Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Параўняўшыся з садамі, ён стрзўся з падводаю, на якой ехаў тэхнік Бросня.
— Гэта ж чаму не з'явіліся на працу? — начальнічым тонам гукнуў ён да Рыгора замест прывітання.
— Я мусіў быць па справах у канцылярыі кіраўніка работ.
— Цікава, якавы вашы справы? Я ўжо чуў пра гэтыя справы.
— А калі б і так?..
— Вось гэтага якраз і не павінна быць. Не можна забываць, што вы на вайсковай службе.
—У кожным разе не вам мне пра гэта дапамінаць...
— Не падабаецца?..
— Разам з вамі.
Рыгор крута павярнуўся ад Бросні і схаваўся за заломам апінаўшых сад платоў.
Фельдфебельскі выбрык тэхніка расхваляваў яго да адказу. «Што за хамскае котлаі» — вылаяўся ён.
Аднак у спатканні з Броснем таілася нешта нядобрае. Яно вымушала ў Рыгора праверыць свае суадносіны з ім на працягу праведзенага ў атрадзе часу. Тэхнік акрэсліў свой узрок на яго тою сухою, казённаю афіцыяльшчынай, якая вельмі яскрава вызначылася пры першым іх знаёмстве і якая паглыбілася яго падазронасцю да Рыгоравых занадта блізкіх адносін да атрадаўскіх рабочых. Рыгор мала звяртаў увагі на гэта. Тым не меней ён пачынаў непакоіцца. Ад гэтага прыткага чынушы можна было чакаць усяго.
— А вы і не абедалі нават? — запыніла Рыгора гаспадыня, калі ён увайшоў на дзядзінец.— Мабыць, праводзілі сястру да самага Мінска?
Яе пераліўчаты завабны рогат аддаўся рэхам па загуменнем двара і рассеяў агіднае ўражанне ад Бросні.
Маладзіца была далёка ад тужлівага настрою. Адсутнасць гаспадара, які, згодна яе прызнанню, быў забраны ў армію, ніколькі яе не суміла. Вяртлявая і вясёлая, яна або ўмела таіць цяжар адзіноцтва, або зусім была яму чужою.
— А пакуль вы ездзілі, ваш знаёмы паспеў нашчэнт расквасіць нагу. Бедны, ледзьве прыйшоў з атрада.
Яна спагадліва паківала галавою.
— Пайдзеце паведайце яго — ён адзін, жонка пабегла ў мястэчка за ёдам... Не шанцуе... Ну, а вы ж сястры хаця пакланіліся ад мяне?
— Абавязкова. Дзякавала вам за гасціннасць,— адказаў Рыгор і павярнуў, каб ісці да Сёмкі.
— Чакайце ж,— хапіла яго маладзіца за руку,— перш паабедайце-э, а тады-і ўжо пойдзеце да таварыша... Можа ж, не памрэ за гэты час. Ці ж можна галоднаму да вечара?..
Маладзіца зняла з плеч серп і, не выпускаючы Рыгоравай рукі, павяла яго на кватэру.
ўген Віктаравіч Проваў, кіраўнік работ, абкружаны тэхнікамі і дзесятнікамі, аглядаў папраўлены ўчастак дарогі.
Роўнаю струною расцягнулася зафашыненае месца нядаўна раскіданай грэблі. Жоўты пясок, гладка абабіты лапатамі, пераліваўся на сонцы залатымі россыпамі. Абочныя канавы конусам сходзілі да аршыннае глыбіні, адшнуроўваючы цёмную лінію, як анталяжы, на ўзроўні зніжанага грунту поплаву.
Рабочыя з атрада часткаю корпаліся пры зборы ў адно месца непадабраных ралак, трэсак і кускоў дзярыны, часткаю гутарылі, курачы цыгаркі, часткаю на адгоне некалькіх крокаў хадзілі за камісіяй.
— Нам застаецца перакапаць аб'езды, прыраўняць дарогу ад станцыі да мястэчка і гайда далей,— паведаміў кіраўнік работ, спыніўшыся пасярэдзіне папраўленага ўчастка.
— Ну, а з палоннымі як? — запытаў Бросня.
— Знойдзем і ім працу... Магчыма, вам прыйдзецца паехаць абследаваць да сяла Вішнеўскага... Есць усе даныя, што сюды пройдзе асноўны маршрут...
— А ці паепеем мы да асенняй слоці ўвіхнуцца? Здарэнні на фронце ашаламляюча развіваюцца. Немцы падбліжаюцца да Ліды, наступаюць на Пінск, забралі Ваўкавыск...
— Мусім справіцца...
— Пры нашых людзях гэта вельмі цяжка.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100