Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

«Чуе?»
«Які слаўны!»
Сарафіна Хлораўна стуляе нафарбаваныя губы, прытульвае да свае наадэкалоненай рукі і цмокае. Следам крута зрываецца з месца і, забыўшы асцярогу, выбягае з Рыгоравага пакоя.
Дзверы стукаюць аб вушак і будзяць Рыгора.
— Хто там? — запытаў ён, расплюшчыўшы вочы.
Адказу не пачулася — Сврафіна Хлораўна спускалася са сходаў у двор.
Рыгор працягнуў руку да кніжкі на крэсле. Рука абмацала пісьмо.
«Ага, то Сарафіна Хлораўна»...
«Маці?»
Яшчэ збіраецца і, значыць, напэўна, паведамляе сына... Пакутніца.
Машынальна перад Рыгоравымі вачыма паўстаў маленькі кавалачак спісанай паперы.
Сёмкаў характар?
Ён. Маці трывожыцца — вясна нясе страшныя весткі.
Сілцы паступова пусцеюць і яшчэ болын наганяюць спалоху. Сёмка суцяшае Стэпу. Які верны таварыш, што за чулая душа!..
Забілі старшыню Андрэя?
Цікава! Уначы, па дарозе да ўрадніка — двума рэвальвернымі стрэламі. Забойцы схованы сляды! Хто б то мог гэта зрабіць?
Думаю, што гэта простыя зладзеі з дэзерціраў, якіх за апошні час поўна аколіца...
3 перапуду грамніцамі пакінулі Сілцы Хлор Бераг з сям'ёю і Дзямян Квіта — накіравалі на Смаленшчыну. Спешна рыхтуюцца ў дарогу і Прыдатныя.
Васіль Бераг дзень на дзень чакае мабілізацыі.
Але цікавей усяго — да Сідара Пералаза дайшлі дрэнныя чуткі пра Гэлю...
«Ці не чуў пра яе, сынок?»
Сідарыха несуцешна плача, а Сідар мерыцца ехаць у Пецярбург. «Пішы часцей, Рыгорка. Твая маці — Стэпа».
Рыгор адлажыў ліст і хвілін з дзесяць праляжаў ціхутка і непарушна, раздумоўваючы. Пасля раптам падняўся і кінуўся да стала, дзе на відным месцы, разгорнутай, ляжала Гэліна запіска. Няроўныя радкі Гэлінага характару выказвалі роспачныя думкі дзяўчыны.
«Можа, я раблю вялікі праступак перад людзьмі, што жывасілам гублю сваё жыццё. Я адзнаю, што мой намер ідзе востра насупроць вымагання жыцця. Якніяк, а я складаю, хоць і незаўважную, а ўсё ж неад'емную часціну людскога калектыву. Ну, іначай зрабіць не магу. Для грамады я бескарысна і непатрэбна, для сябе — вораг. Я — балячка на здаровым целе і мушу стаць адплатаю за сваю няздольнасць захаваць сябе здаровай і годнай на арысную справу. Цяжка і позна разбірацца мне ў тым, хто не адгукнуўся на мае надзеі і праз гэта пасобіў росквіту нявер'я ў дадатнасць майго існавання. Позна і дарэмна. Мне болей не вярнуцца да таго пункта, ад якога я строма пакацілася ўніз. Мне страшна і нявытрымана стала тады, калі я стрэлася з табою. Мая баязлівасць застаўляла табе схлусіць пра камітэт і пра спектакль; тая ж баязлівасць не дазволіла мне адмовіцца ад тваіх турбот адшукаць мне службу. Ды не толькі гэта — не. Я ўжо тады адчувала сваю няаддтнасць да творчае працы, сваю лішніцу ў жыцці, якое аіпукала мяне. Але, прызнаюся табе, Рыгор, што і тады і зараз вось успамінаю пра Петруся. Я, не думай таго, і няхай ён не думае, спатыкала яго з невядомай мне дзяўчынай, зазірнула ад шчырага сэрца ў яго сарамлівыя вочы — ды не знайшла спагады. Бач, мне непатрэбна было жаднага спачування, я незалежны ад нікога чалавек, ну, і ў яго людскасці не хапіла ні на макава зерня. Я адышлася і сплюнула, але сэрца маё балюча ёкнула. Мне стала цяжэй і безнадзейней. Тады да мяне падышло бліскучае рашэнне — кінуць жыццю ўкорны папрок — ахвяраю сябе. Я не хацела сумнявацца ў правовасці гэтага і баялася, моцна баялася, каб мяне не падсцерагло сумненне... Скора буду ў дарозе. Цвёрдымі крокамі я накіроўваюся да астатняй станцыі... Даруй за ўсё, але не думай, што дарма на гэта іду. Другія шляхі мне загароджаны. Уклон Петрусю і... можа бацькам.— Гэля».
Глыбіня Гэлінай трагедыі — нязмерна. Рыгор яшчэ ясней уявіў гэта менавіта цяпер. Яна не давала яму супакоіцца, не дазваляла апраўдацца. Ён дагадваўся, што чаўпецца ў Гэлінай сям'і; яе ж так моцна любілі і шанавалі, так ганарыліся ёю і раптам...
Рыгор увесь задрыжаў ад злосці, адлажыў Гэлін ліст і безабдумана, нервова хапіўся за адзенне. У яго руках хутка завярцеліся сарочка, камізэлька, жакетка, паліто. I следам стук дзвярэй правёў яго на сходы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100