Шукаючы працы


1 2 3 4 5 6 7 8

—  А каму павінна быць вядома, як не ім? — падняў голас чорны.— На тое яны і служаць па гэтай справе. Нябось, не зверадзіўся б, каб сказаў. Але чалавеку дзела ніякага няма да цябе; ён дома, а ты хоиь захлыніся тут. Вось, бачыце, ласне добра гэтым хлопцам, калі ўжо прыпёрла да картопель і да жакеткі... Пэўна, ім хочацца ведаиь, калі пойдзе параход, дык мусіць...

Пакуль ішла гэта гутарка, Ігнат крыху паслухаў, пасля, нібы дапомніўшы, што яго чакае Цімох, выйшаў з пасажырнай.

На дварэ было цёмна. 3 ціхае пагоды пачаўся халаднаваты паўночны вецер, які гнаў з-над лугу за Дняпром шырокую паласу палавых хмар. Дняпро ўжо быў разгойданы і катаў усцяж свайго цячэння шарэнгі хваль, якія на сваіх хібах неслі белую брыжастую пену. Краі хваль беглі к берагу і роўным аднагучным плескам змывалі жоўценькі пясочак, гойдаючы ўсцягнутую на яго зялёную лодачку. Чуць прыметна, але ўвачавідкі больш ды больш пачынала раскалыхвацца будыніна прыстані. Галасы плытнікаў несліся з ветрам на пыхкаючы промень раскладзенага Цімохам агню.

Ігнат паціху, узіраючыся ў твар Дняпра і кідаючы вачыма даверху, абышоў вакол прыстані, прайшоў сходні і падышоў да Цімоха.

—  Ну, як вячэра? — запьпаў Ігнат.

—     Можаш спробаваць. Вось гэтыя картоплі,— падаючы таварышу некалькі штук картопель, малюсенькіх ды пагарэлых, адказаў Цімох.

—  Штосьці няўдачны яны ў цябе,— заўважыў Ігнат.

—     Прыску, бачыш, няма: дровы паскудныя; прыходзіцца на жару — таму і пражацца...

Усё ж Ігнат старанна абскроб з картопель прыгаркі, пастудзіў іх і ўсмак з'еў.

—   Ведаеш што, Цімох,— абярнуўся ён да Цімоха.

—   Што-о?

—   Я думаю, што мы як-кольвечы выкруцімся з нашага становішча. Пакуль цеплавата, ды чым далей на поўдзень — тым усё цяплей,— а ў нас ёсць лішнія рэчы. У мяне асенняя жакетка, а ў цябе камізэлька, дзве кашулькі... Цягаць іх з сабою — толькі лішні цяжар... А вось прыедзем у Кіеў і... побаку. Заробім пасля і справім... Як ты думаеш?

—   Я нічога сказаць не магу — жакетка твая... У мяне, бачыш, л мня га нічога. Калі не шкадуеш...

—   Шкадуеш — не шкадуеш, а калі чаго-якога ды ў Кіеве не знойдзем працы, то іншага выйсця не будзе, як толькі жакетку на рынак... Я перш думаў расквітацца з ею тут... Адзін пасажыр як прычапіўся — прадан ды прадай, дык я ўжо хацеў...

—   А колькі ён суліў? — пацікавіўся Цімох.

—   Колькі! Дзевяць даваў,— адказаў Ігнат.

—   А гэта добра... Наўрад ці можна за яе больш атрымаць.

—   Мне здаецца, што, у Кіеве прадаўшы. і дванаццаць возьмеш? Ды к гэтаму, разумееш, шкадавата пакуль. А мо часамі і не прыйдзецца прадаваць... Успадом на работу і абыдземся сяк-так. Бо зарабіць, брат, не так легка...


1 2 3 4 5 6 7 8