Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Аднак у далейшых абгаворах усе трое сышліся на тым, каб увязаць форму выступлення з выяўленым на заводах перадсвятным настроем рабочых. Гэткае рашэнне, разам з тым, астудзіла выбухнуўшую навостранасць у іх гутарках. Якаў Гіс завёў мелодыю варша-вянкі, а Рыгор дбайліва збегаў да гаспадыні і папрасіў у яе нагрэць гарбаты.
Паступова Рыгораў пакой напоўніўся ціхім харавым пяяннем рэвалюцыйных спеваў. Стаўшы ў колка, усе трое з рашучымі махамі рук, з рытмічным патоптваннем ног, поўныя натхнення, злівалі сваю ваяцкую рашучасць у моцных словах прызыўнае песні. Уласцівая ёй сіла ўздыму і захаплення неўпрыкмет падвышала настрой спевакоў, раздавала іх грудзі і гучніла галасы. Ужо калыханне паветра пачало біцца ў шыбы акна і прасочвацца ў шчыліну непрачыненых дзвярэй, калі моцны голас Сарафіны Хлораўны варваўся ў пакой і абарваў пяянне.
— Што вы, Рыгор Міхасевіч, што вы? Пад вокнамі тупаюць гарадавікі, а вы маніфестацыю развялі. Я не магу вам гэтага дазволіць, я не мушу праз вас рызыкаваць сваім спакоем, Рыгор Міхасевіч...
Расчырвоненая ні то ад злосці, ні то з перапуду гаспадыня ўбегла ў пакой, хутка паставіла на стале гарбатнік і моўчкі выбегла з пакоя.
Якаў Гіс правёў яе квапнай капіроўкай нервовае хады і зачыніў дзверы.
Але не паспелі яны падысці да стала, як гаспадынін голас ізноў адцягнуў на сябе іхнюю ўвагу.
Рыгор выбег з пакоя і ўголас прагукаў:
— Пя-атрусь, браток, хіба ж ты?.. Заходзьце... Рыма... Знаёмцеся...
Пяцёра чалавек рабілі Рыгораў пакой цесным і поўным. Забітых у сцену цвікоў не хапала для адзежы, стол сваім памерам не даваў месца для пяці крэсел, каб і былі яны ў пакоі. Але задаволенасць гасцей, выразна адзначаная на Рыгоравым развяселеным твары, раздавала сцены пакоя, робячы яго светлым.
— Дзе цесна, там пацешна,— увіхаючыся з трыма крэсламі, са сталом і адзежаю, некалькі раз пераказаў Рыгор.— А хоць бы жанчыне даць дарогу.
— Не турбуйцеся за мяне.
— Як жа, вы сярод нас адна.
— Ды тая лішняя... Я думала...
— Позна думаць,— пераняў яе Пятрусь.
— Давайце лепш гутарыць, чымся думаць,— пажартаваў Якаў Гіс.
Ён пільна ўглядаўся на Рыму. Прадетаўнічы ростам, з чорнымі вострымі вачыма з-пад рэшата чарнільных кос, ён улічваў уражанне, наданае сабою дзяўчыне і лавіў яе ўкрадчывыя ўзрокі.
— Хто не за гэта. Ха-ха-ха! — рэзва адказала Рыма і першай уселася пры стале. Хлопцы яе пакінулі п'ючы гарбату і сабралі сваю ўвагу вакол Петруся, які ў гэты момант пісаў Рыгору свой маскоўскі адрас.
— Я маю добрае месца, нечага сказаць,— аддаючы таварышу візігку, казаў Пятрусь.— Служба спакойная, і заработак не дрэнны. У кожны момант знайду магчымасць дапамагчы... любому з вас...
— А з усім тым, што датыркала фармальнасцей знадворнага характару, ты паспеў ужо ўладзіць?
— Ха-ха-ха! Мая прысутнасць у цябе засведчвае тое. Пятрусь Кандратаў Папяровіч, дазвольце-э...
Пятрусь не дасказаў, палічыўшы сваю развязнасць залішняй.
Рыгор паглядзеў пазменна на Анікея ды на Якава Пса і звярнуўся да ўсіх:
— Ну, Рыма, выгадала лепей нас усіх... Хоць па чарзе выпеце гарбаты...
— Выйграла, бо пакуль вы сабраліся піць, я выкарыстала гарачую гарбату...
Яна не дасказала, накіраваўшы сваю ўвагу на разгорнуты лісток паперы, які хутка прынялася чытаць.
Рыгор скеміў, што Рыма трапіла на Гэлін ліст і прагна сачыў за выразам яе твару. Перакідаючыся сказамі з таварышамі, ён з хвіліны на хвіліну чакаў яе запытання. Несвядомасць апошняга застаўляла Рыгора знаходзіць шэраг лаканічных адказаў.
— Вы наводзіце сум сваім зацяглым чытаннем, таварыш,— кончыўшы з гарбатаю, закінуў Рыме Якаў Гіс.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100