Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Вечарамі Рыгор перачытвае навіны жадным да іх дваровым. Тыя слухаюць і звяраюць са сваімі, што пачулі ў мястэчку, на станцыі, ад бежанцаў.
Газеты многае крадуць — у гэтым упэўнены не толькі мужчыны, а і кабеты. Газеты позняць і тое, што ведаюць. Якая каламуціца ў свеце!
Вайна на ўвесь свет, а нечага хаваюцца!
Байна на вачах мільёнаў, а нешта скрадаюць! Драпежнікі, забойцы! Гы-ы-ых! Злосць стыне і туліцца перад небяспекай.
У двары, на службе, парабкамі, семера ратнікаў апалчэння другога разраду. Усе сямейныя, усе маюць цесныя, смуродлівыя кватэры, усе з дваццацігадзінным працоўным днём,— але ўсе шкадуюць гэтых агрызкаў з панскага стала. Яны востра цікавяцца вуснымі навінамі, бо не вераць газетам: навошта хаваць — у Смаленску ідзе мабілізацыя. Адзін з іх нават бачыў, як партыю мабілізаваных адпраўлялі ў Мінск, а можа, і на фронт. Го-о! запэўнена гавораць уголас, што абучэнне іціме два месяцы, а там?.. Што перад «тым» дваццацігадзінны працоўны дзень у двары?
Шкадуюць двара і тыя, хто адправіў мужа і бацьку на вайну, а сам жыве на адну ардзінарыю. 3 павевамі халадку на сэрцы — глядзяць усе дваровыя на гасцінец, божкаюць і пацепваюць плячыма! Гэта ж ім прыйдзецца збівацца на агульнай падводзе ў шчыльна еплецены ланцуг напалоханых бежанцаў. А ў каго ды не будзе на чым вывезці свайго мізэрнага скарбу — хто адчуе тых умольнасць, паспагадае і прыме да сябе на воз?
Зараз яны ўчапіліся ў двор рукамі і нагамі, прытуліліся раз'юшаным нутром ды калоцяцца, каб не адарвацца ад прыгоннае працы, ад вяковых, пераданых бацькамі і самімі перажытых здзекаў панскае пагарды, глуму, толькі б застацца!
Бежанства жахлівей!
Бежанства — гэта доля бадзягі, абрачонага на маркотнае вандраванне, на беспрытульны рух у неабмежных прасторах, сцісла атуленых голадам, хваробаю, смерцю.
«Што чутно ў атрадзе?» Атрад — надзея. Атрад — апора. Бозьме рушыць — знача, грунт затрасецца і ўпадзе ў бяздонне.
Упраўляючы жартуе. Яму што за бяда! Зараз ён пан.
Гаспадар — той у Варшаве.
Немцы захапілі Варшаву,— а двор на апецы ўпраўляючага.
Во-а, штотыдзень у Мінск і з Мінска.
Прыйдзе час — сядзе і куды-хоць!
Упраўляючы бесклапотна апавядае пра жыццё ў Варшаве пры немцах.
Ён нейкім чынам атрымоўвае лісты!
Дваровыя ненавідзяць упраўляючага і не вераць яго словам.
Яны бачаць, што вайна панам не страшна. Іх пан вазіў грошы ў варшаўскія банкі — зараз на іх корміцца. Іх пан не ваюе, не пойдзе на вайну і ўпраўляючы. Чаму ж парабкам павінна ісці?
Мо Рыгор, мо Павал, мо Якаў Бросня — хто-небудзь зжаліцца над сям'ёю, маладымі мужчынамі і ўстрэміць іх у атрад? На гэта не кідаюць спадзявацца іх жанкі, паглядаючы ў вочы гэтым шчасліўцам.
Рыгор абяцае, радзідца з Паўлам. Той просіць Якава Бросню. Разам едуць у мястэчка да Провава, кіраўніка работ дзесятага атрада.
Але Яўгену Проваву прыйшла папера, што ўпраўленне атрада выпрасіла ад начальства дармовую сілу — палонных.
Хутка ўжо, хутка партыя іх наведае Ступкі.
Платны склад рабочых будзе змяшпацца.
Маладзіцы, жанкі і мацяркі гэта адчуваюць. Яны бачаць па настроі атрада. Ужо радзей пяюць песні рабочыя, пакідаючы працу. Але ўсёткі, а, часамі, яшчэ...
Рыгор суцяшае, сціскаючы сэрца. Сем парабкаў! Ды ці ў іх справа?
I перад iм праходзяць сотні здаровых гвардзейцаў. што бачыў у Пецярбурзе ў дні мабілізацыі. Перад ім першыя эшалоны раненых на Шцейным, раненыя ў справоджанні Лібы. Далей — бежанцы на Знаменскай, бежанцы на станцыі Дно, бежанцы вось ужо месяц не сходзяць з ваччу на гасцінцы паўз Ступкі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100