Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Рыгор абарваў яго споведзь крутым махам рукі. Аднак Сёмкавы развагі не знаходзілі ў ім важкіх абвяржэнняў. Сапраўды, што ен мог акрэсленага сказаць у яго ўцеху? Голае, адцягненае слова бадзёрасці мелася ў яго распараджэнні і з ім адным Рыгор абярнуўся Да таварыша.
— А ты надзейней глядзі ў будучыню! Яшчэ ўсё не перажыта!
У Рыгоравым сказе звінела сталёвая ўверанасць, ад якое нельга бы. ; захавацца сумліваму настрою, але далей за ёю было невыразна.
— Ды ўжо ж! — праказаў Сёмка.
Яго словы расплыліся ў сольным запеве, які зрушыў з месца грамадку рабочых, што, скончыўшы працу, рушылі на адпачынак.
Павісшае на скрыжаваных верхавінах лесу чырвонае сонца мыла халодныя лозы паднятых угору жалезнякоў...
Тэхнік Бросня хмура паглядаў у бок Рыгора, які ішоў з Сёмкам на адгоне некалькіх сажняў ад рабочых.
Вясёлы твар Рыгоравай гаспадыні выдаваўся белым месяцам на фоне цёмнага квадрата адчыненых дзвярэй.
— Ну і навін жа ў вас будзе сённека! — сустрэла яна Рыгора.
I не паспеў той развітацца з Сёмкам, як заўжды закасаная рука маладзіцы працягнула яму да твару жмут газет і лістоў.
— Тут, напэўна, маецца ліст і ад сястры. Цікава, як яна там жыве! Ха-а-роша-а-я дзяўчына! Вось ад першага разу спадабалася... ды годзе-э... Што ж ты зробіш — ёсць такія людзі... Няпраўда, мо ?..
Яна гаварыла бойка, захопна, перагарадзіўшы Рыгору дарогу. Яе хітрыя зоркія вочы крыжавалі яго вострымі ўзрокамі...
Ды не стаяць жа было Рыгору перад рэзвай гаспадыняй, як перад статуяй,— і ён зламаў ніякавасць у абыходзінах з жанчынаю, ступіўшы рашучым крокам наперад. Маладзіца спрытна адхілілася ўбок і прапусціла пасуседа ў кватэру.
Далей на нейкі час яна як знікла...
А Рыгор, увайшоўшы да сябе, барджэй хапіўся за лісты.
Непарушную ціш пакоіка перарваў траскучы шорпат дранай паперы. Толькі не паспелі Рыгоравы вочы апусціць напружаныя ўзрокі ў скрадзеныя змрокам радкі ліста, як крохкія стукі ажыўшай гаспадыні павярнулі яго голаў да сценкі.
— Чую!
— Вячэра на стале астывае...
— Зараз...
— Прашу вас, мой пасуседзе...
Рыгор скамячыў ліст і ўсунуў яго ў кішэню, мяркуючы прагледзець за вячэраю. Аднак гаспадыня гэтаму перашкодзіла... Яна, мэрам бы ў помсту за перарваную гутарку ў дзвярах, не закрыла рота, пакуль рыгор не скончыў вячэру і не вярнуўся да свайго пакоя.
За якіх дваццаць хвілін ён пачуў процьму казачных навін, сплеценых рэзваю маладзіцаю ў мудрыя камбінацыі фантастычных з'явішч. У іх вінегрэце знайшлі сабе месца і двор, і мястэчка, і фронт, і Мінск, яе муж і кіраўнік работ, і людзі, і месцы, пра якіх Рыгору не было жаднае цікавасці і якія не болей цікавілі лепяткую гаспадыню.
— Вам не заснуць будзе доўга! — заключыла яна, калі Рыгор, не даслухаўшы, пакінуў яе адну.
Настарожанае вуха гаспадыні дарма чакала адказу.
Рыгор моўчкі прайшоў да сябе і, засвяціўшы агарак свечкі, зноў хапіўся за чытанне.
Распакаваны перад вячэраю ліст быў з Пецярбурга. Яго пісаў Артур Цвібель. Як і што яму стаў вядомым Рыгораў адрас — цяжка было дазнацца. Рыгор дапускаў, што Цвібелю яго даў Анікей, які знаў пра месцазнаходжанне Рыгора.
Ды дарма — гэта толькі на момант адняло Рыгораву ўвагу,— цікавейшым быў самы змест Цвібелевага ліста. 3 яго Рыгор праведаў пра апошнія навіны з жыцця Пецярбурга. Таварыш паведамляў пра настроі рабочых, пра пашыраныя гутаркі наконт сепаратнага замірэння, пра таемнасці прыдворнага жыцця, у асяродку якога вярцелася імпазантная фігура блудніка Распуціна.
Ліст востра заінтрыгаваў Рыгора, Пецярбург з новаю сілаю ўварваўся ў яго нутро і завалодаў яго пачуццём.
Ен не дачытаў ліста і нейкі час перапяўся думка да берагоў Нявы, на шырокі бурлівы Неўскі, за заставы, на Выбаргскую старану.
Выразны жывы вобраз сталіцы напоўніў яго істоту дынамікаю раз'юшанага жыцця. Бясспрэчна, што на яго струнах адчуваецца найцянейшае калыванне лёсу ўсяе дзяржавы. Сталіца з'яўляецца рупарам усіх падзей, і ў гэтым рупары гучыць сканцэнтраванае рэха іх вынікаў. Жыць у Пецярбурзе — гэта знаходзіцца ў асяродку гэтых вынікаў, быць непасрэдным удзельнікам разнастайных пературбацый палітычнага і грамадскага жыцця.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100