Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Ці не гэты? — падумаў ён.
I як бы хто прачытаў яго думкі — раптам перад носам адчыніліся дзверы, і з кватэры выйшла кабета.
— Убачайце-э...
— Так?
Яна абярнулася да Рыгора.
— Здаецца ў гэтай кватэры...
— Ах, памятаю; вашае зямлячкі ўжо няма. Яна... Хіба ж вам невядома, што яна з мужам выехала да Дзвінска?
— Ганна?
— Так-так, я вас памятаю, як вы...
Кабета зачыніла дзверы і праверыла, ці запёрты.
— Успамінала вас... I на вяселлі і ад'язджаючы... Яна пайшла ўніз, а Рыгор следам.
— Добрага чалавека знайшла — мы ўжо казалі... Пра вас думала... Цяперака такі час, іпто кожны момант — новыя думкі... Каб жа адны думкі! Планы, намеры, жыццё... Вось пайшлі ўжо гутаркі пра мабілізацыю другога разраду... Бяда, што мне прыйдзецца рабіць тады з дзяцьмі! Мужа... Ці не былі б ласкавы, можа б, дзекольвечы мелася месца ў такім заводзе, што...
— А Ганна вам адраса не пакінула, часамі?
— Або ж прыпомніш, дзе ён, калі і пакінула. Добрыя былі пасуседзі, ды колысі ўжо я іх перамяніла! Іншыя, часамі, напішуць ліст, успомняць, а то... У кожнага свае інтарэсы...
На вуліцы дворнік уладжваў драбіны пры ліхтары.
— У горад, Саламея Анікееўна? — запытаў ён Рыгораву спадарожніцу.
— А табе цікава? — лацвілілася яна і тут жа дадала, азірнуўшыся на Рыгора:
— Так, Ганна з мужам недзе на Літве...
— Бывайце!..
Яна гасцінна кіўнула Рыгору галавою і павярнула налева.
Рыгор пайшоў у бок Садовай. Тое, што ён спаткаўся з фактам ад'езду Ганны з Пецярбурга, у першы момант не пакінула на ім ніякага ўражання. Мэрам бы факт у перадачы выпадкова напатканай Ганнінай гаспадыні не быў праўдзівым фактам.
Калі ж ён выйшаў на Садовую і крануў пытання, куды ж яму накіравацца, як унутры адчулася выразнае нездавальненне паводзінамі Ганны.
«Чаму ж такі яна... Не разумею... Здавалася-а...»
Рыгор кінуў узрокам у бок трамвайнай спынкі і ўсміхнуўся.
Нацянькі да яго ішоў Міхась Камар. Ён ужо бачыў Рыгора і кіўком рукі падаваў якіясьці знакі.
— Чаго заблудзіў у нашы краі? — вітаючыся, запытаў ён Рыгора.
— Думаеце, цяжка адказаць...
— Свята?
— Так. Дазвольце павіншаваць...
— Узаемна. Буйныя галовы! Ха-ха-ха!
— Гэта да чаго?
Камар супакойваючы крутнуў галавою.
— Хадзем да мяне. Рыгор прамаўчаў.
— Не маеш ахвоты? Вып'ем шклянку гарбаты. Раскажу навіны. Мы так рэдка з табою бачымся...
— Рэдка, бачыце.
— Ідзем!
Камар узяў Рыгора пад руку і адарваў з месца. Яны павярнулі ўбок, адкуль толькі што Рыгор вярнуўся.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100