Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Ды ці ўсяго гэтымі надрукаванымі ў газетах весткамі абмяжоўваецца сталічнае жыццё? Не можа таго быць! Паварот у развіцці вайны быў далёка не ў карысць патрыятычных ляментацый.
За імі таілася рэвалюцыйная трывога. Ад яе нельга было схавацца, нідзе, нікому. Яна раджала страшныя легенды і нечуваныя чуткі. Разыходзячыся ва ўсе канцы Расіі, гэтыя легенды і чуткі раслі і ўскладняліся, сеючы праменныя надзеі.
Не вольны былі ад іх і Ступкі.
Несупынны праезд бежанцаў нёс з сабою страшэнныя жахі разбурэння краю. Усё настойней гутарылі пра мабілізацыю другое чаргі ратнікаў апалчэння другога разраду. Дзень у дзень рэшткі мужчынскага насельніцтва мястэчка, двара і бліжэйшых вёсак дзесяткамі накіроўваліся да канторы кіраўніка работ, шукаючы заховы ад фронту. Кожны дзень дарожны атрад папаўняўся новымі людзьмі. Гэтыя людзі не скрытна лічылі сябе выбаўленымі ад небяспекі і сваю радасць укладалі ў працу для тае ж вайны. Тыя, каму адказвалі ў канцылярыі кіраўніка, ішлі ў двор, лавілі тэхнікаў, дзесятнікаў, старшых і радавых рабочых з атрада, умольваючы іхняй дапамогі ў прыёме ў атрад.
Шчыльнае сутыкненне з непасрэднымі праявамі ваеннай завірухі ў спакойнай вёсцы нервавала Рыгора. Ён не знаходзіў тут жаднае спробы супярэчання яе гібельнаму разгортванню. Знаходжанне каля фронту дазваляла наглядаць жывы вобраз адступлення цэлае краіны.
На зяленых нівах з буйнымі ўсходамі ярыны, з густым жытам, на расквітнеўшых паплавах — не гулялі надзейныя ўзрокі земляробаў. Смутнае нявер'е насілася над імі ў хмарах пылу, які днём і ноччу ўздымалі на шляху бежанскія падводы.
На сценках і межах, што перасякалі ўдоўжкі ды ўператоч вабраныя руняй нівы, тупалі адзінотныя, заклапочаныя людзі, болей жанчыны і дзеці. Дбайныя рукі страцілі рухавасць — яны не цягнуліся да раскіданага камення, каб зняць яго з нівы і кінуць на дарогу. Неаполаная свірэпа жаўціла палоскі шыракалістага ячменю. Часцей ды часцей забягала ў збожжа гавяда, топчучы яго, выбіваючы. А папар, забыты плугам, зарастаў густым пырнікам.
Рэдка-рэдка, прытупленыя ад леташняга, нарогі ўздымалі яго дзярыну...
Людзі з вёсак, з двароў зачасцілі ў мястэчка. Там пошта, там свежыя навіны, там можна агледзецца, як быць далей. Да чаго поле, хата, праца і клапоты звычайнага дня, калі, мо, вечарам, мо, а поўначы ці раніцою назаўтра кінеш усё гэта і — у дарогу.
Сям'я ў свет, а зацалелы гаспадар — на вайну. На вачах выразны прыклад. Ехалі людзі з-за Вільні, зараз едуць з-пад Вільні. А многія з іх, напэўна, не чакалі таго і аралі папар, кляпалі косы, магчыма, раўнялі ток у гумне.
Для каго і навошта?
Навошта гэта тады, калі ночы спакойна не праспіш, каб не паглядзець дзесятак раз у акно.
I ноч у ноч цёмнае неба выдае надыходзячыя жахі: яно прамянее над Ступінскім лесам. 3 гадзіны на гадзіну чакаеш страляніны. Фронт рухае на Мінск.
У газетах трывога,— болыная і страшнейшая ў лістах з фронту.
Местачкоўцы штодня бываюць на станцыі і штодня бачаць, як праходзяць паўюоткія раненымі санітарныя цягнікі. Нельга ўсяго затуліць ад людзей васковымі таямніцамі, цэнзурай ды прыказамі. Сапраўднасць прасочваецца ва ўсе куткі, ва ўсе мясцінкі краіны — паветрам, лёгкім вятрыскам. Яна ідзе, нееупынна і пагрозна, выбітымі шляхамі і гасцінцамі, сцяжынкамі і межамі... 3 горада ў мястэчка, з мястэчка ў вёску, па засценках, у закінутыя хаткі лясоў.
Гэта робіцца на ваччу Рыгора. Ён сведкаю, як дваровыя пераймаюць яе ў мястэчку і на ўсе лады пераказваюць, абгаворваюць на дзядзінцы ў абед, у сваіх мярлогах-кватэрах — вечарамі; нават умудраюцца раннім-раннім — да працы. Гавораць жанкі, гаворыць моладзь. Гавораць і правяраюць у яго.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100