хочацца. Лепш тут пасяджу.

—   А я пайду. Толькі ўжо ты, Ігнат, не квапся на картоплі, а то дарма. Не дастанеш ад мяне.

Цімох устаў з заслону і паглядзеў у аконца. —Пайду!

—   Жадаю поспеху,— паслаў удагон таварышу Ігнат,— добра парадзілі,— дадаў ён, адвярнуўшыся да суседа,—А то вось выпатрашылі ўсе торбачкі, а цяпер хоць язык на паліцу кладзі. Пакуль там яшчэ да Кіева — не вытрымаем. У Кіеве ж жакетку з плеч і побаку, а тут...

—   Вы прадасцё жакетку? — ухапіўся за Ігнатавы словы яго размоўнік.

—   Прадам. абы грошы.

—   Я купляю, дайце прымерыць...

Ігнат здзеў з плеч жакетку і падаў яе размоўніку. Той хутка распрануў падраны суконны паўхалатак і надзеў Ігнатаву адзежыну. Жакетка прыйшлася па меры і намнога пахарашвала хлопца, робячы яго роўным і стройным дзецюком. Гэту асаблівасць крамнае вопраткі хлопец сам скмеціў і чуўся, што яму яна пасуе. Пахаджваючы па каморцы, ён пільна паглядаў на крысы, працягваў рукі, саджаў іх у кішэні і аглядаўся назад.

—   Ну, Фомка, падыходзіць? — абярнуўся ён да чорнага мужчины.

—   Як на цябе шыта,— адказаў Фомка.— Смела купляй. Прыедзеш дадому — Тэкля не пазнае. Купляй, Піліп, купляй.

—   Слухайце,— абярнуўся Піліп да Ігната,— навошта вам вязці яе ў Кіеў, калі я тут магу купіць. Восем рублёў выкладаю.

Ігнат засмяяўся.

—   Параход завязе. Затое ў Кіеве цэлых дванаццаць вазьму, калі не больш. Паглядзі, якая работа, які тавар, ды няношаная зусім.

—   Дам дзевяць, і хай сядзіць на мне. Прагадаеце на Кіеве. Там вас абдураць, а гэта даю чыстыя, залрацаваныя шчыраю працаю дзевяць паперачак. Слухайце... На гэтыя грошы ў Кіеве лепшую купіце,— упрашваў Ігната Піліп.

Але Ігнат рашуча настаяў на сваім. Хлопец неахвотліва зняў з сябе жакетку, яшчэ паварочаў яе некалькі хвілін у руках і, аддаючы Ігнату, сказаў:

—  Успомніце, ды позна будзе. Дзевяць рублёў пры дарозе не валяюцца... Бярыце, кажу...

Пакуль яны таргаваліся, Цімох паспеў нарваць картопель і разлажыць агонь. Промень раптам лінуў у акенца пасажырнай і звярнуў на сябе іх у вагу.

—  Вунь ваш таварыш ужо агонь расклаў,— падаў першым чорны пасажыр.— Гладзіце, як шугае, ажно іскры сыплюцца ў Дняпро.

Ігнат падышоў да акенца і паглядзеў. Яго пацягнула на двор. Але толькі ён падышоў да дзвярэй, як яны знадворку адчыніліся, і ў пасажырную ўвайшоў Цімох.

—   У цябе, Ігнат, пэўна, сала крыху засталося! Пашукай, устроім добрую вячэру. Картоплі ўжо загорнуты ў попел. Не толькі ў памешчыка баль — зробім і мы тое самае. Вытрасай торбы.


1 2 3 4 5 6 7 8