Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Тая не адказала.
— Ваша таварышка не ў гуморы,— паслаў ён рэпліку да Петруся.
— Рыма, то пра цябе гутарка,— палажыўшы на яе плечы руку, на вуха сказаў Пятрусь.
— А пра цябе во, пісанне, маеш?
Рыма раптам паднялася з крэсла і, не адвяртаючыся ад Петруся, падала яму чытаную паперку.
— Маеш уклон...
Рыгор настарожана глядзеў на Рыму, чакаючы моманту падысці да яе і разагнаць абдаўшы яе настрой.
Анікей утароплена глядзеў праз акно на мігаўшы воддалі ліхтар.
Якаў Гіс разглядаў залаты надпіс фірмы на цыгарцы, раз-поразу падносячы яе да губ.
— У чым справа?
— Справа ў Гэлі, нябось, памятаеш?
Дзяўчына нервова стала перабіраць складзеную на ложку адзежу.
— Рыма, я прашу вас...
Рыгор пераняў яе ад ложка і, паказваючы на крэсла, папрасіў:
— Яшчэ не позна, куды вам спяшацца. Гэта ж не далёка...
— Што сталаея з Гэляю? — перабіў Пятрусь.— Яна скончыла самагубствам?! Рыгор?!
Анікей моўчкі адзеўся і павярнуўся да дзвярэй. Якаў Гіс знімаў са сцяны паліто.
У гэты моманг гучнае прывітанне, праказанае ў дзвярах, адцягнула на сябе агульную ўвагу.
У пакоі стаяў Сідар Пералаз.
— Ты да мяне?
Рыгор спыніўся ў варотцах брамы і пільна паглядзеў на Петруся.
— Так, хацеў...— праказаў той і павярнуўся да вуліцы.
Рыгор выйшаў з двара следам за таварышам.
— Хіба правяду цябе да завода?
— Нічога не маю... Я бы не пайшоў у завод, каб не перад святам, а то...
— Не, не, дзе ты бачыў! Ці ж варта з-за мяне траціць дзень — ніколі. Калі б на тое пайшло, мне ўжо шмат выгадней на лішні дзень застацца... Не варта, ідзем.
— Дык ты надумаў ехаць? — запытаў на хаду Рыгор.
— А трэба... Разумееш, мяне хвалюе Рыма. I надало ж табе не схаваць Гэлінага ліста...
— Яна цудная нейкая. Мне не хацелася табе казаць, а калі да слова прыйшло... Цяжкая...
— Ды мне што. Яна думае, што на ёй усе дарогі сходзяцца! Падумаеш.
— Зразумела...
— Намякнуў на пераезд у Маскву, дык закапыліла нос...
— Твая прыватная справа, браток... Мне, ведаеш, трудна што-кольвечы парадзіць... Каб на мяне, то я бы ўжо даўно махнуў рукою. А ты — думай...
— Скажу па праўдзе, Рыгор, і хочацца і колецца. Натуру маю паганскую. Вось убілася ў галаву і ніяк не змірыцца з думкаю, што... Люблю, прызнацца...
— Тады набок сумненні... Дзейнічай...
— Так, пайду ізноў. I пастаўлю пытанне катэгарычна: альбо, альбо...
Пятрусь затрымаўся.
— Бывай, Рыгор... Адрас маеш?
— Маю.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100