Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Рыгор не паспеў укантактаваць яго цікавасць, бо тут жа перад чыстым ганачкам трохвоканнага дома Паўлаў вазніца затрымаў каня.
— Вам пасобіць занесці рэчы?
— Адну хвілінку! Павал схаваўся ў доме.
Невялічкі пакой з двума сталамі, за адным з якіх сядзеў невыразнага росту і звання чалавек, за другім — жанчына,— гэта і была канцылярыя кіраўніка работ дарожнага атрада.
На Рыгора панясло смуродам тухлага, непрасвежанага паветра.
Затоптаная падлога і сляды непрытульнасці сведчылі пра часовасць установы.
— Пасядзі хвілінку,— папрасіў Павал Рыгора і зайшоў у бакавы пакойчык.
Ён прабыў там зусім нядоўга, бо Рыгор не паспеў правесці вачыма пару паліцэйскіх стражнікаў за акном, як перад ім зноў стаяў Павал — на гэты раз не адзін. Другі, хто выйшаў з ім да Рыгора, быў стройньгм, сярэдняга росту мужчынам. Яго чорныя густыя вусы дагледжана паднімаліся ражкамі ўгору, паўз роўны, грэчаскі нос. Чорныя зрэнкі воч празрыста глядзелі на чалавека за сталом, які раптам набыў рухавасць ды ўзвішнасць. Некалькі кінутых сказаў выявілі ў яго голасе цвёрды барытон, ужо знаёмы застольнай асобе.
— Вось гэта мой таварыш Рыгор Міхасёў Нязвычны! — паказваючы на Рыгора, парэкамендаваў Павал.
— Вельмі прыемна! Прашу да мяне!
Рыгор пярэднім увайшоў у цесненькі, крыху дбайней ад канцылярыі дагледжаны пакоік, які, як відаць было па ўсім, належаў да кабінета кіраўніка работ.
— Вы маеце ахвоту астацца ў нас на працу? — працягнуўшы Рыгору руку, запытаў стройны мужчына, у якім нельга было бачыць нікога іншага, апроч кіраўніка работ.
— Калі ласка, знарок прыехаў з Пецярбурга.
— Гм!
Кіраўнік паправіў вусы, крыху памаўчаў, пасля з лёгкім смяшком на чырвоным здаровым твары сказаў:
— Гэта Павал вас заманіў сюды?
— Як бы вам сказаць... I ў самога было многа жадання пабываць тут.
Казённы выгляд кіраўніка работ зусім не адбіваўся на яго мяккім і рэзвым настроі. Гэта дазваляла Рыгору трымацца вольна, адкідаючы патрэбную ў падобных выпадках натужнасць і фалын. Дый ён не бачыў нічога страшнага ў тым, калі б спроба папасці ў дарожны атрад скончылася няўдачай.
Праз усю дарогу Рыгор ні разу не кранаў гэтага пытання, а ехаў спакойным і бесклапотным.
Зусім занядбаў ён пра мэты свайго заезду ў мястэчка. Трывожылі яго нутро і адцягалі яго ўвагу высокія і складаныя пытанні, цесна звязаныя з агульнымі задачамі бягучага моманту. Ад прыватных інтарэсаў нясло буднямі, тым настроем і выглядамі, якія хавала ў сабе канцылярыя кіраўніка работ. 3 апошнім, мэрам бы, і не было чаго гутарыць. Але Рыгор стаяў каля яго, паглядаў яму ў твар і вёў у думках размову пра сябе.
— Так, так... Памыйкавай рэкамендацыі для мяне досыць... Паспрабуем працаваць... Ну, вам не цяжка будзе, калі я вас назначу старшым рабочым?
— Вам відней.
— Гэта спачатку, а далей пагледзімо... Усё залежыцьме ад вас саміх. Тое было і з Памыйкам.
— Няхай, дзякую...
— Тут праца не цяжкая, а між тым дае значныя прывілеі. Вы можаце зусім у кароткі час пасунуцца высока ўгору. Зразумела — патрэбна старанне і паслухмянасць. Нічога не парадзіш — ваенная справа і ваенная дысцыпліна... Ды што мне казаць вам — вы разумееце самі...
— Дык яно ж так...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100