Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Салдат мэрам бы не меў чаго далей казаць і крыху памаўчаў. Пасля зусім інакшым голасам вымавіў:
— Мне чамусьці здаецца, што я...
— Вось і мне таксама,— не даўшы яму дасказаць, падхапіў Рыгор.
Салдат зразумеў яго і смялей дадаў:
— Бачыліся?
— Ці не былі вы ў Рызе, часамі? — падаў другі.
— Ага-а? Салдацкая форма мяняе чалавека. Ці, мо, гэта памяць згладжвае...
— Жоўты будынак, памятаеце?
— Во-а! Цяпер ужо...
Рыгор прыўстаў і рашуча працягнуў салдатам руку. Тыя весела рассмяяліся.
— Гэта нашы таварышы, пазнайцеся,— паказаў на сваіх таварышаў першы.
Рыгор прывітаўся і з тымі.
— I трэба ж так неспадзявана...
Ён не даказаў, задумаўшыся над імёнамі знаёмых.
— Даруйце-э, час канчаткова сцёр у маёй памяці вашы... імёны...
— Памятаеце Ромуся і Генрыка? Цесны пакой, украдлівыя крокі за дзвярыма, нашы спрэчкі і... праглівае чаканне стрэчы з...
— Го-а, чаму не памятаць! Яшчэ гэтак нядаўна, хоць разам з тым і так даўно-даўно...
— Гэткі час. Ці мы спадзяваліся на яго?
Салдат, назваўшы сябе Ромусем, паківаў галавою і прамовіў:
— 3 Рыгі можа нічога не астацца... Ужо немцы каля Віндавы... Заводы прыпыніліся, і паўгорада выехала ў Расію.
— 3 Рыгі,— а з Курляндыі колькі народу ўцякло! — дадаў Генрык.
— Так, вайна неспагадліва. Страшна падумаць.
— Што тут думаць! Думкі не пасобяць...— махнуў рукою Генрык.
— Або што пасобіць? — запытаў Рыгор.
— Трэба абараняцца, пакуль ёсць магчымасць...
— Ад каго і як?
На Рыгора сярдзіта паглядзелі абодва цывільных. Салдаты таксама пераглянуліся між сабою, але ў іх узроках было болей цікавасці, як нечаканасці гэта пачуць,
— А мы, вось, вымушаны адыгрываць ролю ваяк... Рыга, заводы, жанкі — хто іх ведае, як і што, тым не меней бяры вінтоўку і паслухмяна на перадавыя...
— Каб на баронаў дзекольвечы ў Ліфлянтах, тады б яшчэ...
Ромусь заўзята пацёр рукі і вясёлымі ўзрокамі паглядзеў на Паўла.
— А хто вам забараняе? — умяшаўся ў гутарку цывільны.
— Яшчэ не падышоў час! — адказаў яму Павал.
— Ужо даўно час. Вы паглядзеце, да якое нахабнасці яны дайшлі! Тысячамі расстрэльваюць нашых раненых, па ўсёй Расіі раскінулі густую сетку шпіёнства, падкупаюць нашых генералаў і камендантаў крэпасцей: забраліся ў Пецярбург і нават у Царскае Сяло і... Немчура запаланіла нас духова і фізічна... Але цяпер годзе-э! Няхай толькі амерыканскі салдат пераступіць Атлантычны акіян, як усё пойдзе іначай. Тут пляваць на Балгарыю — яна мала пацягне шалькі, але Амерыка, тая — го-о!
Цывільны забыў пра свайго суседа, падняўся з месца і, махаючы злосна рукамі, расчырванеўшыся, пырекаючы слінаю яшчэ з паўгадзіны, пры агульным змоўку, даводзіў тэорыю блізкага канца вайны. Пад яго зычнымі блытанымі сказамі лёгка руйнаваліся адна за другою дзяржавы нямецкіх хаўруснікаў. Расійскае войска цудоўна вярталася ад рубяжоў Нёмана на прускую раўніну, назад у Львоў і Перамышль, да Канстанцінопаля. I каб не падаспеўшая праверка білетаў — з вуснаў захопленага краснабая яго суседзі пачулі б шэраг нязбыўных здарэнняў, што маляваў іх прытуплены розум.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100