Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Тут жа Рыгор выняў з кішэні кусочак паперы і карандаш і ўспешку напісаў:
«У бежанскі камітэт. Пецярбург, Знаменская. Калі ласка, прыміце гэтага старога на дагляд у камітэце. Ён таксама бежанец, як і другія, і не мае дзе прытуліцца. Буду дзякаваць. Нязвычны».
Загарнуўшы ў напісаную цыдульку змятую траячку, ён падаў гэта Каралю і папрасіў старога:
— Купляйце білет і едзьце ў Пецярбург. Там мо знойдзеце прытульнае месца для адпачынку.
Караль тым жа кіўком галавы падзякаваў Рыгора і завярнуў да вакзала.
Адышоўшы крокаў пяць, ён раптам вярнуўся назад, паглядзеў на тое месца, дзе толькі што стаяў аколеным людзьмі, і памахаў старэчаю рукою на вокны вагонаў.
Рыгор з таварышамі не заўважыў гэтае сцэны. У гэты момант яны пільна глядзелі на грамаду людзей, якая гамузам выпірала на перон з трэцяе класы вакзала. Другі званок, саладжава сярэбранай палоскай пралёгшы ўсцяж цягніка, мэрам бы затрымаў яе пры сцяне вакзальнага будынка.
Людзі выраўняліся пярэднімі радамі ў стройную шарэнгу. Праглівыя ўзрокі іх вачэй, атуленых, як у аднаго, густымі брывамі зверху, а гусцейшымі бакамі з бакоў і знізу, стромка падалі на цягнік.
Раптам выразная фігура жандара ў справоджанні якіхсьці станцыйных чыноўнікаў разважліва прасунулася паўз грамаду, мэрам бы падлічаючы колькасць яе, і знікла за рогам будынка. Услед яму павярнуліся сотні галоў.
Доўгія бароды пярэдніх зліліся ў адзін чорна-белы шаль, хвальністымі брыжамі аблёгшы іх вузкія чорныя польты. Ззаду заматаліся рэдкія белыя галкі галоў.
Ужо трэці званок сагнаў пасажыраў з перона, калі Рыгор з рушыўшага цягніка ўгледзеў, як грамада людзей кранула з месца, рассыпаючыся па пероне. Дзесьці за станцыяй прагудзеў гудок цягніка, які спяшыў на Дно.
— Колькі гэтых бежанцаў! а-я-ай? — праходзячы вагонам, ні то сам сабе, ні то ўсім пасажырам паведаміў кандуктар: — кожны дзень хмары. Нашы, палякі, яўрэі — едуць і ідуць, і ідуць і едуць, куды і што — немаведама. 3 Рыгі, з Коўны, з Варшавы і з Вільні. Загружаны вакза.ты і отанцыі... Што-а гэта робіцца? — не возьмеш на розум. А чым кончыцца — страшна і падумаць... Вось бачылі,— ён спыніўся перад Рыгорам, які стаяў пры акне, і ткнуў пальцам у бок пакінутае станцыі.
— Гэта ж, што вось стаялі ў шэрагу, польскія і галіцкія яўрэі. Каторы дзень яны таўкуцца ў Дне. Троха ад'едуць, а на іх месца новыя ды новыя. Хварэюць, мруць, калсчацца... Надовечы пад Новымі Сакольнікамі.
Стрэчны цягнік, замялькаўшы ў вокнах вагона, перабіў кандуктара. Ен таксама спакойліва, як і гутарыў, адышоў ад Рыгора.
Той заняў сваё месца, спачуваюча паглядзеўшы на верхнія лаўкі, дзе ўрасцяжку ляжалі Ромусь і Генрык.
Павал задумліва стаяў у акне вагона, за якім спешна знікалі дробныя шэрыя будынкі станцыі.
— Зусім недарэчы гэта запазненне. Мы можам не паспець на сустрэчны цягнік і гатовы ў Оршы праваляцца займаздароў да раніцы.
— А то бывае?
— Як піць даць.
— Гэта ўжо нядобра.
Аднак, узмоцніўшы хаду, цягнік разганяў Паўлава сумненне наконт своечасовага прыбыцця ў Оршу.
У кожным разе яго няўверанасць не перашкодзіла яму прытуліцца галавою да сценкі вагона і беспярэчна аддацца надышоўшым марам.
Рыгор меркаваў зрабіць тое самае.
Хвіліна ў хвіліну, па распісанні, а восьмай гадзіне раніцы Рыгор з Паўлам прыехалі на месца. Нягледзячы на закінутасць станцыі і на ранні час, перон кішэў людзьмі, пераважна сялянамі з клумкамі ды сякерамі. Шмат іх кінулася ў вагон, загараджваючы дарогу тым, хто выходзіў, іншыя непарушна стаялі на месцы, азіраючы цягнік і прыехаўшых пасажыраў.
Калі Рыгор з Паўлам, пакінуўшы цягнік, накіравалі да дзвярэй у станцыю, прысутныя на пероне сяляне перад імі паважна расступіліся. Некалькі старых, гледзячы на шырокія, бліскучыя палеты Паўла, працягнулі да шапак рукі. У станцыі іх аколіла да дзесяці чалавек, закідаючы рознымі пытаннямі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100