Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Рыгор! — заглушыў словы правяральшчыка Сідар, зазіраючы Рыгору ў вочы.— А я ўжо думаў, што ты не захочаш...
Надарваны і ахрыпшы голас Сідара Пералаза не Даў яму даказаць.
— Што вы, дзядзька... ласне можна так думаць! Я ўжо колькі часу, як вас шукаю.
— А-яй, колькі людзей — я ледзьве даціснуўся да білета. Узяў — і сяджу ды чакаю, калі пачнуць пускаць... Хоць бы не адстаць ад цягніка. Вось як напруць, а ў мяне няма прывычкі штурхацца і — глядзіш — лаві вачыма. Астануся, тады... Хто ведае, якаво там у дому. Можа, дамашнія даўно ўжо ў дарозе, а я дарма ўзяў білет да Ліцка... Ох!.. Зрабіў такую дарогу і... Дачушка-а мая, як ты моцна пакрыўдзіла сваіх бацькоў!..
I голас Сідара і ўражанне ад яго нутранога надлому, балюча нерваваўшыя Рыгора, перабіў зычны званок швейцара.
— Другі-ы зва-а-но-ок на Пскоў, Вільню, Гр!.. Вачавідкі  перад правяральшчыкам білета  стала
расці грамада людзей.
Сідар Пералаз крута павярнуў ад Рыгора, каб не быць адціснутым з праходу на перон. Ды толькі ён намерыўся залезці ў чаргу, як чыясьці здаровая рука яго адапхнула ўбок.
— Я тут неадходна вартую, а вы нахабна пхаецеся,— пакрыўджана выказаў Сідар да пхаўшага.
Той не звярнуў на Сідара жаднае ўвагі і шчыльна затуліў меўшыся між ім і папярэднім яму чалавекам прагалак.
Тады Сідар ізноў накіраваўся да яго, ну тая ж рука перагарадзіла яму дарогу.
Рыгор убачыў гэта і рашуча падышоў да здаравеннага нахабнага выгляду чалавека.
— Гэты чалавек мае права стаць наперадзе вас,— настойна праказаў ён і абярнуўся да Сідара.
— Станавіся, дзядзька, вось тут.
У адно мірганне вока Сідар ачуўся крокаў на два ўбаку, затое і таўхануўшы яго ад спрытнага адказнага штуршка Рыгора быў выбіты з чаргі і хутка зацёрты падышоўшымі пасажырамі. Яго зычная лаянка, накіраваная па адрасе Рыгора, незаўважанай патанула ў дружным смеху некалькіх салдат.
— Так, яму, нахалу,— адобрыў Рыгора адзін з іх. Сідар Пералаз, стаўшы пры Рыгору, здзіўлена паціскаўіілячьтмаі трусліва азіраўся назад.
— Што за людзі, а-я-ай!..
Калі чарга заварушылася, ён барджэй працягнуў Рыгору руку і скарамоўна пачаў закідаць яго пытаннямі ды падзякай.
— Можа, паведаміць мацеры, што ты... Ці няхай яна ў выпадку чаго накіроўвае да цябе... Пэўна, ты не думаеш адгэтуль нікуды ехаць... Бадай хугка жаніцімешся... Даруй, Рыгорка, за турботы. Я пастараюся ўжо аддзякаваць... Што ж парадзіш, родны... Будзь здароў, усяго табе найлепшага... Можа, часамі Гэліну магілу...
Стары памкнуўся яшчэ раз злавіць Рыгораву руку для развітальнага поціску, ды правяральшчык білетаў сур'ёзна праказаў яму над вухам:
— Не затрымлівай, стары. Варочайся...
У хвіліну Сідар Пералаз ачуўся на пероне. Намерыўшыся сысці ўбок і азірнуцца на Рыгора, ён наткнуўся знячэўку на пераганяўшага другіх пасажыра; той ліхамысна паглядзеў на яго і вылаяўся.
Тым часам напоўніўшыя перон новыя пасажыры вымусілі яго павярнуцца ў бок да цягніка.
Рыгор бачыў, як белы клунак Сідара Пералаза замільгаў між бягучых людзей і знік у іх мігатні.
— Бедны стары, з чым ён вернецца дамоўі — падумаў пра сябе Рыгор і пайшоў з вакзала.
Сонечнае надвор'е абласкала яго цеплынёю. Вуліцаю шнуравалі сотні людзей, чый інтэрас хаваўся ў сумных сценах горада. Якое ім дзела да цягнікоў і пасажыраў, што мусяць як мага нясціся ў бок далёкіх Вільні, Ліцка, Горадні і па-за імі?
Аднак зусім нечакана паўстала і перад Рыгорам пытанне: бывае знянацку складуцца ўмовы і хочаш не хочаш, мусіш пакінуць Пецярбург?
Пры гэтых думках у яго нутру парвалася якаясьці непрыкметная нітачка: ёкнула сэрца, і саладжавая боль расстання з улюбёным горадам прайшла па ўсёй яго істоце. Рыгор абярнуўся на вакзал і ўлавіў вушамі далёкае чмыханне цягніка. Пасля паглядзеў направа ды налева ўсцяж забруджанага Абводнага.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100