Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Рыгор выпісаў газеты: ранішнюю — «Дзень» і вячэрнюю — «Біржоўку».
Атрад трымае цесную сувязь з канцылярыяй кіраўніка работ. Зносіны наладжаны трыма парамі падвод, якія па некалькі разоў у дзень прамяраюць чатырох-вёрставы прагон ад двара да мястэчка.
Пошта ў канцылярыі кіраўніка не залежваецца, і свежая газета прыбывае ў Ступкі а дзевятай гадзіне раніцы. Дваровыя чуюць яе пах, і хто вырве вольную часінку, забягае да Рыгоравай гаспадыні і ўкрадкі зазірае ў дробны газетны шрыфт.
Сотні, тысячы, мільёны...
Забітыя, раненыя, выгнаныя, збітыя з роўных шляхоў жыцця, раз'юшаныя жахамі. Свет і Расія! Расія і Смагін! Смагін — Сілцьт! Далёкія і свае! Караль і маці! Маці — пылінка ў завірусе. Куды яе вецер занясе?
Якая яна з тысячы вось тых кабет, што сядзяць на падводах муміямі, згорбленыя, сасмагшыя, запыленыя?
Ідзе за возам?
Сёмка зжаліўся і вязе разам з Волькаю, з малым дзіцянём, з пажылымі бацькамі?
Шэрая, крывая птаха над галавою ляскоча драпежнаю дзюбаю — аэраплан над Ступкамі!
Рыгоравы думкі нясуцца ў сіняе неба.
То быў дзень, якіх здараецца мала. Здавалася, схожы з іншымі — і ўсё ж далёка інакпты. Дзень, якога не хочацца канчаць, за кожную хвіліну каторага трымаешся, як за ратунак.
Празрысты, поўны нез'яснёнага хараства.
У зялёным, раскошным полі гудзела несціханая музыка жыцця, росквіту.
Сонца, як зрэдку — малочным кругам у сінім небе.
Пералівы чысцюткага паветра — ядранага, смалістага, працятага салодкім водарам вытрыманага мёду. Заварожаная нерухомасць, цеплыня, як у пярыне. Атрад на адпачынку.
А восьмай гадзіне на дваровым дзядзінцы прайграў гармонік. Вясёлыя мелодыі пацягнуліся срэбранымі пацеркамі ў бок мястэчка.
3 рэзвай гутаркаю, пад закрасаю спеву, пяцёрам маладых накіравалі да станцыі. Іншыя тупалі па дзядзінцы, аглядаючы будынкі, сад, усё тое, што сотні разоў бачылі, прыгледзеліся, але што ў дзень адпачынку, у гэты прыгожы дзень — інакшае і цікавейшае.
Упраўляючаму падалі пару стаенных — ён едзе да Ступак, бярэ з сабою аканома. Дваравыя з рабочых і парабкаў — пехам, але таксама ў мястэчка.
— А ты, Рыгор, не думаеш? — пастукаў Павал.
— Чаму б не пайсці крыху пазней?
— А зараз?
— Што там зранку рабіць?
— Тое, што і пазней. Газету свежую прачытаеш.
— Не астыне...
На гасцінцы, куды глядзеў Рыгор, грукалі падводы. Наглядалася незвычайнае ажыўленне. Хтосьці зваў каго ці лаяўся — густое, мяккае, як вата, паветра скрадала выразнасць гукаў.
Рыгора цягнула ў поле, да гасцінца, да лесу, у якім ён бываў пры абавязках, але не бачыў вольным.
Можа ўдвух, калі б Павал захацеў? Пазваць?
Ужо ён падняў руку, каб пастукаць, і невядома чаму — не зрабіў гэтага.
Павал угледзеў праз акно, як Рыгор заходзіў за платы саду. Перш намерыўся гукнуць, пасля перадумаў — авось вернецца. Ён некалькі разоў, пакуль сабраўся выйсці з пакоя, паглядзеў у акно — Рыгора не бачыў.
Той пераходзіў грудок напрамкам да гасцінца, калі Павал апынуўся пры выйсці на поплаў.
Ціхая, разважная хада Рыгора астудзіла Паўлаў настрой нагнаць таварыша.
Ён крута павярнуў назад і ўжо зараз жа ехаў з тэхнікам у мястэчка.
На тым месцы, адкуль вярнуўся, яны ўдвух паглядзелі ў бок гасцінца, паўз грудок. Адтуль ехала пара падвод з будамі — ні то балаголы, ні то старцы.
Ёдуць — Няхай сабе едуць,— мэрам бы гэтак і трэба, ні тэхнік, ні Павал не зацікавіліся. Але з моста праз рэчку, калі адзін з іх адвярнуўся да двара, углецзеў за вазамі чалавека, дапамінаўшага Рыгора.
Даказалася?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100