Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Расцягнутыя ланцугом рабочыя ўмомант сабраліся ў шчыльную грамаду. Усе яны з пахіленымі галовамі спагадліва глядзелі на хударлявага белабрысага мужчыну, які, сціснуўшы зубы, са скрыўленым ад болю тварам супыняў бягучую з нагі кроў.
— Перавязаць,— дагадаўся праз нейкі час адзін з грамадкі, і следам у руках другога дзярнулася матэрыя.
— Пусці-ы, пацярпі-ы, Сымон...
Ці паспелі завязаць рану, ці толькі агарнулі — бо мігам пацярпеўшы ляжаў ужо на руках двух здаравейшых рабочых, якія прашываліся кустамі да выйсця з лесу.
— Вязеце-э ў двор! — ні то парадзіў, ні то загадаў Павал.
Яго голас паглынуў рассыпчаты стук упартага дрэва. Знаёмыя каскады гукаў затраслі лістамі і разбегліся ў змрочнай гушчэчы.
— Го-о-а-хі-і! — выліліся з іх рэзвыя, заліўныя выкрыкі людзей.
I калі апошні перазвон рэха заміраў дзесьці ў густых каронах зялёных іголак, да якіх не крануліся вострыя зубы пілкі,— дзяцел адбіў свае знакі. I чарада варон, хлынуўшых з поля, затрашчала свой касцяны гармідар. Некалькі з іх стромка апусціліся да долу, хлопаючы скрыдламі па лісцях арэшніку. Кінуты Рыгорам аскабалак абагнуў смялейшую крутою траекторыяй.
— А, вось іх гняздо! — хапіў Рыгора за руку Павла і спыніўся.
На зямлі, помеж з наскамі Рыгоравых ботаў, ляжала кучка дзеравянай трухі. Цягучаю плеўкаю адзначаліся разбітыя яйкі. Да іх цягнуліся пакурчаныя ралкі толькі што ўпаўшае хваіны.
Ужо частыя ўдары сякер і склюдоў абганялі сухія сукі і зялёныя ралы... Хвоя звінела, як жалеза. I празрыстыя кроплі смалы, пузырачыся на белай абалоні, золатам пераліваліся на сонцы.
— Добры дзень!
На Паўла паглядзела чэцвера пар вачэй. Адны шэптам, іншыя ўголас адказалі на прывітанне ды зноў пацягнулі мускулы для ўдараў.
— Вам тут адвялі дзялянку?
— Бачыце!
Барадаты рабочы, з цуркамі поту на поўным твары, адышоў ад хваіны.
— Мы прасілі пры дарозе, дык тэхнік адказаў. I мусім таўчыся па ламаччы; блізкі свет перацягні гэтую штуку.
Лёза блішчастае сякеры павісла над чырвонай гладдзю хваіны.
— Гатоў падкладкі! — перабіў іх басісты голас з-пад верху дзеравячыны.
Стукі замерлі, і чэцвера чалавек прыгнуліся над всрхамі хваіны.
— Н-ну-у яшчэ-э-а! Рраз-ам!
Рыгор, як стаяў, мігам прылёг да бакавое спіны і напяўся да чырвані на твары.
— Кладзі-ы!
Тоўсты кругляк пакорна лёг пад верхавінаю. Хвоя глядзела паверх сваіх нядаўна жывых, а зараз памятых, але яшчэ зялёных ралак проста ў густы ліст арэшніку.
Праз нейкі час яна паднялася яшчэ вышэй, а далей пакацілася ў бок, дзе свіцілася дарога.
— Пойдам з лесу?
Рыгор аглядаў яго асаблівы, таямнічы свет.
У высокіх хвоях, пераплеценых знізу кустамі, у вільготным змроку, запярэшчаным трапяткімі плямкамі сонца, у напалоханых свістах птушак паўставалі незабытыя ўспаміны мінулага. Веяла здароваю бадзёрасцю; самота набывала сілу, моц і вялікасць. Цягнула да чыннасці, да руху, да бегатні.
Але з дарогі гукалі на снеданне.
— Ты дзе пакінуў пляшкі з малаком?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100