Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Што-а?
Бросня азірнуўся назад, дзе наперадзе кучкі рабочых стаяў Рыгор. Кіраўнік хітра прасачыў за не ў меру старанным тэхнікам і рашуча збіў яго намер.
— Вайсковая дысцышііна нікому не патурае.
Рыгор убачыў кіслую міну Бросні і гадліва адвярнуўся ад тэхніка.
Рабочыя зацята абгаварвалі апошнія здарэнні на фронце. ІІі планы кіраўніка работ у наступным, ні агледжаны ўчастак скончанае працы іх не цікавілі. Усе яны паходзілі з мясцовасцей, якія часткаю ўжо адышлі пад фронт, а часткаю неласрэдна з ім межавалі. Амаль ні кожны з іх тым ці іншым з свае працы, з свайго ашчаднага набытку, а то і жыццём радняка ці сем'яніна заплаціў за непрытомны ўчынак драпежных авантурнікаў. Дзе ж канчатак крывавай завірухі?
На задаволеным і спакойным твары Яўгена Провава мэрам бы непрыкметна было клопату пра гэта. Выпаўненае атрадам заданне ўносіла ў яго актыў новую лічбу і гэтым абмяжоўвала яго ад шырэйшых заданняў ды глыбейшых думак. Гэта адзнавалі многія з рабочых, нядбайна праводзячы яго з рэвізійнага агляду.
Пара стройных здаровых коней хутка нясла інжынера-начальніка з месца работы ў канцылярыю.
— Што яму да вайны і што вайне да яго?..— судзіў Сёмка, абапёршыся на дзяржанне жалезняка і падняўшы незажытую нагу.
— А ці ж табе вядомы яго думкі? — не згаджаўся яго сусед.
— Мне і ведаць не трэба — відаць з надворнага выгляду.
— Ха-ха-ха! Ці ж можна суйздром...
— У кожным разе вайна, галоўным чынам, б'е па нас,— перабіў Сёмка суседа.
— Гэта вядома.
— Пара было б стукнуць і па ёй!
Малады, здаровы дзяцюк усадзіў лёза жалезняка ў смалістую хваіну.
— Вайна — не хвоя,— пажартаваў Сёмка. Рабочыя рассмяяліся. Але іх смех тут жа быў пераняты тэхнікавым прыказам узяцца за перакладку аб'езнай дарожкі.
Хутка грамадка рабочых разбілася на стройныя рады, якія паважна закалыхаліся над чорнаю зямлёю.
Рыгор прыстаў да першага рада і з асаблівым захапленнем убіваў у рыхлую зямлю востры жалязняк.
Пудовыя крыгі праторфенай зямлі ўзмахам яго рукі апісвалі чуць не сажэнныя дугі.
Ужо глыбокія раўчукі выглядалі дастатковай перашкодаю для праезду, калі новы абоз бежанцаў супыніўся перад першым радам рабочых.
— Назад, дзядзькі! — выгукнуў адзін з іх. Падводы адна за другою сталі спыняцца. Неўзабаве ўсцяж значнага адгону шляху зграма
дзілася каля сотні вазоў. Падняўся крык, які гнаў патрывожаных людзей наперад, да месца, якое перагарадзіла іх дарогу.
— У чым справа-а? — гудзелі дзесяткі галасоў, злосна трасучы ў паветры пугамі ды палкамі.
Рыгор не паспеў падняць рукі, каб супакоіць тых, што крычалі, як здаровая палка аднаго з іх апусцілася на плечы яго суседа. Той крыкнуў і спрытна падняў уверх жалязняк.
— Пастой! — прытрымаў яго Рыгор.
— А ты, дзядзька...
Селянін, што ўдарыў палкаю, раптам прысмірэў і пільна ўперыўся ўзрокамі ў Рыгора.
— Рыгор?! — здзіўлена выгукнуў ён.
— Дзядзька Сідар?.. Што з вамі?!
— Ах, сынок мой, даруй мяне, непрытомнага,— пачаў апраўдвацца селянін, кінуўшыся на Рыгора, і павіс у яго на шыі.
Зацікаўленая здарэннем грамада сялян нскалькі хвілін моўчкі глядзела на Рыгора з Сідарам, пасля спакойна пачала адыходзіць да сваіх вазоў, якія варочала на папраўлены шлях.
Сідар апошнім адышоў ад рабочых, умольна перапрашаючы пакрыўджанага. На яго збянтэжаным твары мясціўся едкі сорам з бяспомачнай разгубленасцю.
— Паверыш, Рыгор, я сам не валодаю сабою. Змучаны, прыбіты няшчасцем, я згубіў сваю людскасць... Бачыш, да чаго дайшоў,— паказаў ён на парваныя радняныя порткі.— 3 Пецярбурга і проста ў дарогу. А куды?.. У дагон за Гэляю... Так і не чуваць, дзе апынулася яе цела?.. Эх-ха-а! Сыно-ак мой!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100