Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

На стале ляжала белая сурвэта; ложак, што стаяў у другім кутку, не ўступаў белізною прасцірадла і брыжастымі навалачкамі на высокім стопе падушак. Чыстыя ўслоны суседзілі з трыма чорнымі венскімі крэсламі. У мыцельніку туліўся невялічкі буфет, чаму на ўслоне не відаць было ніводнае пасудзіны. Тры невялікія акенцы былі ўстаўлены рознымі вазонамі. Між ложак вялі дзверы ў пакоік, што займаў Павал.
Рыгорава малюпаткая каморка мела войсце з яшчэ меншых сенечак.
— Заязджалі ў мястэчка? — пацікавілася гаспадыня, падаючы абед.
— Не!
— Чаму ж такі? А то ж нядаўначка прайшло столькі салдат!
— Мы стрэліся з імі пры выездзе з Вакзальнае вуліцы.
— Якія харошыя мужчыны! Стройныя, маладыя і — на вайну! Няўжо ім хочацца ісці?.. Як вы кажаце, сястрыца?
Ліба мякка ўхмыльнулася гаспадыніным словам:
— Хто вайну любіць!..
— Ой, не кажэце,— перамяніла голас гаспадыня: —вось няхай вам скажа наш упраўляючы. Яму вайна — масленіца. Праз вайну ён стаў панам. А што вунь вычварае ў Мінску сын упраўляючага! Уся справа дастаўкі войску сала і круп знаходзіцца ў яго руках. Вы не ведалі?
Яна паглядзела на Рыгора.
— Так, вайна для паноў і фабрыкантаў — масленіца...
— Дазвольце падзякаваць за абед... Але ў мяне ягачэ да вас маленькая просьба...
— Прашу вас!.. То-то і ёсць, што нашаму брату разбурэнне, то пану — нажыва...
— Мая знаёмая не мае дзе пераначаваць — ёй толькі заўтра можна выехаць.
Палажыўшы на грудзях рукі, закасаныя за локаць, у чорных пісагах, з высока падаткнутаю спадніцаю, гаспадыня гасцінна смяялася, упарта гледзячы на Лібу.— У сене, хіба? Ха-ха-ха!..
Тут жа яна павярнулася да дзвярэй у бакоўку, расчыніла іх і дадала:
— Во-а! Калі вы прагоніце ад сябе — у яе распараджэнні Паўлаў пакоік.
Ліба папрасіла выбачэння.
— Я вельмі рада вас мець сваім госцем. Хоць тыдзень жывеце ў нас... Я так Рыгора паважаю, што мне яго янаёмыя...
Стукнулі дзверы, і ў хату ўвайшоў Сёмка. Угледзеўшы Рыгора з Лібаю, ён моўчкі і нерашуча спыніўся каля парога.
— Да мяне? — запытала яго гаспадыня.
— НяхаЙ будзе да ўсіх,— знайшоўся ён.— Я думаў пазычыць у вас... ды жонка сама зойдзе...
— Вось гэта той, хто прывёз мне вестку пра смерць мацеры. Мой таварыш Сёмка... Быў у мястэчку?
Паленаваўся цягнуцца,— адказаў ён і паглядзеў на Рыгора,— Заседзеўся на месцы і нібыта той... Усё яшчэ адпачываю ад дарогі.
— А дарога даўгая!
— Каб хаця ды на гэтым скончылася! А чаго добрага, праз які тыдзень-другі зноў збірай манаткі і айда-а... Тады яшчэ новы клопат: замест каня — давядзецца на сабе несці тое, што ёсць...
— Ды ці ліха ім! Няўжо-такі немцам не будзе супынку,— разважала гаспадыня.
Калі ўсе ўчацвярых пакінулі памяшканне, на дзядзінцы іх стрэла Волька.
— Пашлі дурнога, а за ім другога,— прывітала яна Сёмку.
— Што ты злуешся — жалезца згубіла?
Волька раптам супакоілася — узрок Лібы разагнаў яе сярдзітасць.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100