Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Яны рушылі з месца і накіравалі ў бліжэйшую харчоўку.
Ужо Анікей ачуўся па-за дзвярыма яе, калі, ідучы заднім, Рыгор адцягнуўся ўвагаю да пад'ехаўшага паравіка. Ён на хвілю затрымаўся на месцы, спыніўшыся ўзрокам на белай касынцы сястры, якая вылезла з вагона і накіроўвала да тратуара побач з якімсьці вайсковым чыноўнікам.
— Ліба? — заварушылася ў яго галаве, і Рыгор крута павярнуў назад, пайшоўшы ім наператоч.
— Ліба ІПлёмаўна? — няўверана падаў ён запытанне.
Сястра з чыноўнікам азірнуліся на яго.
— Рыгор! Як добра, што мы цябе напаткалі! Павал гэтак прогся цябе ўгледзець!
Чыноўнік бліжэй падышоў да Рыгора і пільна, з лёгкаю ўсмешкаю зазірнуў яму ў твар.
— Не пазнаеш? Паўла Памыйкі? Смагін — майстэрня Шульца. А?
Рыгор барджэй працягнуў яму руку і зрабіў намер да пацалунку. Павал горача, па-сяброўску, смелымі нахіламі галавы злучыў свае вусны з Рыгоравымі.
— Паверыш, не пазнаў. Куды-ы там! Пане мой, зусім іншы чалавек. Люба паглядзець! Паправіўся, памаладзеў, папаўнеў... Палкоўнікам?..
Незаўважна падышоўшы да іх, Анікей палажыў Рыгору на плячо руку і праказаў:
— Мы чакаем. Памятаеш ці забыў?
— Мае знаёмыя і сябры — пазнайся. Анікей па чарзе падаў руку Лібе ды Паўлу.
— У госці да Рыгора Міхасевіча?
— Трэба адведаць,— адказала Ліба.
— Шкода, што не ў добры час.
— Чаму?
— У Рыгора Міхасевіча атрымаўся нецікавы паварот спраў.
— Як так?
— Сённека атрымаў адстаўку з завода.
— Разам, вось. Адплата за святкаванне Першага мая.
— Кінь, Анікей. Ці варта псаваць людзям настрой! — сур'ёзна пераняў таварыша Рыгор.
— А ўсё-ткі...
— Ладна... Вы ўжо прабачайце, што я сёння мушу вас пакінуць адных... Рэдкія, неспадзяваныя госці... Даруй, Анікей...
Анікей развітаўся і павярнуў да харчоўкі. Рыгор запрасіў Лібу і Паўла да сябе.
Ідучы, Павал у агульных абеглых рысах расказваў Рыгору гісторыю свайго жыцця за апошні год. 3 яго слоў і таварыскага прызнання Рыгор рад быў дазнацца, што Павал увесь час з моманту расстання з Рыгорам не пакідаў думаць пра яго. Таварыскае пачуццё, нажытае ў Смагіне, ні каліва не астывала. Раз у раз Павал меў намерам зрабіць тыя ці іншыя захады, каб дазнацца Рыгоравага адраса і завясці перапіску. Выпадковыя здарэнні перашкаджалі гэтаму. Ён пэўны, што каб не вайна, то кожны з іх быў бы ў курсе ўзаемнага бягучага жыцця. Вайна ўсё пераблытала. Рыгор, магчыма, чуў пра тыя падзеі, якімі справодзілася ў Смагіне мабілізацыя і пераход на захад першых эшалонаў войска. Дзікія сцэны гвалту і разбою пагражалі абярнуць мястэчка ў голыя руіны. Сотні пацярпеўшых займаздароў кідалі Смагін і ўцякалі куды вочы глядзяць. Павал астаўся на нейкі час без працы і спаткаўся з крутнейшымі момантамі ў сваім жыцці. Было спасеннем атрымаць выпадкова прапазіцыю астацца ў дарожным атрадзе дзесятага ўчастка пры трэцяй арміі. Ён аберуч хапіўся за гэту службу і зараз ужо ачуўся ў трэцяй па чыне катэгорыі службоўцаў — дзесятнікам. Работа цікавая і выгадная тым, што абараняе стаўшых да яе ад ваеннае мабілізацыі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100