Шукаючы працы


1 2 3 4 5 6 7 8

Падыходзіў вечар. Сонца спускалася за лес, і з-пад зялёных куп ялін і хвой выглядела доўгімі, тонкімі космамі праменняў нешырокае гала. перакроенае дарожкаю, якая вілася выкрутасамі праз гала к лесу. 3 аднаго боку дарожкі ўпярэмежку — то калдобістай, гразкай, то сухой, па калені пяску,— гэта гала было з поплаву ў куп'ю, вьпаптанага гавядаю, а з другога — з іржышча, дробнага і нгзкага.

Дарожка выходзіла з-за пясчанае горкі і, верцячыся, у другім канны гала хавалася ў лесе. На іранічцы гэтага лесу, якраз у тым самым месцы, дзе дарожка пахільвала за псршыя хвоі, тырчалі два пенчукі,— відаць было, што з нядаўна ссечаных ялін.

—  Ну, вось, гэтта мы і спачынем! — прысядаючы на адным пні, сказаў Цімох да таварыша Ігната.

Ігнат спынгўся і старанна адсопваўся, азіраючыся вакол і на сонца.

—   Не раджу садзіцца, а то спознімся! Можа, ужо параход прыйшоў... Лепш хадзем на прыстань, а то яшчэ пакуль зойдзем...— не згаджаўся.

—   А ласне ты не ўтаміўся?

—   Што ж зробіш! Утаміўся не ўтаміўся, а трэба ісці... А ты б хацеў неўшманкі ўбраць сорак вярстоў! Не-э, браце! Да гэтага мы яшчэ цэлы дзень нічога не елі, а галоднаму прайдзі па гэтых пясчынках!.. Пэўна ўтомішся... Але нічога не пзрадзіш — трэба працы шукаць і гэткімі сцежкамі... Бачыш!.. Цімох балюча ўсміхнуўся.

—  Затое памяць астанецца на ўсё жыццё... Некалі вось цікава будзе ўспомкіць...

—  Але ўсёткі садзіся ды ласядзім,— тузануўшы Цімоха за крысу, папрасіў Ігнат.— Што некалі будзе — то будучыкя, а пакуль мы жывём цяперашнім; не пагоршым становішча — садзіся. Прыстань недалёка; пачуем гудок і дабяжым.

Цімох пярэчыў, але нядоўга — знямога перасільвала і цягнула прысесці пасядзець: балелі ногі, калола ў пяткі, даваў аб сабе знаць голад. Цімох здаўся і прысеў на суседнім пенчуку.

— Ага, такі на маім стала,— пакпіў Ігнат.

— Здаўся, як бачыш. Паняволі здасіся, халІ жывот падцягвае,— адказаў Цімох і пры гэтым паспешна азірнуўся ўбок, на лес.

3 гушчы лесу даносіўся к хлопцам стук калё'с і выраэны гомак людзей.

Хлопцы прыслухаліся.

—  Ах, глядзі ты, як сённека запазніўся параход! Гэта ж падумаць. Цэлую пору амаль прастаялі на прыстані,— казаў грубы голас.

—  А народны, бадай, толькі заўтра ісціме,— адказваў другі, не мекш зычны.

Грукат калёс, блізячыся да хлопцаў, рабіўся гучнейшым ды гучнейшым.

— Ну, цяпер можна будзе ўсё распытаць у падводчыкаў,— сказаў Цімох.

—  Як быццам табе лягчэй стане ад гэтага,— папярэчыў Ігнат.

—  А ўсё ж ведацьмем, як і што распланаваць наступнае.

—  Ды хопіць яшчэ, браток, памардавацца.

—  Не навіна. Выберамся. Дастанем тое, чаго шукаем. ЦІ варта сумаваць! — падбадзёрыў таварыша Цімох.

—  А я не вельмі і журбую. Толькі ўсяго, што неяк не па сабе робІцца так доўга бадзяцца. Бачыш, на вуліцы восекь, самы сезон у нашых месцах, а мы ўсё шукаем.

Пакуль яны перагаворваліся, фурманкі праехалі залом дарогі і апынуліся перад імі. Фурманак было з дзесятак; маленькія драбінкі, апалукошаныя, былі завалены мяшкамі мукі. Мізэрныя, дробныя конікі, упінаючыся на ўсю сілу, паціху цягнулі па каляіністай, пабітай карэннямі дарозе паклажу. Падводчыкі ішлі па двое, па трое і, матаючы несціхана пугамі, вялі гутаркі ка звычайныя буднічныя тэмы. Колькі яе ў іх знаходзіцца! Сорак вярстоў дарогі ад Бражак да Альшанін — кожныя два-тры дні праходзіцца імі з тою ж шэраю спакойліваю гаворкаю. Па пяць, па шэсць разоў пераказваюцца многія з'явішчы і здарэнні і не надаядаюць.

—  Дзядзькі,— абярнуўся да падводчыкаў Цімох,— ці далёка адсюль да Бражак?


1 2 3 4 5 6 7 8