Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— На хвілінку! — перанялі Рыгора на паўсказе. Яны абярнуліся і ўгледзелі тых, пра каго гаварылі.
— Мы сустрэлі Караля, памятаеце? Рыгор задумаўся.
— Якога гэта?
— А вартаўнік пры заводзе ў Рызе!
— Няўжо?
— Стары жабруе па падвоканні вагонаў...
— Караль? Дзе ж ён?
Яны павярнулі назад і адразу наткнуліся на згорбленага, без шапкі, у моцна паношаным паўхалатку чалавека. У адной руцэ ён трымаў тоўстую сукаватую крывулю, у другой працягаў наперад нешта дапамінаўшае капялюш. Стары нясмела падняў заўпалыя ў глыбіню арбітаў вочы і невыразна паглядзеў на абступіўшых яго чатырох маладых чалавек.
— Дзядзька Караль? — запытаў Рыгор.
— Га? Ен, нябожа... Адкуль жа, сыне, мяне знаеш? — тым жа, добра знаёмым Рыгору голасам, поўным раптоўнае надзеі і чаканняў, адказаў жабрак.
— Рыгора Нязвычнага памятаеце?
— Рыгора Нязвычнага? Цяжка, сыне.
Стары хвілінку памаўчаў, крыху адхіліўшы галаву ўбок, мэрам бы шукаючы каго, пасля пэўней адказаў:
— Прыпамінаю крыху. Так. нябожа... Во-а, ці ж няпраўду я казаў табе?.. Здаецца, табе я казаў, што маё жыццё... Бачыш... Ужо месяц, як у дарозе — бежанец... Дзесяткі год служыў на заводзе, сцярог чужое дабро, вартавым сабакам дняваў і начаваў пад варотамі, а за ўсё — торба-а...
Каля іх сышлася грамадка цікавых.
Павал заўважыў, як некалькі разоў з розных бакоў пралазіла да іх мопсавая галава здаравеннага жандара.
На тэму пра старога расцягнулася рэзвая, рознаматыўная гутарка. I стары Караль, ужо бачыўшы не гэткія зборы людзей, зацікаўлены, можа, апошняю супольнаю ўвагаю да сябе, крыўдліва, з роспаччу ў голасе казаў:
— Сабакам трымалі і як сабаку выгналі... Гэта завецца людскімі адносінамі... Няхай бы ў каго-кольвечы знайшлося каліва спагады, няхай бы адзін з мільёнаў адкапаў праўду і смела паказаў яе бяздушным і самаздаволеным — во, стары варты таго, каб за яго працу дагледзець рэшткі жыцця... Дык не... Машыны — сырызна для апрацоўкі, вугаль і розная гніль — у вагон, а чалавек — на палцы... Памерці ніхто нікому не шкадуе. Калі ж да мяне — не патрэбна гэтага,— я сам сабою жыў і самотна памру, толькі павінны прызнаць, што я жыў. Я меў права жыць, бо быў народжаны бацькамі — вось у гэтым, дзеткі, людская да мяне неспагада... Ад Рыгі да Дна — месяц хады. Дажджом, гразёю, лесам і на ветры... Вежанец... Чаму і пашто — ласне разбярэшся? Быў завод — яго знялі з месца, разабралі на часткі і дзесьці дзелі. Былі яго гаспадары — і тых няма... А завод даваў грошы, расціў капіталы, багаціў людзей — няўжо на тое, каб мне жабраваць?..
У Каралевай развазе, і вострай і халоднай, паступова расталі разнастайныя рэплікі аколіўшых яго. Многія сур'ёзна слухалі старога жабрака.
Калі першы званок перабіў яго нямудрую, але моцную гутарку, дзесятак пальцаў ціснулі прыгатаваныя яму ахвяры. Хутка круглыя манеты паляцелі ў тое, што раней звалася капелюшом, і Каралева галава чуць прыкметна вітала іх дзвенгі.
Рыгор з таварышамі зрабілі тое, што іншыя. Але гэтага было мала. Каралевы словы асабліва чула ўспрымаліся Рыгорам. Ён адзнаваў, што стары накіроўваў сваю гутарку, як і раней, праз яго да ўсіх. Рыгор ведаў, што Караль бачыў у ім чалавека, які знарочыста з'яўляўся перад старым у моманты, калі пацярпеўшае сэрца шукала шчырага спачування.
— Старога не можна пакідаць адным! — уверана сказаў ён да таварышаў.
Павал бяспомачна пацяў плячыма. А салдаты дабрадушна ўсміхнуліся.
— А што яму пасобіш, апроч няшчаснага медзяка? — выказаўся Ромусь.
— Гэтага мала. Мы павінны...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100