Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Рыгор Міхасевіч... Няўжо вы не шануеце сябе і свае маці? Гэта ж... Я перапрашаю вас... Куды вам лезці аднаму супроць аружнае сілы? Не дайце прычэпкі разрадзіць вінтоўкі... Паездзяць — паездзяць і... Рыгор Міхасевіч! Мая вам прыяцельская парада... Я... Вось зараз закіпіць вада і хоць шклянку...
Рыгор не мяняў настрою — яго твар абмываўся тою ж рэзваю ўхмылкаю. Гэта ўплыло на гаспадыню; яна перамяніла трывожны тон на болей спакойны і ўжо не ўпрошвала яго астацца на гарбату, а толькі радзіла яму быць асцярожлівым.
— У мяне, як у Хрыста за пазухай, Рыгор Міхасевіч! — уверыла яна Рыгора, калі той пераступіў парог на сходы.
Над Выбаргскай стараною насіліся хмары дыму. Яны куравілі зялёныя лісця рэдкіх дзярэўцаў, вокны будынкаў, празрыстае паветра. Дробныя крупінкі сажы садзіліся на людскіх тварах, залазілі ў нос. 3 цесзозных, абгароджаных аысокімі парканамі, фабрычных двароў разляталіся ва ўсе бакі гучныя стукі малатоў, бразг жалеза, прыдушанае гудзенне станкоў. Хвалі сіняе вады ў Вялікай Неўцы аднастайным плюхаценнем адгукваліся на працэсы непарушанай працы.
Ажыўленне на Сампсоніеўскім праспекце і на ператочных яму вуліцах мала рознілася ад звычайнага. Зрэдку, парушаючы штодзённы парадак, то там, то сям на рагах вуліц стаялі грамадкі рабочых, дапамінаючы ні то абедзенны перапынак, ні то невялічкую забастоўку. Болей усяго дапаміналі пра выдатнасць Першага мая ўзмоцненыя варты гарадавікоў ды казачыя атрады, паважна, але зрэдку праязджаўшыя ўсцяж праспекта.
Тым не меней, подых майскага свята адчуваўся многімі, хто б ні ішоў ці ні ехаў праспектам або вуліцамі Выбаргскае стараны. Сотні вачэй недаверліва ці з захованай надзеяй прабівалі ўзрокамі мурзатыя вокны фабрычных карпусоў. Настарожаныя вушы прагна лавілі кожны стук, які чуўся за парканамі і ў сценах майстэрань. Грамадкі рабочых на рагах вуліц аднаўлялі ў памяці нядаўнія, знаёмыя падзеі. Кожную хвіліну могуць паадчыняцца жалезныя брамы заводаў і фабрык і тысячныя грамады чорных закураных людзей запоўняць шырокі Сампсоніеўскі. Мігам стане паравік. Дзе дзенуцца рамізнікі. Расчысцяцца ад пешаходаў тратуары, і пад малочным небам залунаюць гучныя мелодыі паўстання. Нельга верыць вачавідкаму спакою. Дарма з усіх фабрычных комінаў непарыўнымі пасмамі пыхае дым, сведчачы за поўную чыннасць заводаў!
У хмурых вокнах рабочых кватэр прытаілася неўміручая помста прыгнечаных. На кожным твары іх жыхароў, жанок і дзяцей выглядае яскравая прага вызвалення. Горда пануе над усім вакольным знатны будынак Ломанскага завулка. Яшчэ не залеплены глыбокія дзіркі ад казачых стрэлаў.
Глядзіш і яго зноў засуцэліць жалезнае кола вінтовак. Можа, у абед, ці ад вечара, ці ў іншы час — стукі молатаў абернуцца ў стрэлы.
Ці не таму наглядаецца якаясьці паспешнасць руху як у хадзе пешаходаў, гэтак і ў яздзе рамізнікаў ды ў прабегу паравіка?
Першае мая прасякла зацвілы слой палітычнае будзёншчыны і кратае заетыўшае, але не памёршае пачуццё свабоды. Болып як каму, выразней гэта для Рыгора. Ён у ліку тых, што аддаюць належнае вялікаму святу працы. А праз год, а далей?
Ен будзе сведкаю паступовага ўздыму працоўных да ўрачыстага ўшанавання Першага мая.
Дачакаецца, калі празрыстасць неба над Выбаргскай стараною засведчыць поўную бяздзейнасць у гэты дзень кожнага завода, варштата ды молата.
Гэта іціме ад пачатку ў 1915 годзе, калі...
Ага!
Рыгор абяцаў гэтым днём правясці на вакзал Сідара Пералаза. Той прасіў наведаць бежанскі камітэт а дванаццатай гадзіне, каб разам купіць яму білет.
Але на гадзінніку — першая.
Напэўна Сідар не дачакаўся? А калі яшчэ і не пакінуў камітэта, то пакуль Рыгор даедзе, можа пакінуць.
«Лепей проста на вакзал»,— рашыў Рыгор і сеў на трамвай нумар восьмы.
Чамусьці надзвычай хутка прамільгнулі ў яго ваччу дзесяткі вуліц, мастоў, пляцоў і спынак, і ён не агледзеўся, як шкляная сцяна знаёмага будынка спыніла яго ўзрокі.
Натоўпы людзей, шнурком накіроўваючы на рог будынка, спяшылі на цягнік. Ці знойдзе ён у гэтым натоўпе Сідара? А можа, той яго пільнуе пры ўваходзе?
Разглядаючы ў бакі, Рыгор прайшоў у вакзал і стаў шукаць старога.
Шэрыя шынелі салдат скрадалі асаблівасць Сідаравага ўбрання.
Рыгор увішна абышоў залы, паглядзеў пры касах і накіраваў да перона — Сідар, напэўна, прайшоў у вагон.
— Паштовы на Вільню?..— абярнуўся ён да правяральшчыка білетаў.
— Праз паўгадзіны ад...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100