Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Яны прайшлі ў кабінет кіраўніка работ. Проваў запрасіў Рыгора сесці.
— Я хачу вас паслаць у ўпраўленне начальніка работ... У мяне якраз просяць чалавека, якому адпавядацьмеце вы... Згодны?
Рыгор не чакаў пачутага ад кіраўніка і не ведаў, што яму адказаць.
— А можа, вам лепш у нас, тады я з вялікай прыемнасцю пакіну вас пры атрадзе. Я падгатовіў ужо вам падвышэнне... Думайце!
— Так, я згодзен на вашу прапазіцыю паехаць... А калі гэта трэба?
— Бліжэйшымі днямі... Па-мойму, вам трэба гэта выкарыстаць... Бо што вам можа даць атрад? Вось хутка мы пераязджаем на новае месца... Надыходзіць восень, дажджы...
— Яўген Віктаравіч! Я ўсяго буду прасіць вас, каб вы не разлічылі майго бежанца... Вы яго выратавалі, прыняўшы ў атрад...
Ці ж гэта можа адбіцца на вашым рашэнні?
— Як бы вам сказаць...
У кабінет увайшла высокага росту маладзіца. Не звяртаючы ўвагі на Рыгора, яна падышла да кіраўніка і штосьці шэптам яму паведаміла. Той згодліва кіўнуў галавою і адвярнуўся да Рыгора.
— Значыць, вы згодны на маю прапазіцыю?
— А ўжо ж, дзякую.
— Тады я данясу ўпраўленню...
Кіраўнік працягнуў Рыгору руку і хапіўся за пачку папер.
Рыгор выйшаў з кабінета, пільна раздумваючы над пачутаю нечаканасцю.
Прапазіцыя кіраўніка работ, яго цфялая ўхмылка ў час гутаркі, спачувальная ўвага да Рыгора і дзівіла апошняга і азадачвала. Рыгор зусіэд.не разлічваў на гэта. Паслуга кіраўніка па сутнаеці была варта таго, каб яе выкарыстаць, але дачаснасць яе хавала пад сабою ўсё іншае, што было звязана з яго планамі. За апошні час Рыгору, урэшце, ўдалося намацаць грунт і разгарнуць працу сярод рДбочых атрада. У гэтым дапамагаў яму і Сёмка. Такіх спрыяючых трапункаў у сваім жыцці Рыгор налічваў нямнога...  
Зацягнутае воблакамі неба не петжшкодзіла празрыстасці яго настрою. Раскалыханыя думкі хутка пераносіліся з двара на гасцінец, з гарцінца ў Мінск, з Мінска ў Пецярбург.
Пераплёты выплыўшых у памяці падзей калыхаліся ў яго ваабражэнні разнаколернымі букетамі кветак.
Нягледзячы на цяжкія моманты ў мінулым, жыццё ўхмылялася фарбамі надзей.
Ігра цёмных і светлых плям разнастайнілі Рыгорава жыццё, прыдаючы яму цікавасць.
Стромымі ўступамі праходзіў ён жыццёвы шлях, але змардаваныя сілы папаўняла цвёрдая вера ў моц і сілу працоўных. Цяжкія іспыты, што выклікала вайна, таілі ў сабе пагрозныя нечаканасці. Чым болей заблытваўся клубок ваенных падзей, тым выразней адзначаліся іх вынікі. Рыгор настарожана лавіў калыванні грамадскіх думак, дыягназуючы па іх размахах і ўхіл надыходзячых падзей.
У даную хвіліну Рыгор адчуваў наяўнасць у сабе багатых скарбаў нявыкарыстанай энергіі. I толькі глуш запалоханай правінцыі падбівала стромкія ўзлёты яго рызыкоўных намераў.
Тая праца, якую ён пачаў вясці сярод рабочых, поўнасцю яго не здавальняла.
Зліты ў адно, гучны стук чатырох конскіх ног па дошках моста павярнуў Рыгора ўлева; ён паглядзеў усцяж завілай рэчкі і разбегся ўзрокамі па закаржэлых кусціках алешніку.
Палкае ваабражэнне мігам стварыла жывы вобраз Лібы: белы фартух на шэрым плацці, чырвоны крыж на выпуку грудзей і мілая задзёрыстая ўхмылка на чыстым румяным твары.
— 3 мястэчка, Рыгор?
Агінаючы надводу, насустрач яму ішла Волька. Кроках у двух ад яе бегла замурванае дзіцянё.
— 3 мястэчка. А ты — у мястэчка?.. Спыні коні... Фурман напяў лейцы, і коні сталі.
— Дык жа дай ты рады. Сёмка нашчэнт разбіў дзеравячынай нагу. Ледзьве прыпоўз з атрада. Бягу ў аптэку за бдам і марляй.
— Што ты кажаш? Як жа так надало яму гэта зрабіць? Вось то ўжо справы...
— Рыгорка, не шанцуе мне... Ой, ды як яшчэ мне ке шанцуе...
Волька пацерла кончыкам хусткі заплаканыя вочы.
— Што прыйдзецца рабіць — сама не ведаю... Хадзі, Юрка, сюды,— пазвала яна дзіцянё.
— Дрэнна... Сядай на воз і едзь па што трэба... Рыгор саскочыў з воза і ўскінуў на яго Вольчына
дзіцянё. Волька ўзлезла на воз, і фурман павярнуў у мястэчка.
— А грошы маеш, Волька? — гукнуў Рыгор. Яго не пачулі.
«Сапраўды не шанцуе»,— праказаў ён сам сабе і ўскоранай хадою пайшоў да двара.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100