Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Вось-вось у іх ліку апыніцца яго маці, Сёмка з бацькамі і жонкаю, Зося і дзесяткі яшчэ не згладжаных у памяці сілцоўцаў. У адзін ліхі момант зрушацца яны з месца і, як бяздомнікі, рассыплюцца па заенежаных дарогаах. Апусцеюць сілцоўскія вуліцы; парожнімі застануцца будынкі; будзе рэхам аддавацца ў пустых хатах стукат конскіх капытоў, рэдкія стрэлы гармат ды вінтовак. Пасля бесспагадная рука запаліць пук саломы, уваткне ў рагавую хату ў бок ветру і пусціць агнём векавую, працоўную ашчаднасць сілцоўцаў. Голымі комінамі глядзецьмуць абгарэлыя печы, сатруцца лініі вуліц і дзікая крапіва забуяе густымі зараснямі. Вецер завірухі — стане адгалоскам жніўных і вясельных песень сілцоўскае моладзі.
А дзе прыпыняцца тыя, што пакінуць Сілцы? У Пецярбурзе на голым бруку халодных вуліц? Ці пад пякучым пяском Туркестана?
Сярод роўнага гасцінца ў запушчаных палетках ці пад скаржэлымі кустамі ядлоўцу?
Ужо месяц з лішнім, як Рыгор без жаднае весткі з Сілцоў. Бадай што маці ў дарозе. «Людзі рыхтуюцца да ўцёку» — то было яшчэ з восені. А зараз, на весну, напэўна, падрыхтаваліся.
Рушылі ці чакаюць?
Сумны, абкураны будынак завода. На чыгунных варотах агромністая завала. За варотамі шаламлівая стукатня.
Хтосьці пераскаквае высачэзны паркан і паднімае над вуліцай разгорнуты сцяг. Пяе?
Кліча на падмогу? Вакол — ні душы.
Але раптам вырастае чалавек. Махае рукамі, і тысячы людзей вьшіываюцца з куткоў, са шчылінак, з патаемных сховаў — і натоўп. Усё дрыжыць ад яго бурлівага тупату, ад яго зычных песень і гукаў. Чалавек з рабрыны паркана падае ў паднятыя рукі з грамады. Сцяг, як агромністае чырвонае палатно, атуляе тысячы раз'юшаных асоб. Яны хаваюцца ў ім, як у хустачцы штукара, гінуць.
I там, дзе кішэла зямля бурлівым натоўпам,— раптам стройныя, халодныя шэрагі войска. Бліскучыя палосы штыкоў, гузікі, як запаленыя свечкі.
Уміг — вінтоўкі на перавагу і штыкі ў воблаках дыму...
Далей — шэрая павуціна невыразнасці...
Што гэта — дзевятае студзеня ці Першага мая?..
У Рыгоравым пакоі не месціцца хваля бліскучага променя сонца. Залацяцца вокны, партрэткі на сценах, буфет. Алюмініевая спінка ложка палажыла на Рыгоравым твары сярэбраную лінейку. Здаровыя шчокі п'юць жывільнае цяпло, што коўзае па белым моху непрыкметных валаскоў.
За акном несціханае шамаценне ні то надазойлівай кошкі, ні то прыляцеўшай сініцы.
У кватэры ціха. Сарафіна Хлораўна тупае ў баваўняных пантофлях па свежапасланых дарожках.
А як жа з кватэраю? Рыгор спацьме ці хутка прачнецца і пойдзе па справах?
Возьме ды забудзе замкнуць. Хіба ключ палажыць на пліце, на белым полі памытай кафлі — угледзіць. Каля ключа — ліст.
Ды няўжо ж такі ён спіць яшчэ, сапраўды? Ужо ж пайшло на адзінаццатую. Бесклапотны які. Нядбайны. Сварлівы і гнеўны. Няўжо і калі спіць — ён той жа? Ха-ха-ха! Незачэпа, ой, ой, незачэпа! Задзіра.
Сарафіна Хлораўна кідае на крэсла пачышчаны сак, астаўляе пастэрку на круглым століку ў кутку пакоя, а ліст камечыць у руках і на пальчыках падыходзіць да дзвярэй Рыгоравага пакоя.
Мнецца нафуфыраная прычоска, вуха шчыльна прыстае да нагрэтых вушакоў у дзвярах. «Спіць, як пшаніцу прадаўшы! Ха-хі-хэ! Што значыць маладосць і сіла. Глянуць? Пэўна, выпрастаўшыся, як рыцар, мужны і горды?»
Сарафініна рука варушыць руб дзвярэй, і палец украдчыва пралазіць у вузкую шчылінку. Патуга — і каснік залацістага святла слепіць яе правае прышчуранае вока. Яшчэ націск, і Рыгорава постаць выразнымі рысамі прыцягае гаспадынін прагны ўзрок. Задзёр пхае кабеціны ногі за парог, і скрадныя крокі адмяраюць адгон ад дзвярэй да прыстаўленага да ўзгалоўя крэсла...
Праз хвілю нячутнымі рухамі яна адступае назад, апусціўшы з вока сіні канверт ліста і прыліпшы ўзрокам да ружовага, квітучага твару Рыгора.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100