Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— У любую хвіліну адчынены дзверы.
— Дзякую.
Яны зрабілі па некалькі крокаў адзін ад другога. Пасля, як па змове, кожны з іх азірнуўея назад, сустрэўшыся яшчэ раз сяброўскімі ўзрокамі. Рыгор адчуў, як пачуццё суму зашавялілася ў яго нутру.
Колькі разоў яму даводзілася сустракацца і развітвацца з Петрусём! Ці хутка выпадзе чарговая стрэча!
Яму ўхмыльнуліся апошнія словы таварыша: у любую хвіліну адчынены дзверы. Таксама і ў Рыгора, што да Петруся. У любую хвіліну...
Ён яшчэ раз азірнуўся назад, прамераўшы вострым узрокам даўжыню Выбаргскае шашы, але Петруся ўжо не ўгледзеў. Чорныя фігуры людзей і ўдоўж і ўпоперак перарэзвалі каменны насціл вуліцы, спяшаючы на працу. Яго наганялі і пераганялі дзесяткі рабочых. Знаёмыя віталіся, знаямейшыя закідалі адным-другім словам.
Пры самым выхадзе ў завод прымха звяла яго тварам да твару з надаеўшым яму вайсковым наглядальнікам. Акінуўшы Рыгора начальнічым узрокам, ён саступіў яму дарогу і прапусціў праз дзверы першым.
Ён прачыніў акно і прасунуўся ў яго па пояс, каб паглядзець у бок фабрычнага раёна. Якаясьці прыбудоўка, толькі зараз заўважаная ім, не дазваляла выбіцца яго ўзрокам за межы двара. Але відаць было па каламутнасці неба, што фабрычныя коміны па-звычайнаму сапуць густымі камякамі дыму. I частая тупатня крокаў па дашчатых тратуарах сведчыла за тое, што людзі спяшаць на працу...
А вось пралапатаў цягнік фінляндскае чыгункі...
Няхай!
Рыгор зачыніў акно і вярнуўся на ложак.
Ваабражаючы перад сабою моцную варожую сілу, ён наперакор яе націску, дэманстрацыйна заплюпгчыў вочы. «ч
Першае мая — рабочае свята!
Далоў усякія думкі аб працы! Ен не шавяльне пальцамі, каб знарушыць чыстасць майскага свята!
Што будзе далей — пляваць; пра гэта знойдзецца часу падумаць.
А Першым маем...
Нават  Сарафіна Хлораўна прытаілася дзесьці і жадным шорпатам не зварушвае майскае ўрачыстасці... Першае мая — рабочае свята!
У цесным вобдыме варожай сілы, яно бліскае красою дыямэнта. Яго чырвоная здань прысутнічае навакол і ўсюды. I няма тае сілы, якая б магла змагацца з пераможным наступам яго хвалюючых ідэй.
Гукі сірэн — інакшыя ад звычайных. У іх меней прымусовай, угоннай да працы сілы, а болей урачыстасці, гучных напеваў вызвалення.
Ці не клічуць яны Рыгора да вулічных боек?
Пэўна таму і не спіцца, што майскі настрой разварушыў яго бадзёрасць. Калі святкаваць — дык на вуліцы перад усімі, з дэманстрацыйнай адзнакаю свята. Хто яго бачыцьме, схованым у пакоі? А мо ён адзін адстаў ад тых, хто злучыўся ў баявую грамадку і пры чырвоным сцягу з песнямі велічае Першае мая?
Загнаныя, заклапочаныя, нясмелыя і карысныя — няхай глядзяць на адвагу мужных і задумоўваюцца над значаннем Першага мая!
Рыгор спрытным, адрэзаным рухам пакінуў ложак і з напевам марсельезы пачаў збірацца на вуліцу.
Сарафіна Хлораўна не паспела заперці дзвярэй, вярнуўшыся з рынку, як Рыгор прывітаў яе з Першым мая.
— Калі вы, Рыгор Міхасевіч, мелі час адзецца? — здзіўлена і зусім сур'ёзна запытала яго гаспадыня.— Я толькі што, не болей чвэрткі гадзіны, пакінула вас спаўшы, а гэта...
— Што нашаму брату значыць сабрацца — пяць хвілін,— пажартаваў Рыгор.
— Але... ну, няхай бы гарбаты выпілі? — запрапанавала Сарафіна Хлораўна.
— Дзякую шчыра.
Гаспадыня пераступіла Рыгору дарогу і надзвычай ласкава паглядзела яму ў твар. Яе лісціў Рыгораў бадзёры і рэзвы настрой, а абдаўшая яго натхнёнасць — чаравала.
— Я папрашу вас, Сарафіна Хлораўна, пра адно... Калі штокольвечы... Ну, разумееце... Як толькі здарыцца якая прыгода, прыглядзеце за маім пакоем...
— Рыгор Міхасевіч...
Гаспадыня аберуч хапілася за галаву, і ў яе вачах забегаў спалох. Мэрам бы над маладзіцаю абрынулася столь і знячэўку прыдавіла яе сваім цяжарам.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100