Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Але тут ужо справа датыркала другога — барацьбы за існаванне. Як-ніяк, а побач з гэтай барацьбою можна было вясці разбураючую працу на франтах. Болей таго, пазіцыі, якімі былі заводы, захоўвалі сабою сілу, гатоўнасць і базу для перавярнення вайны імперыялістычнай у вайну грамадзянскую. Куды ж, чаму і навошта здаваць гэтыя пазіцыі?
— Білет, па-першае, а там — што ўпадабаецца...
— Не без гэтага ж...
— У нядзелю тады; а дзесятай гадзіне раніцы будзь на вакзале. Або не стрэнемся, хіба? Я ўжо свае справы амаль што ўладзіў...
Умовіўшыся наконт паездкі, яны доўгі час правялі ў гутарках на іншыя тэмы і ўжо зусім на змроку выйшлі з гатэля.
На вуліцы яны сустрэлі грамаду маніфестантаў.
— У чым справа? — абярнуўся Павал да першага стрэчнага.
Той не паспеў адказаць, як на іх наскочыў газетчык і распеўна прагукаў:
— Італія абвясціла вайну кайзеру. «Капут немчуры». «Напружаныя бойкі на расійска-аўстрыяцкім фронце».
Павал купіў газету, і яны ўдвух запоем прачыталі зыдзеленае буйнымі літарамі паведамленне пра далучэнне Італіі да вайны.
— Яшчэ не лягчэй,— уголас незадаволена выказаўся Павал.
— Што вы сказалі? — лрагудзела ў іх над вушмі. То запытаў незаўважна падышоўшы да іх здаравенны, з доўгімі жоўтымі бакенбардамі і брытай барадою, шыракатвары і плюскатаносы палкоўнік.
— А вам якое дзела да таго? — задзёрыста адазваўся Рыгор.
— Тэўтонскія агенты! — яшчэ вышэйшай нотай вылаяўся палкоўнік.
— Мясаедаў...
Хлынуўшая на іх чарада людзей адціснула палкоўніка болей сажня ўправа. Рыгор з Паўлам павярнулі ў бок Неўскага, напрамкам за разрэдзеным хвастом маніфестантаў.
На Неўскім наглядаўся той жа падвышаны настрой. Весткі з Італіі скланяліся на ўсе лады, служачы тэмаю для агульных гутарак. Па той непамерна раздзьмутай радасці, якая ахаліла задзёрыстую патрыятычна-гардлівую буржуазію і ваеншчыну, можна было судзіць, якое глыбокае нявер'е ды безнадзейнасць справодзілі зацягнутую вайну.
— Няхай цяпер папатужыцца Вільгельм! — разліваючы па тлустым чырвоным твары сытую ўхмылку, цешыўся якісьці таўсцяк, зазіраючы Паўлу ў вочы.
— Так, ёсць чаго тужыцца,— адказаў Павал.
— А вось калі Амерыка жахне — тады...
Яны абагналі няпрошанага размоўніка і перайшлі на другі бок праспекта.
Непадалёку ад іх віднелася спынка трамвая. Павал раптам хапіўся за галаву.
— Ага! Я зусім забыў, што яшчэ мне трэба зайсці ў адно месца па даручэнні дзелавода. Ты пачакаеш?
Рыгор спыніўся.
— Я думаю адпраўляцца на кватэру. Трэба перамовіцца з гаспадыняю. Для яе будзе знянацкім мой ад'езд...
Павал пачакаў, пакуль Рыгор сеў на трамвай і сам пайшоў напрамкам да вуліцы Жукоўскага.
Ён падыходзіў ужо да месца, як успомніў, што забыў парадзіць Рыгору купіць высокія рускія боты. Але, завярнуўшы ў дзверы, парашыў, што яшчэ на гэта хопіць часу, і заспакоіўся. Гэта было другарадным — Паўла здавальняла Рыгорава згода паехаць з ім разам у дарожны атрад. Толькі б не было замінкі з боку дзелавода. Магчыма...
У гэты момант Рыгор таксама стаяў перад дзвярыма ў сваю кватэру, чакаючы, пакуль Сарафіна Хлораўна іх адамкне.
— Што ў вас новага, Рыгор Міхасевіч? — рупліва і іасцінна запытала Сарафіна Хлораўна.
— Розныя навіны!
Гаспадыня настаражылася, зрабіўшы на твары міну, у якой было цяжка разабраць, ці ў ёй выказвалася цікавасць да навін, ці любаванне пасуседам.
— Якія ж, цікава, Рыгор Міхасевіч?
— Першая — гэта Італія абвясціла немцам вайну...
— Ой жа! Як добра, што нарэшце паганым немцам прыйдзе капут...
Кабета малебна злажыла рукі.
— Ну, то агульная, але, вось, вашы-то справы, вашы...
— Дзякую, Сарафіна Хлораўна... Ідуць...
— Ідуць... Пара працаваць, Рыгор Міхасевіч... Яна правяла Рыгора да яго пакоя.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100