Шукаючы працы


1 2 3 4 5 6 7 8

—    На вось яшчэ пару картопель,— разварушыўшы прысак, ажио пук іскраў ірвануўся кверху, запрапанаваў Цімох.

—    А ты ж чаму не ясі? — падалікаціўся Ігнат, усе" ж маючы ахвоту на картоплі.

—    Я ўжо здаволіўся — да цябе штук дзесятак з'еў... Так... Наконт жакеткі, пэўна, лепі пачакаць. Гатовы, чаго добрага, халады ўдарыць — тады згінай лапаткі...

Цімох не даказаў: зычны свіст парахода, раптам прарэзаўшы цемнату ночы, спыніў яго словы на языку.

Хлопцы мігам паўзнімаліся на ногі і бегма пусціліся к прыстані. Калі яны апынуліся каля ўсходняў, паўторны гудок, зусім блізка, яшчэ больш нашарахаў іх: яны мігам узляцелі на прыстань.

—    Які то параход? — запыталі разам удваіх у напатканага багажніка.— Не на Кіеў?

—    Ды не, не! То буксір ідзе з запалкамі. Можаце супакоіцца,— адказаў той.

Але хлопцы, не давяраючы, паспяшылі ў пасажырную, каб забраць рэчы і быць напагатове.

Убегшы ў каморку пасажырнай, яны засталі ў ёй замест пяцёх чалавек толькі двух, якія мітусіліся ў цемнаце, збіраючыся бегчы к пасаднай.

—  Ну, як? На Кіеў? — пытаў барадаты пасажыр Цімоха.

—    Хто яго ведае. Кажуць, што з запалкамі буксір прыйшоў. Не пусцяць садзіцца,— адказаў Цімох, шукаючы рэчаў.

—    Нічога, рубель капітану ў рукі — і можна ехаць за мілую душу.

Гэта абнадзеіла хлопцаў, і яны пільней заварушыліся.

—  Дзе ж мае манаткі? — раптам запытаў Цімох.

—  Вось тут... вось... запалі адну спічку...— абмацаўшы клункі і хочучы праверыць іх цэласць, папрасіў Цімоха Ігнат.

Цімох незамарудна дастаў запалкі, засвяціў агонь і падышоў да Ігната.

— Глядзі!

Ігнат трохі памаўчаў, адчуўшы нядобрае, пасля зацяжным стрывожаным голасам праказаў:

—   Жакеткі няма... Няма... Сцягнулі... Эх, жулікі, абармоты!.. Гэта тыя, што былі тут... Няма... Гмм... Вось і дзела...

—   Няўжо? Хто такі? Як? Ці не тыя толькі? Вы не бачылі іх? — абярнуўся Цімох да барадатага пасажыра.

—   ІІайшлі... ужо 3 паўгадзіны таму... Бяжэце, мо яны каля параходу дзе... ён спыніцца ля барак... Бяжэце... Бачце іх — укралі ў безработн ых... абармоты...

Хлопцы перш не ведалі, як быць, куды кінуцца і што пачаць; запальваючы сярнічкі, яны далей шукалі страчанае, прыглядаліся пад стол і ў куткі каморкі.

—  Ды не, няма! Дарэмна! Трэба бегчы! — рашыў Цімох і хутка кінуўся ў дзверы.

Ігнат некалькі хвілін затрымаўся, каб захапіць рэчы. Перавязаўшы сяк-так клункі, ён закінуў іх на плечы і выбег з пасажырнае.

—  Бяжэце к буксіру! — кінуў услед Ігнату барадаты пасажыр. Яго голас пераняў новы рэзкі гудок парахода. Абураныя Цімох з Ігнатам пабеглі яму настрэчу.


1 2 3 4 5 6 7 8