Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Спяшайся, Рыгор, з палучкай, а то згіне; мы пачакаем.
Анікей жартаўліва правёў Рыгора да варотцаў у браме і вярнуўея назад.
Калі праз паўгадзіны ён выйшаў з завода, яго чакаў Анікей з двума другімі таварышамі — рэшта рабочых разышлася.
— Памінальным спіскам на дзвярах...
— Яшчэ б не так... А, між іншым, клопату падсыпалі...
— Пляваць... з клопатам...
Рыгор агледзеўся навакол і цішком паведаміў:
— Якава Гіса арыштавалі...
— Ласне? Калі?
— Учора днём...
— I надало ж яму...
— А як з нашымі?
— Пакуль не чуваць...
У Пецярбург Павал выпрасіў камандзіроўку, галоўным чынам таму, каб навязаць сувязь з партыйнай арганізацыяй, а калі ўдасца, дык адшукаць Рыгора, угледзецца з ім і ўспомніць разам перажыты час... Ужо Памыйка трэці дзень у сталіцы. Нечаканая стрэча на рагу Садовай і Неўскага з Лібаю вырашыла спатканне з Рыгорам. О, як ён задаволены гэтым!..
— А ты майго ліста не атрымаў?
— Ты мне пісаў?
— Даруй, што запознена, усё ж напісаў табе і чакаў адказу да сёння.
— Цікава! Дзякую за памяць... Ды што ж зробіш — ліст, напэўна, мяне не застаў у Смагіне.
— Але цікава,— перабіла ўжо ў Рыгоравым пакоі Ліба: — я неўспадзеўкі ледзь не збіла Паўла з ног; нясуся так і толькі намерылася завярнуць да Анічкавага моста, як ён зірк на мяне і перагарадзіў дарогу. «Выбачайце», кажа, а я, вылупіўшы вочы, гляджу яму ў твар і, як непрытомная, заліваюся смехам. Ані думкі, што маю неспадзяванку бачыць Паўла. I толькі яго добрая памяць выручыла абаіх... Я ўжо казала яму ў вочы, які ён, сапраўды, стаў красавец!
— Кіньце-э, Ліба, жарты.
— Не верыце?
— А, бач, задаволены,— пакпіў Рыгор. Малады, здаровы рогат прайшоў па пакоі... Яго перабіў асцярожлівы стук у дзверы. Яны змоўклі і настаражыліся.
— Хто там?
— Рыгор Міхасевіч, гэта я, Сарафіна Хлораўна. Прабачце, на хвілінку. Учора вечарам да вас наведвала вось тая барышня, што ўжо колькі разоў была ў вас з вашым таварышам і... прасіла перадаць — сёння раніцаю паехала ў Маскву.
— Рыма?
— Хто яе ведае, я ж імені не пытала... Прабачце, Рыгор Міхасевіч.
— Гэта хто такая? — пацікавіўся Памыйка.
— Рупіць? — пасмяялася Ліба.
— Ды так... Знаёмая майго таварыша. Мо, памятаеш гэткага, Петруся?.. Той самы, да якога я прыехаў сюды; ён у Маскве зараз і выпісаў яе туды.
— Ага-а... Гэта я разумею...
— Што ж тут дзіўнага! — заўважыла Ліба.
— Шхто не кажа... Ну, шчаслівай дарогі!..
— А вось, як будзе з намі?
Ліба зацікаўлена разглядала Рыгораў пакой. Кожная малапрыкметная рэч прыцягала яе ўвагу. Завоканны пейзаж асабліва ёй падабаўся, і яна неадрыўна ўглядалася ў яго, стоячы пры акне.
— Добрае вы месца, Рыгор Міхасевіч, выбралі для кватэры! Та-ак! — праз нейкі час уставіла яна ў Рыгораву гутарку з Паўлам.
— Добрае, але, бачыце, трэба расставацца.
— Чаму? — запытаў Павал.
— Хіба забыў, што я ад сення стау вольным грамадзянінам?
— Ах, ты пра гэта.
— А я нічога б не мела, каб хоць тыдзень які пажыць вольнай у Пецярбурзе. Мне так, ведаеце, абрыдла мая служба, што я... Толькі нідзе не дзенешся... Да бацькоў не вернешся — у іх саміх няма чаго есці, а скінь касынку — адразу ж мусіш кідаць Пецярбург. Не цікава!..
— Кіньце, Ліба Шлёмаўна, кіньце-э... Адкуль на вас падзьмула гэтай роспаччу?..
— Сапраўды кажу. Трэба мець валовыя нервы, каб дні і ночы засаб — засаб чуць перадсмертныя крыкі і енкі ўміраючых людзей, бачыць іх патухлыя, безнадзейныя ўзрокі, развітальныя, поўныя жаху споведзі, успамінкі... Не-э... Гэта пекла, гэта сад катаванняў. Я не сплю, мару, тамлюся ад страшных зданяў... Што варта мая дапамога... мая спагада, ласкавае слова, міласэрная... Гэ-эх-х!.. Забярэце-э мяне дзе ў іншае месца, прашу вас!..


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100