Шукаючы працы


1 2 3 4 5 6 7 8

Абое ўзялі клункі і пачалі іх патрашыць. Павымалі начынне, бялізну, парваныя фартухі і ккіжкі. Усё гэта разлажылі на ўслоках. Пасажыры паўступалі ім месцы, гледзячы на іх.

—   Няма нічога,— вывернуўшы торбачку. сказаў Цімох.

—   Няма, бо з'елі. Я табе кажу, што ўсё кончылі; табе здаецца. што асталося,— адказаў Ігнат, перабіраючы свае рэчы на ўслоне.

—   А вось, глядзі,— весела выкрыкнуў Цімох, паказваючы на маленькі кусочак сала, запаўшы між лістоў кніжкі.

Ігкат, а за ім для цікавасці трое пасажыраў падышлі да Цімоха, нахіліліся к услону і пачалі ўзірацца на сала, як на якое дзіва.

—   Маладзец, загое табе больш трэ ўдзяліць,— пажартавау Ігнат.

—   Хопіць картоплі спрыснуць па каплі,— дадаў чорны пасажыр і засмяяўся.

—   Толькі б яны ў мяне не пагарэлі там,— схамянуўся Цімох і, кінуўшы з рук торбачку і бялізну, пайшоў у дзверы.

—   Прыходзь, Ігнат, да агню,— пазваў ён з-за дзвярэй.

—   Прыйду,— згадзіўся Ігнат, спяшаючы ўкладаць у торбы ўсё вынутае з іх.

—   Работы больш, як сала,— пасмяяўся ён.

Пасля, уклаўшы ўсё чын-чынам у торбачкі, ігнат эавязаў іх і разам з адзежаю Цімоха ды сваёй палажыў камячком у кутку каморкі на ўслончыку.

У гэты час у пасажырную зайшоў вартаўнік прыстані з маленькаю лямпачкаю ў руцэ. Праз чыста выйертае шкло гпядзеў на голыя жоўтыя сцены каморкі маленькі куравы агеньчык, ад якога не рабілася ні святлей, ні весялей.

—   Г эта нам асвятленне? — запытаў вартаўніка чорны пасажыр.

—   А то ж каму? Ці не хопійь, думаеш? — адказаў вартаўнж прыстані, вешаючы лямпачку над дзвярыма.— Спаць можка і ўпоцемку; гэта толькі для далікацтва.

—  А калі параход пойдзе на Кіеў? — задаў пытанне Ігнат.

—   Пойдзе, не будзеце ў нас зімаваць,— пасмяяўся вартаўнік і выйшаў.

—   Ліха іх ведае,— адазваўся чорны пасажыр, агідна плюнуўшы,— дапытацца ў людзей нельга. Ты к яму па-чалавечаму, а ён да цябе, як свіння: або мармыне сабе пад нос што-кольвечы, або і зусім нічога не скажа. Як бы злы на каго, а спаганяс злосць на табе. Дапытайся ў гэткіх толкам, каб іх халсра ўзяла...

- Бо надаядае і ім,— адказаў, увесь час маўчаўшы, пасажыр у крамным паношаным паўхалаце ды ў новай шанцы, з сівою раскладзістаю на шырокім ітары барадою,— кожны пытае, кожны косніцца яму ў вочы, а таго не ведае, што ім самім нічога невядома...


1 2 3 4 5 6 7 8