Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Так, то быў Рыгор. Ён праводзіў да двара, на пастой, а мо і на пераначоўку падводу свайго таварыша-земляка — Сёмку Загона. Сёмка з сям'ёю ехаў у бежанцы. Другі тыдзень у дарозе.
Хто думаў яго стрэць пад дваром Ступкі?
Рыгор дзівіўся, як звычайна, ад нечаканасці, калі пазнаў у змардаваным, пахудзелым, ссутуленым, не па гадах пастарэўшым селяніне — Сёмку. Не хацелася верыць, як той знаёмым голасам запытаў у яго адгону да Оршы. Рыгор адказаў і зрабіў крок, каб пайсці да лесу, куды ішоў, але недаверана спыніўся. У гэты момант, адстаўшы ад воза, Сёмка спыніўся і ўпарта паглядзеў на яго. Адначасна пазналі адзін другога.
Сёмка паклікаў Вольку, і іх падвода вылучылася з доўгага шнура бежанскага абоза.
Стрэча з Рыгорам лятла на іх тварах адбіткам радасці. У гэтай радасці зніклі на момант і тыя сумныя вссткі, якія вёз Сёмка Рыгору.
Толькі тады, калі яны заварочвалі ў двор, Сёмка, між іншымі навінамі, паведаміў таварышу:
— А тры дні таму, як пахавалі тваю маці.
— Маці памерла?!
Рыгор спалохана прабег вачыма па заседжаным возе — так, мацеры не было. Ён пачуў, як злева пад жакеткаю стала душна і цяжка. Частыя стукі кранутага боллю сэрца разлівалі душную ўтому па ўсёй яго істоце.
Цёмныя кароны ліп раптам затулілі светлыя вокагляды празрыстага дня. — Такі памерла?
Сёмка спагадліва ў агульных рысах пераказаў Рыгору трагедыю дзвюх смерцяў — Рыгоравай мацеры і свайто бацькі — і паглядзеў таварышу ў вочы,— яны туманіліся слязьмі.
— Тыфус!_
— Хварэла?
— Проста дзіва, ды годзе — тры дні! Якісьці асабліва востры і цяжкі.
У Сёмкавым голасе яшчэ не загаіліся болі страты, якая танула ў агульным яго горы.
— Вёрст за дзесяць да Мінска пахавалі. У маладым хвойнічку, гэтак крокаў дзесяць ад гасцінца... Успамінала цябе і плакала, горка і зацяжна плакала... Волька! Цёткі Стэпы куфэрак на возе?.. Пакінула, што мела, нам... Паглядзіш...
Падвода ўязджала на дзядзінец, а Рыгор з таварышам мінаў другую палавіну саду.
— Памерла! Небарака!
— Так, нічога не парадзіш!
— Вядома!
Падыходзячы да спыненай падводы, яны ўбачылі, як Волька разгортала шырокую хустку, якую некалі Рыгор прывёз мацеры з Рыгі.
Пабітая на краты, яна пярэсцілася разнастайнымі фарбамі турэцкіх дэсеняў.
— Во гэта, памятаеш, Рыгор, хустка з Рыгі?
— Бяры на ўспамін, Волька. «Куды ж мне гэта!»— казала старая.
— Няхай ляжыць, цётка зносіць! — абярнуўся Рыгор да Сёмкавай мацеры.
Волька згарнула хустку, прыгладзіла і наўзамен вынесла з куфорка. іншыя рэчы.
Старая глядзела на Рыгора і горнілася.
— Прыйшлося, сынку, што нат у доме не пахавалі. Якія мы няшчасныя! Гэта ж Хведар мой ці ж бы іншаю парою не мог яшчэ гадоў з пяток пажыць? А то-та жа...
Волька суцяшала:
— Кіньце, маці... Вось яны памерлі — то спакайнейшымі будуць. Ці не легпп, падумай, чым валачыцца па гэтым свеце? — Рыгор не малы, ды не то, каб у нядолі... На ліха казана гэта жыццё ў наш час...
Развагі жанок не змяншалі Рыгоравай страты. Думкі пра мацеру адцягалі яго ўвагу ад узнятага абгавору бежанскага становішча таварышаў. Галава адказвалася працаваць: планы, што раптам узнікалі, раптам жа бясследна гінулі.
Бяспомачнасць у дачы паратунку таварышам нервавала і яшчэ болей дратавала Рыгора.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100