Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Стук дзвярэй скраў якісьці сказ кіраўніка. Але Рыгор незалежна ад гэтага абнадзеіў таварыша магчымасцю для яго застацца ў дарожным атрадзе.
Узрадаваны гэтым, Сёмка аддаў Рыгору шчырую падзяку і ўжо назаўтра раніцаю старанна насіў з лесу на дарогу цяжкія, пахучыя смалою, хваёвыя фашыны.
— Дзесяты дарожны атрад, кажаце? Хто яго ведае,
які ён — стаіць, вунь, у тым двары...
Вазніца паглядзеў на седака і шыбчэй пагнаў каняку.
Змочаная за ноч дарога зацягала глыбока ў гразь і
каня і калёсы.
— Няма рады, ды годзе-э! ПІто гэта вайна навычварала з дарогамі!.. Зарабо-откі-ы, каб іх агонь спаліў!
— Незавідныя, дзядзька, я ведаю.
— Чаго ж вам у гэтую глуш?
— Справы.
— Цікава, каб ды ў нас былі для вас якія-кольвечы справы. Можа, хіба ў госці да каго?.. А вы не з фронту,
часамі?
— Па дарозе на фронт...
— Эх!
Вазніца шчыра хвасянуў каняку.
— Гэткія маладыя, слаўныя — толькі што жыць, а, чаго добрага... Фронт, каб ён праваліўся скрозь зямлю з тымі, хто яго выдумаў!.. Б-бац — і няма-а! Няўжо вы ахвотна, чуеце?.. Нно-а-а, малы!
— Трэба памагаць раненым, дзядзька!
— Падмога-а! Як кашаль хваробе...
— Гой, ды што вы такі неймаверны?
— Згубіў, чуеце, усякую веру... Зняверышся, калі цябе-э... Направа-а, там!
3-за грудка паказалася параконная падвода.
— Дарогі, а папрабуй абмінуцца... Направа-а, гэй, там!
Вазніца спыніўся і пачакаў параконку.
— А сам хвор з'ехаць?..
Гэты выгук фурмана з параконкі быў заглушаны новым воклікам, які падалі сугалосна двое седакоў на параконцы:
— Ліба Шлёмаўна?
— Няўжо Рыгор Міхасевіч? Павал?..
Вазніца здзіўлена паглядзеў на двух чыноўнікаў з дарожнага атрада, якія ўвішна, праз глыбокую гразь, падбеглі да яго седака.
— Вы ў атрад? — пажартаваў Павал.
— Чаму, непатрэбна вам?
— Вельмі рады, але скуль так неспадзявана?
— Угадайце! — засмяялася Ліба.
— Гэта цяжкая рэч!
— Ну куды ж вы? — пацікавілася яна.
— Паўла адпраўляю ў Мінск! — адказаў Рыгор.
— У Мінск? Гэта ж з якою мэтаю?
— На службу. Усадзіў мяне ў атрад, а сам уцякае.
— Сур'ёзна? Дык чаго ж я заязджаю ў мястэчка?
— А вы...
Гулкі свісток цягніка, што падыходзіў да станцыі, прарэзаў вільготнае паветра, разляцеўшыся далёка навакола.
— Едзем хутчэй! — пазваў фурман з параконкі.
— Як я шкадую, Ліба, што так здарылася!
— Вы ж можаце... Тым лепей, калі вы будзеце ў Мінску... Вярнеце, дзядзька, на станцыю...
— На станцыю? Як жа з платаю?
Вазніца завярнуў каняку і паехаў следам за параконкаю.
На станцыі яны толькі-толькі паспелі купіць для Паўла білет.
Ён нават не паспеў па-людску развітацца.
— Ну ж я не думаю, што Паўлаў ад'езд вас верне назад, не даўшы адведаць мястэчка?
— Я і сама не ведаю, што зрабіць. Мая цётка... Ці яна ў Ступках, ці не... хто яе ведае...
— Чарговы цягнік не раней як а другой па поўначы, так што, я думаго...
— Няўжо?
— А вы думалі?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100