Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Яны ўселіся, і рамізнік з вокрыкам замахаў над абабітаю, прывычнаю да пугі, канякаю.
— Цікава... Мне так хочацца туды, так цягне, што здаецца, кінуў бы ўсё і хоць на гадзіну-другую... Віленшчына, узгоркі, малады лясок, змяістыя ручайкі па мурожных паплавах. Толькі — нельга. Вайна. Ты туды — а тысяча адтуль. Бяда, бачыце, страшылішча... Яшчэ немаведама, як будзе праз лета. Магчыма — зруйнуюць край дашчэнту. Вайна ўсё далей заблытваецца...
Рыгор няўважліва слухаў суседа і раз-поразу ад цягаўся вачыма на мігаўшыя побач гароды, масты, будынкі заводаў.
Вось знаёмы паркан, вароты ды сумны, цёмна-чырвоны фон такарных і слясарных майстэрань, у якіх ён працаваў болып года. Нядзеля — і за парканам ціха. Між жалезнае брамы таўчэцца стораж, а наводдаль гарадавік. Перакідаюцца словамі, жартуюць.
— Бывай!
Маланкаю праносяцца важнейшыя, болып выразныя моманты, звязаныя з працаю на заводзе. Памер майстэрні, цёмныя запыленыя вокны. Трансмісіі, раменні, станкі. Скрыпучы і бразгучы кран за біламі, над сярэдзінай будынка, не падзеленаю на паверхі. Дзесяткі знаёмых твараў. Позы пры рабоце. Майстар і задумлены, адваротны і праціўны ваенны кантралёр, палкоўнік — астатняя гутарка Рыгора з партыйным камітэтам.
Мінулае.
— Прагналі з завода — вось з гэтага самага і павінен пакідаць Пецярбург,— паведаміў Рыгор кароценькаму чалавеку, ткнуўшы пальцам у бок завода.
— Прагналі? Баставалі, пэўна, ці за іншае што?
— Так, за забастоўку ў Першае мая.
— Вось на іх ліха, падумаць...
— Еду, а магчыма, маці едзе сюды... Крыжуюцца дарогі, так і гэтак, уздоўжкі і ўператоч. Адны сюды, іншыя ў другі бок, некаторыя ўгору, другія ўніз... Ага... якраз дарэчы, што я з вамі стрэўся... Так... Я буду вас шчыра прасіць, калі, часамі, мая маці трапіць у камітэт — дайце мне знаць, а яе прытуліце на нейкі час. Старая згіне адна. Добра?
— Го, чаму не! Хто б мог адмовіцца... А вы не ў сваю дарогу? — запытаў кароценькі чалавек.
— Не. Маё будучае месца перасунулася за Мінск. Я перш разлічваў заглянуць у сваё мястэчка, а зараз... Ды ў мяне з паліцыяй не ўсё гладка.
— Ага-а!
Кароценькі чалавек адвярнуўся ў бок шырока разлёгшае Вялікае Неўкі, праз якую яны праязджалі. Цёмная вада адбівала яскравыя ранішнія праменні сонца.
Кароценькі чалавек хапіў Рыгора за руку і моцна яе паціснуў:
— Дык едзьце здаровы! Жадаю вам усяго найлепшага! Пішэце, што чуваць, пішэце... Рамізнік, на хвілінку спыніся!
Кароценькі чалавек злез, не даехаўшы да вызначанага месца, і яшчэ раз выказаў цёплыя пажаданні Рыгору.
Рыгор падзякаваў і загадаў рамізніку шпарчэй ехаць.
Каняку цяжка было ўзбірацца на гарбіну Троіцкага моста. Прытупленыя падковы коўзалі па гладкім, высліаганым тарцы. I дарма ў паветры выкручвала розныя фігуры рамізніцкая пуга! Каняка на гарбіну моста ішла дробным, няроўным трухам. Затое Рыгору знаходзілася магчымасць яшчэ раз абласкаць узрокамі разгорнутую веліч цудоўнага вобраза Нявы, Петрапаўлаўскае крэпасці, Узбярэжнай, Біржы, універсітэцкіх будынкаў і Астральных калон — направа, летняга саду, палаца медыцынскай акадэміі, разбегу Нявы з Вялікаю Неўкаю. Ліцейнага моста і нязлічаных труб Выбаргскіх ды Охтэнскіх заводаў — налева. Гэта хараство Паўночнае пальміры прыкоўвала да сябе ягоную ўвагу і ўплывала на яго настрой маладым задзёрам.
у заглядзенні ён не заўважыў, як каняка апынулася пасярэдзіне моста і ад тузаніны лейцамі — шпарка паняслася да Марсавага поля...
Тым жа тэмпам яны праехалі і дарогу да вакзала.
Рыгор паглядзеў на гадзіннік. Яшчэ аставалася дваццаць восем хвілін да адыходу цягніка. У гэты тэрмін уваходзіла знайсці Паўла Цамыйку і, магчыма, калі той не паспеў гэтага, купіць білеты.
Адпусціўшы рамізніка, Рыгор ускоранай хадою накіраваў да правых дзвярэй вакзала. Ён вёртка абмінаў сустрэчных і моўчкі ўвільваў ад назойлівых насільшчыкаў.
Раззіраючы па баках, ён ужо быў на ўсходах на другі паверх, калі з першае касы насустрач яму выбегла Ліба.
Белая касынка пракалола яго нутро нечаканай радасцю.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100