Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Паскараючы хаду, цягнік пакідаў за сабою лома-ныя і няроўныя пуці, цесна здаўленыя процьмаю вагонаў, стрэлкамі, вакзальнымі будынкамі. Стукатня перабегу праз сточкі рэльс і стрэлкі раставала разам з гарадскім шумам.
Хутка сіні дымок скрадаў яркія абрысы многапа-вярховых гмахаў і башты вадакачак пакінутай сталіцы. Але направа і налева ад бягучага цягніка, мэрам бы знарок, працягаліся будынкі заводаў і рабочых дамоў — гарадскіх застаў. Яны доўгі час не адставалі ад цягніка, а беглі за ім, мерачыся яго абняць дзеколь-вечы за шырокай перадгародняй раўнінаю.
Чорнымі высокімі ценямі высіліся ўгору мнагалікія коміны фабрык і заводаў. Густыя хмары дыму віселі над будынкамі пасёлкаў, над топкімі паплавамі — хаваючы адгон небасхілу.
Ужо ў правым акне, крыху наперадзе, забялелі будынкі царскіх палацаў, аколеных густою шатаю парку, а злева ўсё яшчэ цягнуўся горад. Асобныя яго будынкі, з тымі ж стромкімі комінамі, уразаліся ў цёмна-шэрыя сцены лесу.
Рыгор з Паўлам уважліва разглядалі мігаючыя ў ваччу вобразы. Маладая рунь паплавоў і рэдкіх дрэўцаў, заблуджаныя хутаркі пасёлкаўцаў, роўныя, неаглядныя канавы і дарогі адцягалі іх думкі да сябе. Нечувана, але ўведана, разрываліся ў Рыгоравым нутру крэпкія ніткі сувязі з пакінутымі ўзадзе і яшчэ зусім свежымі гарадскімі абставінамі. Хоць ён не раз і не два праносіўся думкамі сюдою, дзе мчыцца цягнік, усё ж не чакаў сам, што яго думкі так хутка пацягнуць за сабою яго самога.
Пецярбург моцна трымаў Рыгора ў сваіх каменных абоймах, і Рыгор самахвоць паддаваўся на зрастанне з ім. Нават раніцою гэтага дня, перад тым, як падблізіцца да вакзала, яму не верылася, што ён сапраўды здымаецца з каменнага посцілу смуглых і шумлівых сталічных вуліц.
Ужо на трэці дзесятак вёрст, а ў яго вушшу не сціхае гармонь бурлівага гарадскога жыцця. Стук калёс, шыпенне паравоза і манатонны звон аконнага шкла — ці не тыя, бач, гукі, якімі жыве Пецярбург? Не, яго стыхія ўелася ў Рыгораву істоту, як уядаецца ў цела татуіроўка. Ён ё'ю прасякся да канцоў пазногцяў.
— Царскае?
У вагоне стала цямней: вакзальны навес затуліў сонечнае праменне. 3 шэрай ценню прашылася да пасажыраў певыразнае пачуццё настарожанасці. Бач там, вунь, за непрыветным вакзалам разляглася рэзідэнцыя   расійскага   самадурасатрапа.   Абкружаны шчэццю гвардзейскіх шабель і казачых пік, затулены ад свету жалезнымі платамі паркаў і няздрэмнымі вачыма тысячаў шпегаў,— ён мудруе над складанымі спосабамі працягнення свайго крывавага панавання.
Канвульсіўны ўздрыг адвярнуў Рыгора ад вакзальнага перона, на якім тапталіся каля дзесятка падазроных асоб. Рушыўшы цягнік хутка завярнуў за высокія ліпы парку, які адгарадзіў чыгункі ад Царскага Сяла.
Усеўшыся першым між шасцю пасажыраў, Павал пазваў гэта зрабіць і Рыгора.
— Нагледзеўся?
— Досыць!
— Хопіць часу на гэта.
— Ды я не сумняваюся.
У бок Рыгора паглядзелі Паўлавы суседзі. Яны правялі яго ўзрокамі на месца і, калі ён сеў, перашапнуліся.
Рыгор адчуў маленькую ўтому ад гадзіннага стаяння пры акне, і сядзець было прыемна. Не хацелася нічога казаць, каб даць магчымасць уявіць сапраўднасць акольваючага яго.
Ён моўчкі прасядзеў, гледзячы на зялёны Паўлаў мундзір, пакуль цягнік параўняўся з Паўлаўскам.
Пасля, як па праграме, павярнуў узрокі да купкі пасажыраў, што сядзелі ў іх аддзяленні вагона. I цікава — перад ім было чатыры салдаты і двое цывільных. Апошнія, занятыя якойсьцю расцяжнаю гутаркаю, не адгіналіся адзін ад другога. Салдаты, як Рыгор прыслухаўся, гутарылі на незразумелай яму мове. Але самы акцэнт мовы быў яму знаёмы. Ці то проста чуты дзесьці ім голас. Адно з двух — Рыгор прыгледзеўся.
Перш туманна, а хутка ўсё выразней і выразней, як з-пад пэндзля мастака, паўставалі знаёмыя рысы двух твараў. Дзе ён іх бачыў? Рыгор перагнуўся да Паўла і паведаміў пра сваё сумненне наконт двух суседзяў.
Павал неўзначай паглядзеў у іх бок і адказаў, што я»ы сочаць за Рыгорам і, напэўна, лра яго размаўляюць.
«Запытаю на кожны выпадак»,— намякнуў сабе Рыгор і разняў губы, каб вьтказаць сам сабою складзены сказ. У гэты момант, мэрам бы адчуваючы Рыгорава хаценне, адзін з салдат пераняў яго запытаннем:
— Вы далёка?
— На Мінск,— адказаў Рыгор.— А вы?
— У сваю часць.
— А дзе яна стаіць?
— У Гомелі.
— Значыць, у наш бок?
— Але.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100