Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Можа, прыкажаце адвезці ў мястэчка? — пра-цягаючы да Паўлавага носа сукаватае пужальне, несупынна перапытваў даўгавязы, смаркаты хлопец.
— Паном, напэўна, у фальварак Ступкі? — дагадваўся пілявы, сухатвары мужчына, спрытна плечуком адціскаючы даўгавязага.
Толькі. нясмела пазіраючы, крыху наводдаль стаялі двое сталейшых чалавек. Відаць было, што кожны з іх таксама мае намер падысці да засеўшых за сталом рыгора і Паўла. Але, угледзеўшы зласлівую міну на твары апошняга і яго адмоўны ківок рукі, яны не хацелі адводзіць на сябе «панскую» няласку.
Пачакаўшы, пакуль перад Рыгорам і Паўлам асталіся стаяць пустыя ад гарбаты шклянкі, хурманы ёмка падскочылі да стала і хапіліся за Рыгоравы рэчы. Замарудзіўшыя над нечым, даўгавязы і сухатвары ўгледзелі сваіх канкурэнтаў тады, калі тыя хаваліся ў выйсці са станцыі. Вострыя лаянкі знарушылі станцыённую дабрачыннасць, але не маглі праламаць сцяны, каб даляцець да ёмкіх сялян.
— Да мястэчка не болей трох вёрст, ну ж дарога — няхай яна праваліцца! — тлумачыў адзін з іх, пакуючы Рыгораў куфэрак і клумак.
— Пабілі, а памятаеш, ці даўно, як стол была,— адказваў другі, падгортваючы пад сядзенне растрыбушанае жоўтае гарашэнне.
— То не жарты — столькі прапусціць абозу, ды гэткага цяжкага! Глядзі, можа, тысячу гармат праехала на Сунічы. Гэта можна жалеза праламаць,— казаў першы, усаджваючы Рыгора.
— Што праўда, то праўда, яшчэ гэткіх прыгод не запамятаць, якімі зараз напоўніўся свет,— рушыўшы першым, згаджаўся другі.— Вам не мулка, часамі? — інакшым тонам падбаў ён пра свайго ездака.
Павал паматаў галавою і паглядзеў на Рыгора. Той нешта калупаўся каля спіны свайго вазніцы.
— Едзем! — пазваў Павал.
— Я думаю на аб'езд, Лукаш? — выгукнуў той, што меў справу з Рыгорам.
— А ліха яго ведае! Давай нацянькі!
— Цянькі адбіраюць дзянькі!
Прыказка была ўжыта для прыгожага слаўца. Вазніцы абмінулі заламаўшую направа свежавыбітую сценку і паехалі разбітаю калдобістаю дарогаю.
— Неяк цяжка рашыцца за гэткае кола, якім вядзе аб'езд... Яно б, магчыма, і меней трасло, затое часу аднімае, мо, на гадзіну болей. Бачыце-э! Вам, напэўна, чым хутчэй прыехаць, тым лепей?
Рыгор паглядзеў управа, дзе шэрая сценка абгінала шырокую палосу вузкіх нівак папару, азірнуўся на станцыю і адказаў вазніцы:
— Так, нам трэба як найхутчэй. Але чаму ў вас лянуюцца дарогу правіць?
— Чаму? Або, вы думаеце, раабярэшся! Некалі правілі; я ж кажу, дарога была, як ток — раўнюсенькая; дзесяць — пятнаццаць хвілін — і мястэчка, а зараз... Зараз усё пераблыталася...
— Вярні, гэй, Фомка, між платоў! — гукнуў ён шмат ад'ехаўшаму наперад калегу і тут жа зноў адвярнуўся да Рыгора:
— Фомка толькі нядаўна заняўся гэтым рамяслом; яго трэба пільнаваць, як малое дзіця... Прадаў поле, які там шматок меў, і паквапіўся на ізвоз... Можа, каб у спакайнейшы час, чаго добрага, і пашанцавала б, а цяперака — цяжка адгадаць... Кожны дзень ты маеш новае. Вядома — увесь свет закалаціўся. I што, як вы кажаце, з гэтага выйдзе? Пі будзе лепш нашаму брату, ці мо...
— Нага-а-няй! — даняслося спераду.
Лукаш закруціў над канём доўгаю дратаванкаю 1 шчыра тузануў вераўчанымі лейцамі.
— Страх бярэ — кожны дзень людзей гоняць і гоняць, як авечак на бойню. А там вязуць раненых, а там пруцца некуды бежанцы... Крывавая завіруха, якой свет но бачыў. Толькі надосчы, вось, прайшло каля дзесяці палкоў стральцоў. Укрылі дарогу — канца няма і меры. Скро-а-зь, як вокам згледзець — лю-дзі-ы, людзі-ы, людзі-ы... Но-а-а!
Паўлаў вазніца стаяў на ўзгрудку, чакаючы Рыгоравага.
— Вось адтуль — далёка наўкола відаць. Расказваюць, што некалі, пры шведскім спаленні, гэты грудок знарок насыпалі. Шведскі цар стаяў і любаваўся аколіцамі. Во-а! Паглядзеце!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100