Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Было ясна, што азначала гэта далікатнасць палкоўніка. Ад яе нясло шпегаўскаю манераю, якая пазней выказалася ў яго паводзінах.
Апынуўшыся ў такарнай завода, ён пільна сачыў за кожным повертам як Рыгора, гэтак і іншых рабочых. Непрыкметная раней, на гэты раз у руках палкоўніка віднелася запісная кніжка. Раз у раз ён прыпыняўся ў прагалку між варштатаў і нешта пільна занатоўваў. Часцей, як дагэтуль, між ім і майстрам адбывалася адрыўная гутарка, якая справодзілася на кароткі час знікненнем палкоўніка з абшараў такарнае майстэрні.
Рыгор не мінуў падказаць на гэта Анікею. Той жа, у сваю чаргу, дапомніў суседу. Хутка вялікая колькасць рабочых праводзіла вайскоўца падозранымі ўзрокамі.
К вечару яго надазойлівае тупанне пачало нерваваць рабочых. Перш цішэй, а што далей — то смялей яны пасылалі яму ўслед жарты, смяшкі і посвіст. Сам сабою складаўся ў гонар палкоўніка дэманстрацыйны кашачы канцэрт. Гэта астудзіла палкоўнічую зухаватасць, і ён раптам знік з майстэрні на болей доўгі тэрмін.
Аднак праназаваты ваяка не прапусціў з'явіцца ў такарню ў той самы момант, калі рабочыя прыпынялі варштаты. Ён з украдкаю шпега пазіраў у змрок майстэрні з-пад канторкі майстра і выразна бачыў, як рабочыя ў гуртках абгаварвалі майскае свята. Палкоўнік цікавіўся ўвішнасцю Рыгора, які заўзята ўгаварваў таварышаў на забастоўку. Рашучыя размахі яго рук, звонкасць яго свежага голасу прыцягалі палкоўнікаву ўвагу. Палкоўнік дрыжаў ад злосці і націснуў гузік электрычнага званка, які вёў у занятую пераадзетымі паліцэйскімі кантору завода. I толькі рабочыя сталі пакідаць майстэрню, як палкоўнік сярод першых выйшаў з завода і з ганка канторы праводзіў зажмуранымі вачыма выбегшых з засады паліцэйскіх. Але тысячны натоўп рабочых паглынуў іх у сваёй злітнай, з'яднанай адзінымі жаданнямі, воляй ды настроем рабочаю гушчаю. Быў бы непрытомным той, хто б не разумеў усяе мізэрнасці абранага метаду змагання з рабочымі. Апусціў галаву і палкоўнік, калі бурлівая паводка іх бесперашкодна лінула з адчыненае брамы на вуліцу.
Рыгор выходзіў у задніх радах і не прапусціў наглядаць за разувераным палкоўнікам.
Першае мая пераможна лунала над высокімі закуранымі гмахамі завода. Яго павей гайдаў рабочым настроем.
У вошта выльецца гэты настрой заўтрашнім днём?
— Во, глядзі, Рыгор! — супыніў Рыгора Анікей, паказваючы яму на свежапрылепленую на паркане абвестку губернатара.
Каля абвесткі грамадзілася многа рабочых, якія разнастайнымі рэплікамі адказвалі на застрашванне іх начальствам. У натоўпе паднімаўся рогат і выгукі.
— Начальства нас не забывае!
— У яго напагатове ўсё!
— I першым дзелам — абвесткі!
— Машына верціцца!
— Кантора піша!
— Вайна на два фронты!
— Ды нашта фронт небяспечней Заходняга!
— Гзта разумеюць, каму след...
Рыгора хутка адціснулі ўбок, і ён згубіў Анікея, не паспеўшы згаварыцца пра заўтрашняе спатканне.
Адышоўшы на другі бок вуліцы, ён перш намерыўся яго пачакаць, адале перадумаў і пайшоў на кватэру.
Пры павароце з Выбаргскае шашы паміж яго галопам пранёсся атрад казакаў.
Загудзеўшыя сірэны паднялі Рыгора з ложка. Ён мігам ачуўся каля акна і змерыў узрокам разлёгшую перад ім карціну. Па стрэхах будынкаў, па зелянеючых дрэвах, у паветры і на небе разлівалася ранішняе праменне сонца. Расіппіленая сарочка агаляла Рыгоравы грудзі, а вочы міргалі ад яркага бляску.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100