Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Не забыўся!
Хутка яны сядзелі на граніцы лесу ў рад з рабочымі, пілі малако, салодкае і тлустае, ды ўспаміналі дбайную гаспадыню.
— Ах, Памыйка!
Шырокая далонь рукі тэхніка Якава Бросні прапаўзла паўз Паўла да пляшкі.
— Не для вас!
Павал аглянуўся назад і ўстаў.
— Добры дзень!
— Толькі сёння вярнуліся?
— Так... Вось мой таварыш і старшы рабочы, Рыгор Нязвычны.
Нядбайны, ганарлівы ківок галавы тэхніка не паварушыў Рыгора.
— Вам прыйдзецца дагледзець над укладкаю таўсцейшых фашын,— прыказна выказаў ён да Рыгора.
— Гэта дзе?
— Мы іх пачнем класці ад таго канца, дзе пачынаецца загін управа. Абавязкова сачыць, каб між фашынамі і канавай на метр аставалася вольнай дарогі... Дзе супясчанік — там трэба падлажыць цвярдзейшага грунту. Пры насыпцы мусяць разбівацца камякі зямлі і выкідацца дзярына...
— Разумею, так...
— Нам заданне — тэрмінова выправіць гэты ўчастак не пазней палавіны жніўня. А ці ж паспееш з гэтым лікам рабочых? Проваў падаў рапарт аб прысылцы хаця пяцідзесяці чалавек палонных... Ці выпаўніць упраўленне?.. Ну, якаво ў Пецярбурзе? Ёсць надзеі на замірэнне?
— Ха-ха-ха! Захацелі — толькі што віталі ўступленне ў вайну Італіі, а разам...
— Італіі? Тэхнік сплюнуў.
— Пасобіць вельмі Італія! Цудныя!..
— Во-а, зноў! — гукнула побач іх двое рабочых, якія падняліся з месца і паглядзелі ў бок прысад.
— Дзядзькі, направа!
Доўгі шнур падвод на момант затрымаўся, пасля пярэдняя завярнула на аб'езную сценку, і за ёю рушылі ўсе.
— Едуць і едуць, днём і ноччу; і калі той канец!..
— Немцы насядаюць...
Сігнал да працы ўмомант падняў на ногі рабочых. Яны густою сцяною пайшлі да раскіданай дарогі.
У тым месцы, дзе ляжала ўжо з дзесятак фашын, Рыгор дбайліва сачыў за іх далейшай пракладкай.
Час ад часу ён адрываўся ад сваіх, далека яшчэ не ясных^яму, абавязкаў і для цікавасці пачынаў спрытнымі ўзмахамі жалезняку выкідаць з канавы цяжкія камякі гліністай зямлі.
— Во-во, так-так! — жартавалі разважныя грабары з Рыгоравай рухавасці.
Умовы працы ў дарожным атрадзе мелі свой асаблівы ўплыў на Рыгора. Ён скора звыкся са сваімі абавязкамі старшага рабочага, але доўга не мог пагадзіцца з акаляючымі ўмовамі. Пецярбург не пакідаў хваляваць яго нутро. Разнастайныя вобразы сталічнага жыцця напаўнялі Рыгоравы ўспаміны. Думкі дзень у цзень адрываліся ад зялёных абшараў поля і несліся усцяж стальных рэек да вуліц шумнага горада.
Як пасуваецца развіццё рэвалюцыйных настрояў сярод рабочых?
ІІІто там сталася з Анікеем Кузіным?
Якава доля Якава Гіса?
Ці не перамяніў сваіх поглядаў Міхась Камар?
Ага! Вось з Каралем — цікава — дабраўся стары да Пецярбурга ці, мо, па дарозе?..
А Ліба са сваімі калекамі — няўжо ўсё яшчэ ездзіць у Народны дом паказаць ім шумлівы, рэзвы натоўп бесклапотнай моладзі?.. Ці, мо, ужо яна на фронце?
Газеты прыносяць шмат цікавых вестак з грамадскага жыцця.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100