Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Наспяванне багатых зместам здарэнняў, неакрэсленасць іх уплыву на наступнае, шырокія магчымасці разгарнення рабочага руху — усё-ўсё гэта раптам вырасла перад ім з маленькага таварышавага ліста ў нешта агромністае і жывое і завалодвала яго істотаю.
Ці спадзяваўся ён, едучы ў атрад, так доўга ў ім затрымацца?
А то ж мінула столькі часу, як глухая правінцыя адрэзала яго ад трапяткіх пытанняў бягучага жыцця! Да чаго ўсе гэтыя Провавы, Бросні, іх стан і іх злосць; навошта тая надмерная ўвага, звязаная з тратаю часу і энергіі на гутаркі, просьбы і сваркі з гэтымі фактычна нікЧэмнымі чынушамі?.. Надало яму паслухаць Паўла і кінуць Пецярбург, каб у падобныя гістарычныя часы сысці з шырокага шляху ўзрастаючага змагання!..
Раптам ліст Цвібеля зноў прыцягнуў да сябе Рыгораву ўвагу: апошняя старонка была прысвечана прыватнаму жыццю таварыша.
Цвібель скардзіўся на Рыгоравага знаёмага, што той не выпаўніў абяцанкі і не памог яму, Цвібелю, стала ўладзіцца на заводзе. Ужо болей двух месяцаў, як ён без працы; дарагоўля выцягнула з яго апошнія магчымасці для далейшага жыцця, а тут паспела і яго чарга ісці ў войска. Ён упрасіў латышскі бежанскі камітэт паглядзець за сям'ёю, а сам пасля некаторых бадзянняў папаў у латышскія стралкі.
Але развага наконт Цвібелевых паводзін адляцела да століка разам з кінутым лістом.
Другі ліст чакаў свае чаргі, лёгка падняўшыся з акна Рыгоравай рукою.
— На штэмпелІ — Масква...
Рыгор, перад тым як чытаць, прыслухаўся чагосьці. За сценкаю — нікога. За акном — зорнае неба... Раптам каля акна забрахаў сабака. Чаго ён тут?
Масква! Напэўна, піша Пятрусь! Так — характар Петрусёў, Рыгор з прагавітасцю накінуўся на роўныя радкі ліста.
I Летрусёва істота — побач з ім. Вось ён, таварыш і сябра, з яго жыццём у Маскве пад чужым імем. Служба ў народным банку, новыя знаёмыя, пДкавая грамадская праца, ажаніўся, мае быць у кастрычніку месяцы ў Мінску...
«А як я? Што мне сказаць пра сябе? Як і раней калі не горш?»
Петрусёў ліст, аднак, не прынёс новага хвалявання. Ад яго павеяла буднямі, калі не браць пад увагу хацення ўгледзсцца з Петрусём, як з таварышам і еябрам.
«Цікава, безумоўна цікава, як адбіліся на ім апошнія здарэнні з яго жыцця»...
У кастрычніку будзе ў Мінску! К таму часу перабярэцца ў Мінск і Рыгор. Ну, а як будзе стрэцца? Трэба Петрусю адпісаць...
Ужо дачытаны ліст знаходзіўся на паўдарозе да месца, дзе ляжаў і Цвібелеў, але Рыгору раптам узбегла на памяць і Рыма.
Ён удвойчы каўзануў узрокамі па лісце і не знайшоў, як і першы раз, гэтага імя...
Як жа думаць, ці ўзяў яе Пятрусь, ці можа?..
Цікава, як з Рымаю!
— Няўжо?..
Шорпат трэцяга канверта зліўся з расцяжным тонам няскончанага запытання.
Блакітны лісток паперы. Простае, няроўнае пісанне — вядома, ад Лібы.
«Ты не перадумаў усё ж таго, на чым мы ўмовіліся? Нуджу без цябе і з няцерпам чакаю твайго прыезду... Ваджу чарадамі раненых. Цесныя мінскія панелі апрацівелі мне да... Ці, можа, апрацівелі тыя абставіны майго зацяжнага шпітальнага жыцця? Не ведаю сама...
Той «чырвоны смех», які нязмоўчна гучыць у маім вушшу... Ад яго звіняць шпітальныя вокны, ім запоўнена цяжкае шпітальнае паветра... Але ўвесь Мінск — адзін шпіталь... Нідзе не дзенешся... Вакол раненыя і тыя, што на чарзе...
Я часта наведваю вакзал і гляджуцікую, ці не ўбачу цябе. Дапушчаю, што возьмеш і прыедзеш не паведаміўшы. Ці праўда, Рыгор?..
Без таварыша... без блізкага чалавека цяжка робіцца жыць. Аднак... гэта жаночыя капрызы... часамі задурышся і сама сабе не рада — ты — мой муж...
Няўжо ды ты мой муж?.. Не бяры ўсур'ёз...
Прыязджай, каб не абрасці мохам.
Цалую — Ліба»...
Рыгор аддаўся ўмільнасці... Асалода пацалунку...
Ліба!
— Лі-ыба-а — ты?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100