Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Насустрач ім ішлі салдаты. Фурман звярнуў да бліжэйшага двара, каб вызваліць вуліцу.
Напрамкам да двара ўся вуліца, да яе загіну ўправа, была занята шэраю гушчаю салдат. Пастроеныя па шэсць у шэраг, яны фармавалі шырокую густую калону. Рытмічныя ўдары соцень ног адбівала моцныя важкія гукі. Смуглыя абветраныя твары, часта барадатыя, маршчыністыя таілі ў сабе пякучую крыўду на тых, хто адарваў іх ад сямей, ад зямлі і саракагадовых гнаў на забой. Цяжкая амуніцыя давіла на іх пудоваю вагою, звязваючы рух. Вільготнае паветра не астуджала разгарачаных утомаю твараў, на якіх рагамі сцякаў пот.
Па ўзбоку салдацкае калоны, на некаторым адгоне адзін ад другога, ехалі вярхом на конях здаровыя, сытыя камандзіры. Кожны з іх праводзіў узрокамі крайнія рады салдат.
Многія з камандзіраў азіраліся на падводу, на якой сядзеў Рыгор з Лібаю.
Белая касынка Лібы, з-пад якое выглядаў чысты, здаровы і прыгожы твар, выклікаў гасцінныя ўхмылкі.
Калі з завароту вуліцы паказаліся апошнія шэрагі салдат, пярэднія гучна заспявалі.
Раптоўны спеў устрывожыў коней, якія крута рвануліся і галопам панеслі Рыгора з Лібаю. Фурман мог іх утрымаць толькі на выездзе з мястэчка, куды чуць-чуць даходзілі заглушаныя зыкі салдацкае песні.
Напалоханая пудам коней, Ліба моцна трымаласЯ яп Рыгораву руку.
— Няхай бы беглі, калі маюць ахвоту,— падаў Рыгор фурману,— дарога адкрыта.
— Што вы, што вы, Рыгор! — пераняла яго Ліба.— Мяне затрасло да болю.
Пабялеўшы Лібін твар свсдчыў за праўду яе слоў.
— Няўжо-такі?
— Можа, таму, што ўжо даўно не ездзіла на падводзе... Бедныя салдаты! Хутка многія з іх вернуцца калекамі, абрубкамі...
— I вы будзеце вадзіць іх па вуліцах Мінска, выклікаючы агульную спагаду.
— Другія ж... а колькі не вернецца?
Коні ўзыходзілі на гарбаты мост пад далёкія водгукі музыкі, якая даходаіла з мястэчка.
— На вайну, як на баль...
— Трэба скрашваць будучыя жахі...
Выгляд двара, як стройнае густое купкі лесу, прымацаваў да сябе Лібіяу ўвагу.
— Вам тут не нудна, Рыгор?
— Некалі нудзець... было дагэтуль, а далей... Шкада, што Павал выехаў... Я блізка з ім зжыўся, люблю яго, як таварыша і чалавека...
— Вы добра адносіцеся да таварышаў, Рыгор. У кожным вы бачыце чалавека — гэта ваша дадатнасць... Можа, яна так прыцягае і мяне да вас...
Лібін сказ павярнуў да яе спакойна сядзеўшага Рыгора.
— Не верыце? — усміхнулася Ліба.
На хмарным небе вызначылася мясцінка сіняга лазурку. Украдчывае праменне правяло яскравымі каснікамі ўпапярок дарожкі, якою яны ехалі.
I гэтыя сонечныя каснікі дапаміналі сабою белую скацяртку, засланую на ўрачыстай бяседзе.
Маладая гаспадыня, у якой Рыгор кватараваў і харчаваўся, адчыняла дзверы, калі фурман спыніў коні.
— Бач, як добра — ухітрыліся абмяняць Паўла на прыгожую паненку!
— А што ж, хацелі б, каб дарма з'ездзіў на станцыю, блізкі свет?
Маладзіца залілася рэзвым здаровым смехам.
На іх глядзела чарада дваровых, якія тут жа сядзелі на бярвеннях, занятыя гутаркамі.
Некалькі пузатых, замурзаных малых, з хлебам ды ападкамі яблык у руках, падбеглі да воза. Яны пужліва паглядзелі на Рыгоравы блішчастыя эпалеты і гузікі ды сарамліва адварочваліся ад узрокаў Лібы.
_ Можна коні распрагаць? — запытаў фурман, калі Рыгор паказаў Лібе на адчыненыя гаспадыняй дзверы.
— Мне яны болып не патрэбны.
Малыя спрытна пачапляліся на воз, тулячыся ад фурманавай ўвагі.
— У вас можа хопіць абеду для нас дваіх?
— Ды ўжо ж... буду шукаць... Ці ж можна сястру пакінуць галоднаю!
— Вы не маракуйце, што нарабіў вам клопату.
— Дайце рады — падумаеш, клопат! Не ўразьце, барышня!
Цесная парабкоўская хата дзівіла Лібу сваім доглядам і прытулкам.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100