Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Анікей пры абгаворы гэтага вяртаўся часамі да свае сям'і, радзей успамінаў Рыгор мацеру.
— Трэба абмінуць падыходзячую мабілізацыю.
Калі на сёмы дзень безрабоцця Анікей пахваліўся, што ў яго клюе ўладзіцца на другі завод — Рыгор яшчэ не меў пэўнага рашэння наконт Паўлавай прапазіцыі. Магчыма, што яе наяўнасць, падмацованая Петрусёвымі словамі пры апошнім спатканні, закалыхвала яго цікавасць да складзенага становішча. Тым не меней, Рыгор патураў дбайліваму старанню Анікея знайсці хутчэй працу. Ён быў задаволены, калі перспектыва гэтага стала праясняцца.
— Націскай.
— Націснеш, калі цябе ціснуць...
Хутка Анікей паведаміў Рыгора пра выпадак арышту трох разлічаных, як вайсковаабавязаных. Гэта здарэнне сведчыла пра шмат сур'ёзнейшае, чымся было да гэтага. Ускладненае палажэнне заставіла Анікея перамяніць кватэру, а Рыгора — рашуча і безадмоўна прыняць прапазіцыю Паўла.
— Я пакідаю, браце Анікей; Пецярбург.
— Нават?
— Так, рашыў на нейкі час паступіць на службу ў дарожны атрад.
— Якім чынам?
— Здарылася. Памятаеш чыноўніка, з якім я цябе знаёміў — яго рэкамендацыя.
— Дуй. Чаго табе шкадаваць і каго пакідаць?
— Шкадую Пецярбурга.
— Ха-ха-ха! Камяніц? Дома папярэдняга заключэння?
— Шкадую адрывацца ад рабочых гушчаў, якія з дня на дзень пачынаюць разгортваць новыя страніцы гісторыі.
— Іх знойдзеш усюды...
— Ведаю, але Пецярбург асяродак, месца, з якога забурліць кіпучы гейзер.
— Магчыма. Няхай жа пырсткі яго разлятаюцца далёка, навакола...
Пасля гэтай гутаркі з Анікеем, Рыгор пайшоў да Паўла Памыйкі. Той растрывожаным вяртаўся да сябе, калі яго Рыгор нагнаў у калідоры гатэля.
— Еду, Павал, з табою.
— Надумаў? — няўверана запытаў той.
— А мо сітуацыя змянілася? — выпрабаваў Рыгор таварыша, чуючы сухасць у яго запытанні.
— Го, не... Праходзь у пакой... Я меў досі непрыемную гутарку ў міністэрстве шляхоў. Погань — толькі нервы псуюць... Каб ведаў — нізашто не зайшоў бы...
— Плюй, калі на гутарцы кончыцца,— падбадзёрыў Рыгор.
— Ды я ўжо не раз гэта рабіў... Я, ведаеш, чуць болыпае не рашыўся. Ужо кулак свярбеў па крэціністай скроні начальніка стала... але, гад, адчуў і Знік... Ёсць весткі, што дзесяты атрад пераехаў далей яа ўсход,— дакончыў Павал крыху спакайней.
— А што ты вырашыў ехаць, то не памылішся,— не даўшы замоўкнуць папярэднім словам, працягнуў ен гутарку далей.
— Доўга думаў... радзіўся... Шкада Пецярбурга... Але ўсё ж, еду, Павал...
— Рыхтуйся на нядзелю.
— Хоць зараз... Мне не трэба куфэркаў пакаваць. Стаю — еду... Адно бы, рупіць...
— Што?
— Не размінуцца б з мацерай... Старая, напэўна, збіраецца ў бежанцы — куды ж ёй накіраваць, як не да сына? Прыедзе, а тут...
— Так, думай... Усёткі маці... Хоць, можа, у гэтым і хаваецца крыху сентыментальнасці, але то з погляду непрытомных і фалынывых людзей... Я...
— Еду, Павал... Радзь, што трэба мець з сабою...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100