Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Яе дбайнае сэрца не сцярпела:
— Я вам налью ў пляшкі і дам з сабою. Вымерхаецеся, нябось... Добра?
Рыгор паціснуў плячыма, а Павал згодна кіўнуў галавою.
Дзве зялёныя пляшкі і нелапы пакуначак у ружовай анучцы занялі яго рукі.
— Паднясі — пасоб,— абярнуўся ён да Рыгора. Той працягнуў руку па пляшку, але пад'ехаўшая да дзвярэй падвода заставіла яе апусціцца.
— Завязеш?
На прасторных, акованых жалезам драбінах можна было завядзе не дваіх ездакоў з іх пляшкамі і пакуначкам!
Двое здаровых, бойкіх коней прывыклі і да дрэнных шляхоў і да цяжкае паклажы.
Яны стромка рвануліся наперад, адчуваючы лёгкую прагулку да месца дарожных работ.
Гэта быў не вазніца, з якім яны ехалі са станцыі і з мястэчка!
Мігам пранесліся будынкі, сад, гарод; засталіся ззаду парабкі з падводамі гною. Тут жа, з невысокага ўзвышша, як на далоні, адцягнула іх узрокі роўная нізіна перад цёмнаю сцяною лесу. На шырокай стужцы бялесага гасцінца з тымі ж прысадамі, якія за мястэчкам браліся.ўгору, было ажыўленне. Шэраг сялянскіх падвод з будамі і гавядай курылі слупы пылу. Каля лесу шнурок гэтых падвод паўдугою агінаў заняты чарадою людзей шлях.
Угледзеўшыся, можна было бачыць, як дзесяткі белых спін калыхаліся над чорным пластом зямлі; камякі яе несупынна падалі праз голавы налева, адкуль другія цягалі доўгія палены дроў. То ішла фашынізацыя топкага месца шляху.
— Табе не шкодзіць выслухаць парадак тваіх абавязкаў! — жартаўліва падаў Павал.
— Са здавальненнем, таварыш настаўнік,— адказаў Рыгор.
Павал тут жа ўзяў сур'ёзны тон і вылажыў Рыгору асновы яго павіннасцей як старшага рабочага.
— Ну, пэўна,— дадаў ён,— сёння ты аддасі дзень на нагляд, на азнаямленне.
— Калі сцерплю абмежавацца гэтьш.
— А чаму? Хочаш размяць спіну? Проша — ёсць на чым...
«Ррааз-з, яшчэ рра-азз!»—даняслося з граніцы лесу.
Тыя, што капалі, раптам пакінулі лапаты і настаражыліся. Усё ж амаль ніхто не адвярнуўся на пад'ехаўшых Рыгора з Паўлам.
«Ззы-ых! Гр-р-р-р!» парвала надышоўшую цішу і гулкім рэхам разляцелася па лесе.
Грабары, як па ўказцы, зноў замахалі лапатамі.
Рыгор з Паўлам накіраваліся ў лес.
— Латошаць лес, як траву! — пашкадаваў Павал.
— Што ж, лес сякуць — трэскі лятуць! Ці ў лесе еправа! Лес — то трэскі, а вось людзі...
Да іх падбліжалася грамада рабочых, якія цягнулі на кругляках здаровую роўную хваіну.
«Нну-у, яшчэ-э! Рра-замм, ггг!»
Тоўстыя вужышчы напіналіся да адказу — хвоя на локаць няслася стырчма ў густыя кусты тонкага дубцоўя.
Крыху далей шастала пілка і адлічваліся гулкія ўдары сякер. Нейчы хрыплівы голас заводзіў «Дубінушку». Уторам яму былі траскатня і ломка.
— Вы абагнеце ўлева, а то, чаго добрага, як хвасяне!..
Рыгор азірнуўся на казаўшага і раптам закрычаў:
— Сто-ай!
Яму адгукнуўся зацяжны востры енк:
— А-ай-і-ы!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100