Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Ліба, уся заружавеўшая ад злосці, ахопленая нервоваю трасучкаю, якая моцна сціснула яе белыя, пруткія далоні ў цвёрдыя кулакі, скрывіла круглыя чырвоныя губы, звычайна зложаныя ў форму маленькага сэрца, супыніла разбег узрокаў.
— Кіньце-э, таварыш...
Рыгор умольна зазірнуў ёй у твар і палажыў вышэй локця яе рукі сваіх пяць моцных, мазалістых пальцаў.
— Сантыментыкі, якіх жыццё не шануе...
— Кабеты-ы! Не гэтым бярэцца перамога над жыццём, не... Ліба Шлёмаўна...
— Брава, Рыгор, брава... Люблю, ад сэрца люблю і шаную тых, хто смела пазірае ў расчынены твар жыцця... Люблю!.. Памятаеце, якаво мне жылося ў Смагіне? Выйсці сароміўся на вуліцу, а між тым — надзеі выручылі. Майце драцяныя нервы і каменнае сэрца...
— Словы! Словы, як...
— Дык хочаце, едам са мкою назад у Смагін? Можа, ужо не ў самы Смагін, але...— задаволены знойдзенай парадзе, рэзва праказаў Павал да Лібы і следам абярнуўея да Рыгора.
— Рыгор? Табе ж проста латва — з месца на месца. Зраблю рэкамендацыю, і ты праз тыдзень начэпіш вось гэткія палеты...
Ліба паступова ўвайшла ў сябе і зноў з дзявочым маладым захапленнем глядзела на светла-зялёную сачыстую зелень дзярэў.
— Рыгору не варта пакідаць Пецярбурга...
— Ваша думка, Ліба?
Яна не адказала. Тады Павал удвойчы абярнуўся да Рыгора:
— Падумай... Узваж усе даныя за і супроць... Пецярбург не ўцячэ — у любы момант ты можаш быць у ім. Захочаш кінуць службу — калі ласка; а яшчэ лепей — узяў і перавёўся... На парозе лета — што патраціш выехаўшы? Затое пацікавішся, як і чым праломліваецца вайна ў правінцыі. Паглядзіш, што там чаўпецца. Магчыма, бачыцьмеш сваю мясціну... у апошні раз...
— Не кажы, Павал — ведаю... Адчуваю і ваабражаю... Так — падумаю над тваёй прапазіцыяй... Ты яшчэ доўга астаешся ў Пецярбурзе?
— Не болей тыдня. Мне яшчэ трэ ўладзіць справы з камітэтам, узяць ад іх літаратуры і дагаварыцца яшчэ аб некаторых справах.
— Хопіць часу на раздумы.
— Так, хопіць... Яшчэ паспеем выдумаць штокольвечы і для Лібы Шлёмаўны...
— Наперад пра сябе думайце-э... Яна падышла да дзвярэй.
— Дайце, пойдам куды, каб разагнаць сціснуўшы мяне сум... на?
Хлопцы паслухмяна пачалі збірацца да выхаду.
Першыя дні безрабоцця нічым асаблівым не адбіліся на Рыгоравым настроі. Ён прачынаўся на свісткі сірэн, пасля яшчэ на нейкі час засынаў. Уставаў з пасцелі а дзесятай гадзіне, піў гарбату і выходзіў у горад. Часамі першы прыходзіў да яго Анікей, тады яны разам распланоўвалі дзень і яго праграму выпаўнялі па магчымасці поўнаецю. У гэтай праграме асноўным пунктам было спатканне са знаёмымі, вызнаванне апошніх навін з рабочага жыцця, з жыцця грамадскіх устаноў. Некалькі разоў яны адведвалі раённы камітэт партыйнай арганізацыі, з якім увесь час яны падтрымлівалі кантакт, бывалі ў культурна-асветных установах, у будынку графіні Панінай, наведвалі перасоўны тэатр Гайдэбурава.
Весткі пра стан рабочага рынку таілі ў сабе не дрэнныя перспектывы, і гэта тупіла абвостранасць іх палажэння. Праўда, ужо на чацвёрты дзень пасля іх разліку ў горадзе пайшлі ўпартыя чуткі наконт мабілізацыі ратнікаў апалчэння другога разраду. I Рыгор і Анікей кожны падлягалі, хоць і не ў адзін час, пад гэту мабілізацыю. Анікеевы гады, магчыма, супалі б не з першым прызывам, але ўсё залежала ад ліку мабілізаваных гадоў. Гэтае пытанне ўставала і перад Рыгорам, нягледзячы на тое, што ён ужо доўгі час жыў не па сваіх дакументах. Абодвум зусім не ўсміхалася магчымасць ачуцца ў шэрагах арміі і нясці сябе на забой немаведама за што і за каго.
Погляды на мэты і сэнс вайны ў іх абодвух былі аднакава рашуча адмоўнымі. Не толькі абаронец Міхась Камар, а нават і не зусім свядомы «паражэнец» Якаў Гіс, ужо пацярпеўшы, падпадалі са сваімі поглядамі на бягучы момант пад вострую крытыку Рыгора.
3 каразлівай настарожанасцю лавілі абодва пакуль рэдкія весткі пра нездаволенне вайною сярод салдат і нават сярод буржуазна-грамадскіх колаў насельніцтва. Чуткі пра дызертырства з фронту яны разглядалі, як асаблівую форму актыўнага пратэсту супроць вайны. Самы факт іхняе працы па загатоўцы снарадаў служыў ім папрокам у спрыянні вайне.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100