Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Я толькі на дзесяць хвілін, сёння маю выязджаць... Маё новае начальства занадта ўжо строгае, каб браць на ўвагу маю віну перад вамі... А яшчэ мушу пабываць у партыйным камітэце... Маю даручэнне...
— Ах, ты кажаш, новае начальства ў цябе? — хапіўся Рыгор за Паўлаву навіну...
— Так, Стукалка болей месяца як выехаў у Кіеў. Прасіў кланяцца табе і паведаміць, як з яго рэкамендацыямі...
— Падзякуй яму, калі пісацьме...
— Паміж іншым, я і забыў сказаць, што Яўгена Віктаравіча таксама перасялілі ў другі атрад. Нават з паніжэннем...
— Гэта ж завошта?
У Лібіным голасе пачулася нотка спагады.
— Перадавалі, нібы адным разам у канцылярыі ўпраўлення нешта гэткае сказаў... Напэўна, Рыгор ведае?
— Ласне за тое?
Лёс Провава ды ішпыя навіны Мінска, пра якія Рыгор з Лібаю далі Памыйку некалькі пытанняў, занялі ўвесь час, які меўся ў распараджэнні Лібы.
Следам выявілася, што даўжэй не мог застацца ў накоі і Рыгор. Больш за іх спяшыўшы Памыйка не паказваў, аднак, руплівасці да абвешчанага ім ад'езду.
Мужчыны ахвотна спыніліся на прапазіцыі Лібы разам утраіх пайсці паабедаць...
Забастоўка не абмежавалася полуднем. Да абеду перамаўленні ўпёрліся ў глухі куток і не падаваліся з месца. Віною паслужыла стыкненне з паліцыяй: падыходзіўшая згода раптам адскочыла да выходнага пункта, толькі ў дырэкцыю прыляцелі весткі пра на-пад паліцыі на рабочых. Адміністрацыя ліцамерна выказвала дэлегацыі спагаду, аднак упарта адмаўлялася споўніць вырасшае патрабаванне гарантыі ад паўтораў падобных здарэнняў.
Перамаўленні мусілі перанесціся на другі дзень і цягнуліся са стойкай няўступчывасцю з абодвух бакоў.
Рабочыя, што з'яўляліся даведацца пра скуткі перамаўленняў, заставаліся каля завода, уносячы нервовасць у настрой адміністрацыі.
Напружанасць становішча надавала вострасць моманту, і Рыгор, прыйшоўшы да завода а восьмай гадзіне раніцы, упарта падбухторваў таварышаў націскаць на дэлегацкую стойкасць. Ён прыводзіў у прыклад забастоўкі на Выбаргскай старане, якія цягнуліся тыднямі. Правучыць адміністрацыю завода таксама не шкодзіла б і ім. Было б крыўдна, каб дэлегацыя хоць у дробязі паддалася ўгаворам. Рыгор крыху сумняваўся ў цвёрдасці некаторых дэлегатаў і заставаўся пры заводзе датуль, пакуль не пранесліся чуткі пра няўхільную сур'ёзнасць і цвёрдасць дамаганняў дэлегацыі.
Гэта было а дзесятай гадзіне раніцы. Да абеду хапала часу, каб праехацца ў бежанскі камітэт.
Паўстаў успамін пра дадзеную кароценькаму чалавеку абяцанку пасобіць у яго працы.
Поруч з гэтым ён многім быў абавязаны кіраўніку камітэта за тыя запіскі ды просьбы, з якімі часта сам да яго зварочваўся.
Між тым, грамадскія абавязкі бежанскага камітэта за апошні час значна ўзраслі.
Вайсковыя падзеі мінулага года давялі бежанства да страшэнных памераў. Мільённая армія людзей патрабавала настойнае неадкладнае дапамогі. Арганізацыя яе — многа сілы, упартых старанняў, самаадданасці.
Чым бліжэй ачуваўся Рыгор ад Знаменскай вуліцы, тым яго рашэнне мацнела.
Нават у яго галаве склаўся акрэслены сказ, з якім ён абернецца да кароценькага чалавека, прапануючы свае паслугі.
— Ведаеце што...
На жаль, адчыненыя дзверы ў канцылярыю засведчылі, што кароценькага чалавека ў камітэце няма.
Пры стале сядзеў незнаёмы лахматы хлапчук, які сухаватым, нячулым голасам апытваў шэраг дзядзькоў ды цётак.
Аднастайныя, жаласлівыя іх адказы хлапчук старанна запісваў на паперу, зрэдку падымаючы голаў на агляд прысутных.
Рыгор прашыўся да стала і запытаў пра кароценькага чалавека.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100