Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Нарэшце! — праказала сястра, разняўшы стройныя рукі: —а мы чакаем, а мы трывожымся.
— А білеты?.. Вы з Паўлам?
— Так, ён чакае вас.
— Пэўна яшчэ не позна?
— Ды ўжо садзяцца.
Ліба выхапіла з Рыгоравых рук пакунак, і яны спешна ўбеглі ў перапоўненую людзьмі залупача-кальню.
Павал іх пільнаваў і не даў заходзіць у натоўп, павярнуўшы да выйсця.
— Вос'ь вашы білеты; Лібе перонны. Прайшоўшы на зацемнены шкляным навесам перон, Павал панёс у вагон рэчы, а Рыгор з Лібаю асталіся пры вагоне.
— Вы ведаеце, Рыгор, і мяне выпраўляюць ехаць... Паеду на фронт — болей у шпіталі не магу аставацца...
— Іначай нельга? Дык калі ж загадаеце прыйсці вас сустракаць?
— Скора. Паведамлю, зразумела.
Між іх мігнулася трое салдат, уподбежкі шмыгнуўшых у «іх» вагон.
3 усходцаў адзін з салдат зацікаўлена паглядзеў на Рыгора і злёгку засмяяўся. Рыгора гэта заінтрыгавала, ды ён нічым не паспеў рэагаваць, бо тут жа выскачыў з вагона Павал.
— Без дзесяці хвілін. Месцы выпалі пры акне.
— 3 добрымі суседзямі?
— Пагодзімся...
Яны няўверана прайшлі сажняў два наперад, пасля вярнуліся назад на старое месца. У вагоне пачуўся ўзмоцнены гоман.
— Пойдам займаць месцы. Бывайце-э, Ліба Шлё'маўна! Не ўспамінайце-э ліхам...
Ліба з сумам на твары развіталася з абодвума і адышлася ўбок з гэткім намерам, каб бачыць, як яны будуць ад'язджаць.
У цёмным акне вагона мігаліся людзі, толькі ні Рыгора, ні Паўла не відаць было.
«Няўжо не паладзеце?»
— Царскі, царскі! — раптам вылецела з дзесяткаў вуснаў наўкола Лібы.
I яна ўгледзела, як раптам гуляўшая на пероне публіка пазгушчалася між сцэпак вагонаў, пільна гледзячы ў бок царскага перона.
У надышоўшай маўчанцы выразна чуліся распарадчыя выгукі і наглядалася мігатня людскіх сілуэтаў за малочным шклом сценкі.
Лібу прыціснулі Да ўсходцаў вагона. Але яна ўмомант выкаўзнула з натоўпу і апынулася перад адчыненым акном вагона. Каля яго стаялі поруч Рыгор з Паўлам і старанна маталі ў бок Лібы разгорнутымі хусцінкамі.
На фоне Лібінай касынкі аднакава выдзяляліся і паружавеўшы дзяўчынін твар і чырвоны крыж.
«Шчаслівае дарогі, шчаслівае дарогі!» — разгорнена шапталі яе губы, зложаныя ў маленькае, чулае сэрца.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100