Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Побач грукацелі збітыя колы на новых фашынах. Другі шэры цуг бежанскага каравана ўплываў сваёй галавою ў вузкую прагаліну лесу.
Мо на гоны ад іх матнулася ў паветры белая дзеравячына, некалькі раз схіліўшыся да долу. Следам да іх дайшоў аслаблены адгонам вокліч:
— ...до-а-р-р! Дзі-ы-а!
— Завуць! — выпрастаўся Сідар і, зняўшы скамечаную шапку, колеру прасохшага чарназему, пераскочыў канаву.
— Правядзі, Рыгор,— пазваў ён, спусндўшы хвілінку.
Рыгор уваткнуў жалязняк у зямлю і нагнаў Сідара.
— Ага-а, бок, дзядзька! Я і забыў — і Сёмка... тут жа...
— I Сёмка-а? Хведа-араў?..
Сідар падняў угору плечы, скрывіў голаў і астаўся так стаяць, пакуль Рыгор не гукнуў Сёмку.
Сёмка, кульгаючы, падбег да іх і вытарашчанымі вачыма паглядзеў на Сідара.
— Няўжо вы, дзядзька, дагэтуль заставаліся ў Сілцах? — суха запытаў ён.
— Дзе-э там! — разуверана матнуў рукою Сідар.— Праз тыдзень пасля цябе выбраўся ў дарогу і ўсё яшчэ еду. Бачыш, колькі часу з'еў адгон ад Сілцоў дагэтуль... Справы ж, браце-э...
У ваччу Сідара паказаліся слёзы.
— Вось быў на нейкі час устроіўся на працы ў фальварку Зграі, вёрст сорак адгэтуль, а далей гаспадар разлічыў... I цяпер еду з чужымі, адзін, як воўк, ну зусім без усякіх спадзяванак на прыпынак... Вунь Грыбы ды Гладышы паабсталёўваліся даўно, а гэта-а... Іду-а-а! — гукнуў ён усцяж абозу...— А ты якім жа чынам апынуўся тут на працы?..— пацікавіўся Сідар у Сёмкі.
— Дзякуючы Рыгору... Выратаваў ён мяне, дзядзька. А я ўжо думаў... Пахаваў бацьку ў дарозе... I Рыгораву мацеру...
Сідар стаяў, як на шарніры; яго ўскудлачаная галава несупынна адварочвалася ад Рыгора да Сёмкі, і вочы лавілі скрадзеныя лесам пярэднія падводы.
— Ай ды добра, сынку, добра...— спачуваў ён Сёмку, выказваючы сваю спагаду няскладнымі сказамі нервовае гутаркі...— Добра-а, а мне-э...
Ён раптам сарваўся і, не развітаўшыся нават, кінуўся бегчы за падводамі, у бок лесу.
Прамінуўшы да дзесяці падвод, ён апамятаўся і спыніўся, замахаўшы шапкаю.
Калі Рыгор з Сёмкаю, не зважаючы на гэта, павярнулі назад, то яны не прайшлі і трох сажняў, як ззаду іх пачуўся Сідараў голас:
— Не адкажэце, небажаты, пазычыць мне якую траячку дробных... Ведаеце, родныя мае, гроша меднага не маю... Згіну ў дарозе, калі не пасобіце...
Рыгор з Сёмкам пераглянуліся. Але пры Сёмку нічога не было, і ён ніякавата маўчаў, чакаючы выручтіі ад Рыгора. Той шарыў па кішэні і бражджэў медзякамі.
— Даруйце, дзядзька, толькі і маю каля рубля з сабою,— падаючы Сідару жменю дробных, перапрасіў Рыгор.
— Ну, дзякую і за гэта, сынок... дзякую... хоць на якую пачку махоркі... А то што меў — як прахам разляцелася... Жа-арты-і, гэткая дарога! Пецярбург і назад у Сілцы, а колькі, як з Сілцоў... Вярну, браце, калі будзе здароўе і ўся гэта завіруха сціхне...
— Не ж варта пра гэта казаць... парахуемся, дзядзька, абы ўсё добра было...
Сідарава шапка на гэты раз спрытна знялася з галавы, апісала замыславатую фігуру, і Сідар кінуўся ад іх уподбежкі за падводамі.
Хутка ўзняты абозам пыл сцёр вострыя рысы яго постаці.
— 3 якога гаспадарства і да жабрацтва!.. Вось яно да чаго можна дайсці,— задуменна паспагадаў Сёмка і паглядзеў на зямлю, пасыпаную жоўтым пяском.
— Вайна, таварыш! Ці мала такіх, як Сідар!..
— Цяжка, Рыгор, ой, як цяжка!.. Часамі пачнеш думаць, ажно галава закружыцца... Бось дзе бядота, дык бядота... Падумай, што я або гэты Сідар зараз варты?.. Куды яму прыткнуцца ў чужым, невядомым краі? Каб рамеснік які, каб меў дзеколечы родных, сякія-такія грошы ў кішэні, а то... Невыказна. Дзякую, браток, табе, шчыра дзякую, што ты выручыў мяне з бяды... Не зрабі ты гэтага — хто яго ведае, што б са мною сталася на гэты дзень... А ты... Рыгор...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100